Бітва за Вільню (1918—1919): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q172240 (translate me)
Радок 69: Радок 69:


== Стаўленне урадаў Беларускай Народнай Републікі і Літоўскай Рэспублікі ў барацьбы за Вільню ==
== Стаўленне урадаў Беларускай Народнай Републікі і Літоўскай Рэспублікі ў барацьбы за Вільню ==
Напрыканцы 1918 года Вільня з'яўлялася сядзібай урада Літоўскай Рэспублікі, які лічыў сябе пераемнікам спадчыны [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і патрабаваў права на ўключэнне горада ў яе мяжы на падставе «гістарычных прычын»<ref>{{Кніга|частка = Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby|загаловак = Białoruska Republika…|старонкі = 351}}</ref>. На пачатку снежня ў Вільню прыбыў таксама ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]], які быў вымушаны пакінуць [[Мінск]] ў сувязі з заняццям яго бальшавікамі<ref name=b/>. Урад БНР таксама лічыў Вільню часткай сваёй тэрыторыі, аднак у той час ён імкнуўся да стратэгічнага прыбліжэння да Літвы і лічыў беларуска-літоўскія тэрытарыяльныя спрэчкі справай пазнейшага вырашэння<ref>{{Кніга|частка = Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby|загаловак = Białoruska Republika…|старонкі = 348–358}}</ref>. У сувязі з набліжэннем бальшавікоў да Вільні, літоўцы і беларусы разам спрабавалі фарміраваць войскі для абароны горада. Літоўскі ўрад прызначыў беларуса, генерала [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыяна Кандратовіча]], на пасаду намесніка міністра краёвай абароны і даў яму задачу стварыць літоўскую армію з беларускімі атрадамі ў яе складзе. З пачатку снежня ў Вільні пачалося фарміраванне 1 Беларускага палка пяхоты (1 БПП), кіраўніком якога стаў палкоўнік М. Лаўрэнц'еў, кіраўнікамі батальёнаў - палкоўнік Леніваў (некалькі дзён пазней звольнены з 1 БПП) і падпалкоўнік Успенскі, кіраўнікамі кампаніі - капітан Яўген Гайдукевіч, паручнікі Пятка, Жываткевіч і Талькоўскі. Напрыканцы снежня да полку патрапілі наступныя афіцэры: Сяткоўскі, [[Гасан Канапацкі]], Давід Якубоўскі, Рэмішэўскі і Лукашэвіч. Пачалося таксама фарміраванне 2 Беларускага полку пяхоты<ref name=e>{{Кніга|частка = Stosunki białorusko-litewskie w latach 1915–1918|загаловак = Białoruskie formacje…|старонкі = 94}}</ref>. Гэтыя дзеянні аказаліся аднак недастатковымі, каб абараніць Вільню ад бальшавікоў. Напрыканцы снежня літоўская армія была толькі ў працэсе ўтварэння, а яе накіды фарміраваліся ў [[Горад Каўнас|Коўне]], [[Горад Алітус|Аліце]] і [[Горад Кедайняй|Кейданах]]<ref name=b/>. Беларускія атрады мелі толькі афіцэраў, ў іх не хапала ў іх радавых<ref name=e/>. У сувязі з гэтым [[27 снежня]] беларускія атрады разам з большасцю сяброў урада БНР пакінулі Вільню і эвакуіраваліся ў [[Гродна]], якое заставалася пад нямецкай акупацыяй<ref name=b/><ref name=e/>. Літоўскі ўрад абмежаваўся да сімвалічнага жэсту ўзняцця [[Сцяг Літвы|літоўскага сцяга]] над віленскай Замкавай гарой, пасля чаго 1 студзеня эвакуіраваўся з немцамі цягніком у Коўна. Прычынай эвакуяцыі была не толькі прыбліжэнне бальшавікоў да горада, але таксама трывога, што пасля ўзмацнення там палякаў яго далейшая праца стане цяжкай альбо немагчымай<ref name=b/>.
Напрыканцы 1918 года Вільня з'яўлялася сядзібай урада Літоўскай Рэспублікі, які лічыў сябе пераемнікам спадчыны [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і патрабаваў права на ўключэнне горада ў яе мяжы на падставе «гістарычных прычын»<ref>{{Кніга|частка = Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby|загаловак = Białoruska Republika…|старонкі = 351}}</ref>. На пачатку снежня ў Вільню прыбыў таксама [[Урад Беларускай Народнай Рэспублікі|ўрад]] і [[Рада Народных Міністраў БНР]] на чале з [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]], які быў вымушаны пакінуць [[Мінск]] ў сувязі з заняццям яго бальшавікамі<ref name=b/>. Урад БНР таксама лічыў Вільню часткай сваёй тэрыторыі, аднак у той час ён імкнуўся да стратэгічнага прыбліжэння да Літвы і лічыў беларуска-літоўскія тэрытарыяльныя спрэчкі справай пазнейшага вырашэння<ref>{{Кніга|частка = Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby|загаловак = Białoruska Republika…|старонкі = 348–358}}</ref>. У сувязі з набліжэннем бальшавікоў да Вільні, літоўцы і беларусы разам спрабавалі фарміраваць войскі для абароны горада. Літоўскі ўрад прызначыў беларуса, генерала [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыяна Кандратовіча]], на пасаду намесніка міністра краёвай абароны і даў яму задачу стварыць літоўскую армію з беларускімі атрадамі ў яе складзе. З пачатку снежня ў Вільні пачалося фарміраванне 1 Беларускага палка пяхоты (1 БПП), кіраўніком якога стаў палкоўнік М. Лаўрэнц'еў, кіраўнікамі батальёнаў - палкоўнік Леніваў (некалькі дзён пазней звольнены з 1 БПП) і падпалкоўнік Успенскі, кіраўнікамі кампаніі - капітан Яўген Гайдукевіч, паручнікі Пятка, Жываткевіч і Талькоўскі. Напрыканцы снежня да полку патрапілі наступныя афіцэры: Сяткоўскі, [[Гасан Канапацкі]], Давід Якубоўскі, Рэмішэўскі і Лукашэвіч. Пачалося таксама фарміраванне 2 Беларускага полку пяхоты<ref name=e>{{Кніга|частка = Stosunki białorusko-litewskie w latach 1915–1918|загаловак = Białoruskie formacje…|старонкі = 94}}</ref>. Гэтыя дзеянні аказаліся аднак недастатковымі, каб абараніць Вільню ад бальшавікоў. Напрыканцы снежня літоўская армія была толькі ў працэсе ўтварэння, а яе накіды фарміраваліся ў [[Горад Каўнас|Коўне]], [[Горад Алітус|Аліце]] і [[Горад Кедайняй|Кейданах]]<ref name=b/>. Беларускія атрады мелі толькі афіцэраў, ў іх не хапала ў іх радавых<ref name=e/>. У сувязі з гэтым [[27 снежня]] беларускія атрады разам з большасцю сяброў урада БНР пакінулі Вільню і эвакуіраваліся ў [[Гродна]], якое заставалася пад нямецкай акупацыяй<ref name=b/><ref name=e/>. Літоўскі ўрад абмежаваўся да сімвалічнага жэсту ўзняцця [[Сцяг Літвы|літоўскага сцяга]] над віленскай Замкавай гарой, пасля чаго 1 студзеня эвакуіраваўся з немцамі цягніком у Коўна. Прычынай эвакуяцыі была не толькі прыбліжэнне бальшавікоў да горада, але таксама трывога, што пасля ўзмацнення там палякаў яго далейшая праца стане цяжкай альбо немагчымай<ref name=b/>.


[[3 студзеня]] прэм'ер-міністр БНР Антон Луцкевіч перадаў у рукі польскага міністра замежных спраў [[Леон Васілеўскі|Леона Васілеўскага]] пратэстную ноту. Незадаволенасць ўрада БНР ўзбудзіў факт, што генерал Вэйтка заявіў у Вільні мабілізацыю, якая датычылася таксама мясцовых беларусаў. Такім чынам ён хацеў адзначыць, што ён лічыць Віленшчыну часткай БНР і не згаджаецца, каб якая-небудзь іншая краіна ажыццяўляла там дзеянні. Паводле гісторыка Дароты Міхалюк такі пратэст у сітуацыі аблогі Вільні бальшавікамі мог быць успрыняты вельмі негатыўна вялікай часткай яе жыхароў, таму што можна было памылкова зразумець яго як выказ сімпатыі да бальшавікоў або заклік, каб пакінуць абарону<ref name=b/>.
[[3 студзеня]] прэм'ер-міністр БНР Антон Луцкевіч перадаў у рукі польскага міністра замежных спраў [[Леон Васілеўскі|Леона Васілеўскага]] пратэстную ноту. Незадаволенасць ўрада БНР ўзбудзіў факт, што генерал Вэйтка заявіў у Вільні мабілізацыю, якая датычылася таксама мясцовых беларусаў. Такім чынам ён хацеў адзначыць, што ён лічыць Віленшчыну часткай БНР і не згаджаецца, каб якая-небудзь іншая краіна ажыццяўляла там дзеянні. Паводле гісторыка Дароты Міхалюк такі пратэст у сітуацыі аблогі Вільні бальшавікамі мог быць успрыняты вельмі негатыўна вялікай часткай яе жыхароў, таму што можна было памылкова зразумець яго як выказ сімпатыі да бальшавікоў або заклік, каб пакінуць абарону<ref name=b/>.

Версія ад 19:58, 25 ліпеня 2013

Змаганне за Вільню (1918—1919)
Асноўны канфлікт: польска-савецкая вайна
Дата 31 снежня 1918 - 6 студзеня 1919
Месца Вільня
Вынік перамога бальшавікоў, адступленне польскіх сіл
Праціўнікі
Сцяг Польшчы Польская Рэспубліка Сцяг СССР Расійская СФСР
Сцяг Германіі Германія
Сцяг СССР Віленскі гарадскі савет рабочых дэпутатаў
Камандуючыя
генерал Уладзіслаў Вэйтка
ротмістар Уладзіслаў Дамброўскі
капітан Зыгмунт Клінгер
Уладзімір Альдэроггей
А. Зенковіч
Казімеж Ціхоўскі

Змаганне за Вільню (1918—1919) — змаганнe за кантроль над горадам Вільня, над якім вялі польскія добраахвотныя атрады віленскай Самаабароны, спачатку супраць нямецкіх войскаў, якія эвакуіраваліся з горада, мясцовых камуністаў і бальшавікоў (31 снежня3 студзеня 1919 года), а пазней супраць наступаючай Чырвонай арміі (4 студзеня6 студзеня 1919 года). Гэтыя падзеі прывялі да часовага захопу большасці горада польскімі сіламі, якія, аднак, былі вымушаны адступіць пад націскам пераважаючых па колькасці бальшавіцкіх сіл. Некаторыя гісторыкі лічаць гэтыя падзеі пачаткам польска-савецкай вайны.

Гістарычны кантэкст

Ген. Уладзіслаў Вэйтка

На пачатку ХХ ст. горад Вільня знаходзіўся ў складзе Расійскай імперыі. У 1914 годзе пачалася першая сусветная вайна, у якой Расія ўдзельнічала як праціўнік цэнтральных дзяржаў. У выніку наступу Германскай імперыі ў 1915 г. горад патрапіў пад нямецкую акупацыю. Напрыканцы 1918 года нямецкія войскі паступова адступалі з тэрыторыі былой Расійскай Імперыі, а іх месца займалі бальшавікі. У той час Вільня з'яўлялася аб'ектам тэрытарыяльных спрэчак паміж ізноў адраджаемых або ствараемых краін рэгіёну, — Беларускай Народнай Рэспублікай[1], (БНР), Літоўскай Рэспублікай[2] і Польскай Рэспублікай[3]. З сакавіка 1918 года ў горадзе працаваў урад Літвы, а з пачатку снежня таксама ўрад БНР. 15 снежня ў горадзе сфарміраваўся таксама бальшавіцкі Віленскі гарадскі савет рабочых дэпутатаў[4].

Дамінуючай нацыянальнай групай у Вільні, акрамя яўрэяў, былі палякі. Польскае насельніцтва Віленшчыны яшчэ да аднаўлення незалежнасці Польшчы вяло падрыхтоўчую працу, каб у будучым далучыцца да сваёй роднай краіны. Фарміраванне польскіх ваенных атрадаў у Вільні пачалося 10 верасня 1918 года пад патранатам Саюзу польскіх вайскоўцаў (СПВ). Быў створаны Грамадскі камітэт, які, ў сваю чаргу, стварыў Камітэт грамадскай бяспекі. У яго складзе, з дазволу СПВ у Вільні, удзельнічаў капітан Станіслаў Бабятынскі. Адбылася спроба дамовы паміж польскім, літоўскім, беларускім і яўрейскім насельніцтвам з мэтай супольнай абароны ад надыходзячых бальшавікоў, аднак гэтая спроба скончылася паразай. Таму самастойна бараніць горад вырашыла толькі што сфарміраваная польская Краёвая самаабарона Літвы і Беларусі, якая з 8 снежня знаходзілася пад кіраўніцтвам генерала Уладзіслава Вэйткі, які спрабаваў пераўтварыць баявую адзінку ў рэгулярнае войска. У склад Краёвай самаабароны ўваходзіла Самаабарона віленскай зямлі, якой кіраваў генерал Еўгеніюш Канткоўскі[3]. Напрыканцы снежня 1918 года яна налічвала каля 1200 добраахвотнікаў, жыхароў горада і наваколля, з якіх было сфарміравана два палкі пяхоты і адзін полк уланаў. Актыўна дзейнічала таксама віленская Польская ваенная арганізацыя (ПВА) пад кіраўніцтвам Вітольда Галамбёўскага[5].

29 снежня 1918 года польскія ўлады ў Варшаве распусцілі Краёвую самаабарону Літвы і Беларусі, а яе сяброў запрасілі ўступаць у шэрагі Войска польскага. Генерал Вэйтка быў прызначаны кіраўніком Ваеннай акругі Літвы і Беларусі, генерал Адам Макжэцкі[6] — ваенным камендантам Вільні, маёр Станіслаў Бабятынскі — яго намеснікам, капітан Зігмунт Клінгер — кіраўніком штаба[4][5]. Самаабарона Віленскай зямлі пераўтварылася ў І Брыгаду, а яе кіраўніком стаў генерал Баляслаў Крэйчмер. Аднак гэтыя ваенныя адзінкі захавалі характар, болей набліжаны да добраахвотнай самаабароны, чым да рэгулярнага войска. Польскія атрады ў Вільні атрымалі загад ажыццяўляць самастойныя ўзброеныя выступы ў выпадку спробы ўваходу ў горад Чырвонай арміі[5].

Польскія сілы

Напрыканцы снежня польская І Брыгада Самаабароны ў Вільні мела такую структуру:

Хутка да іх далучылася Афіцэрская легія[7].

Ход баявых дзеянняў

Здабыццё палякамі кантролю над горадам

Да канца 1918 года рэгулярныя атрады Войска польскага не здолелі дайсці да Вільні. Прычынай былі цяжкасці, створаныя немцамі на акупаванай тэрыторыі, якая аддзяляла Вільню ад Польшчы. Атрады польскай самаабароны ў Вільні, прагназуючы, што 5 студзеня немцы перададуць Вільню бальшавікам, прынялі рашэнне самастойна здабыць кантроль над горадам і выцясненні з яго нямецкіх войскаў. 31 снежня 1918 года камандзір Ваеннай акругі Літвы і Беларусі генерал Уладзіслаў Вэйтка выдаў зварот аб мабілізацыі, у якім паведамлялася[5]:

" усе здольныя трымаць зброю палякі, пачынаючы ад 17-ці гадоў, павінны тэрмінова прыбыць да мабілізацыйнага штаба - Зарэчча 5, а ўсе літоўцы да літоўскага войска. Беларусам і яўрэям пакідаю свабоду выбору ваеннай адзінкі, да якой яны хочуць далучыцца "

У той жа дзень у Вільні пачаліся першыя баі. Трэці батальён здабыў Віленскую ратушу пры вуліцы Вялікай. Сутычкі адбываліся таксама ў іншых частках горада, у тым ліку ў раёне Вострай брамы. Палякі пачалі раззбройваць нямецкіх салдат. У выніку перамоў нямецкае кіраўніцтва абавязалася перадаць палякам частку горада, захоўваючы аднак кантроль над вуліцай Вялікай Пагулянкай і чыгуначным вакзалам. 1 студзеня 1919 года была вызначана польска-нямецкая дэмаркацыйная лінія. У той жа дзень ваенны камендант Вільні генерал Адам Макшэцкі, які атрымаў уладу над горадам, выдаў заклік да жыхароў, у якім прасіў захоўваць парадак, а таксама гарантаваў[5]:

" бяспеку жыцця і маёмасці ўсім, не зважаючы на нацыянальнасць, хто жыве ў Вільне, абвяшчаю свабоду на існаванне для палітычных партый "

Сапраўдным кіраўніком польскай самаабароны па уласнай ініцыятыве стаў ротмістар Уладзіслаў Дамброўскі, які пазней фармальна атрымаў гэту пасаду ад генерала Вэйткі. Немцы ў той час вырашалі пытанне з эвакуацыяй з горада і не супраціўляліся польскім сілам. У ноч з 2 на 3 студзеня польскія скауты, чыгуначнікі і сябры Польскай ваеннай арганізацыі занялі віленскі чыгуначны вакзал[7].

Аблога дому пры вуліцы Вароняй

Ва ўмовах эвакуяцыі нямецкіх войскаў 1 студзеня ў горадзе выйшлі з падполля мясцовыя камуністы і бальшавікі, якія пачалі змагацца супраць фарміраванняў польскай самаабароны[7]. Іх штаб-кватэрай стаў будынак на вуліцы Вароняй, дзе знаходзілася сядзіба Віленскага гарадскага савета рабочых дэпутатаў. Гэтая арганізацыя была створана 15 снежня 1918 года складалася ў большасці з жыхароў Вільні рознай нацыянальнасці, а таксама нейкай колькасці асоб не жыхароў горада. Яе старышынёй стаў Казімеж Ціхоўскі, ранейшы сакратар пятрагродскай групы Сацыял-дэмакратыі Царства Польскага і Літвы (СДЦПіЛ), а сакратаром прэзідыума - Ян Кулікоўскі, паляк з троцкага павета, сябра СДЦПіЛ і Камуністычнай рабочай партыі Польшчы[4]. Атрады польскай самаабароны пад кіраўніцтвам ротмістара Дамброўскага (другі батальён і каля 30 салдат з трэцяга батальёну) атакавалі будынак Савета 1 студзеня вечарам. Падчас баёў асабліва гераічнымі дзеяннямі вызначыўся сяржант Станіслаў Квяткоўскі. Бальшавікі здаліся 2 студзеня а 14 гадзіне. У выніку бойкі з польскага боку загінуў 1 жаўнер, чатыры было паранена; з бальшавіцкага боку загінула 3 змагара, 5 здзейсніла самагубства, а 76 патрапіла ў палон[7]. Сярод самагубцаў былі, між іншымі, камендант народнай міліцыі Л. Чаплінскі і віленскі шэўц Баніфацы Вежвіцкі[4]. Пасля бою у руках польскай самаабароны апынулася больш за 1000 кулямётаў і 600 гранатаў, у асноўным застаўшыхся ад немцаў[7].

Першая атака Чырвонай арміі

2 студзеня да Вільні пачалі падыходзіць рэгулярныя атрады савецкай Заходняй арміі з трох напрамкаў: ад Немянчына, Маладзечна і Ліды. Кіраўнік сіл польскай самаабароны, дэн. Вэйтка, вывеў частку сіл (частку польку віленскіх уланаў, 3 батальён і Афіцэрскую легію) у раён Новай Вілейкі з намерам заблакавання там руху праціўніка. Гэтым часам у Вільні засталіся астатняя частка віленскіх уланаў, 1-ы батальён, 4-ы батальён ПВА, а таксама іншыя невялікія падатрады, над якімі ўзяў кіраўніцтва ротмістар Уладзіслаў Дамброўскі[7].

Загад заняць Вільню атрымала бальшавіцкая 2 брыгада стральцаў (2БС) пскоўскага дівізыёна Уладзіміра Аляксандравіча Альдэрогея, якая 1 студзеня апынулася ў раёне Падброддзя. Для гэтага яна была ўзмоцнена 5 віленскім полкам пад кіраўніцтвам А. Зянковіча. Адначасова з Маладзечна на Вільню накіроўваліся 144 і 146 полкі 17 дывізіёна стральцаў Рыгора Максімовіча Барзінскага і выдзелены атрад заходняга дывізіёна Уладзіміра Аляксеевіча Яршова. Кіраўніцтва 2 БС з мэтай выканання задачы заняцця Вільні накіравала 4-ы полк праз Падброддзе на Міцкуны, каб разам з 1-ым полкам заняць чыгуначную станцыю ў Новай Вілейцы. Адначасова 5-ы віленскі полк быў накіраваны з Падброддзя праз Немянчын на Вільню. Бальшавіцкія атрады атрымалі прыказ задушыць польскі супраціў сілай[7].

4 студзеня 1919 года пад Новай Вілейкай адбыліся першыя баі з наступаючай Чырвонай арміяй. Бальшавікі скіравалі туды 1-ы батальён і две роты 4-ага батальёна пскоўскага полку пад кіраўніцтвам Махначова, якія перасоўваліся направа ад яго. Польская кавалерыя панесла страты і была вымушана адступіць. Пяхота спрабавала здзейсніць кантрнаступ на Новую Вілейку, які, аднак, не атрымаўся. Рэгулярныя атрады Чырвонай арміі мелі значную перавагу над імправізаванымі, нерэгулярнымі атрадамі польскай самаабароны. Да таго ж, палякі мелі вельмі абмежаваную колькасць амуніцыі і не мелі падрыхтаваных абарончых пазіцый на падыходах да горада і ў самім горадзе. Адначасова бальшавікі накіравалі да прамога наступу на Вільню 5-ы Віленскі полк. Генерал Вэйтка прыняў рашенне аб адступленні польскіх атрадаў з-пад Новай Вілейкі ў Вільню. Неўзабаве адбыліся сутыкненні з нямецкімі сіламі на вуліцы Вялікая Пагулянка, у выніку якіх палякі пацярпелі чарговыя страты, у тым ліку сярод афіцэраў. Бальшавікі наступалі на горад перш за ўсё з напрамку Новай Вілейкі і Немянчына. Фарміраванні самаабароны былі вымушаныя вярнуцца ў цэнтр горада, дзе, дзякуючы аб'яднанню сіл, адбілі атаку Чырвонай арміі[7].

Другая атака Чырвонай арміі

Кіраўніцтва добраахвотнага атраду братоў Дамброўскіх – люты 1919. Злева направа сядзяць: Уладзіслаў і Ежы

Адбіццё атакі польскай самаабаронай было для бальшавікоў вялікай нечаканасцю. З мэтай лепшай каардынацыі дзеянняў у наступны дзень яны стварылі адзінае кіраўніцтва. Было запланавана ў наступны раз спрабаваць заняць горад моцнай атакай на цэнтр, а пазней акружэннем крыла. Кіраўніцтва 5-ага Віленскага палку аднак палічыла цэнтральнае кіраўніцтва некампетэнтным у планаванні і кіраванні наступам, пасля чаго адмовілася прыняць удзел у аперацыі. 5 студзеня атаку на Вільню пачала бальшавіцкая групоўка, сканцэнтраваная ў Новай Вілейцы. Палякі арганізавалі абарону такім чынам: 1-ы, 2-і і 4-ы батальёны баранілі паўднёвыя часткі горада, у тым ліку Зарэчча, а 3-і батальён і полк віленскіх уланаў баранілі падыходы да Антокала. 4-ы батальён ПВА заняўся абаронай будынку штаб-кватэры абароны Вільні на Зарэччы. Баі пачаліся на прадмесцях. Бальшавікі занялі Гару Трох крыжоў, адкуль пачалі атрылерыйскі абстрэл горада, у першую чаргу Зарэчча. Пазней у цэнтр Вільні накіравалася пехота[7].

Перавага бальшавікоў у гэтым баі была вельмі вялікая. Віленская самаабарона атрымала інфармацыю з Варшавы, аб немагчымасці дапамогі з боку рэгулярных атрадаў Польскага войска. Таму грамадзянскія прадстаўнікі Гарадской рады запрапанавалі генералу Вэйтцы спыніць супраціў, гэта было выклікана страхам рэпрэсыяў з боку бальшавікоў, калі тыя займуць горад штурмам. У адсутнасці мажлівасці абараніць горад, кіраўнік штаба капітан Зыгмунт Клінгер 5 студзеня а 19 гадзіне прыняў рашэнне спыніць баявыя дзеянні і пакінуць горад[7].

Адступ палякаў

Паводле загаду, атрады віленскай самаабароны павінны былі пакінуць Вільню і 6 студзеня прабівацца на Руднікі, Радунь, Эйшышкі і Шчучын. Эвакуацыя адбывалася ў вялікім беспарадку, не было магчымасці ўзяць з сабой зброю, амуніцыю і ежу, а салдаты не былі падрыхтаваныя да доўгага шэесця. Большасць з іх сабралася ў Белай Вацы каля Вільні. Генерал Вэйтка і капітан Клінгер былі інтэрнаваныя немцамі. Пасля перамоў праведзеных капітанам Клінгерам быў прыняты дагавор аб перавозцы цягнікамі беззбойных польскіх салдат ў Лапы. Такім чынам удалося эвакуяваць 154 афіцэраў і 1035 радавых з 1-ага, 2-ога і 4-ага батальёнаў, якія пасля ўвайшлі ў склад ствараемай Літоўска-беларускай дывізіі. З другога боку салдаты з палка віленскіх уланаў, Афіцэрскай легіі і 3-яга батальёна адмовіліся здаць зброю і сфарміравалі атрад над назвай "Віленскі атрад Польскага войска" пад кіраўніцтвам ратмістра Уладзіслава Дамброўскага, які налічваў каля 300 салдатаў пехоты і 150 кавалерыі. Яны пакінулі Вільню, пасля чаго прабіваліся праз Руднікі, Эйшышкі, Панары і Новы Двор, дзе працягвалі баі[7].

Стаўленне урадаў Беларускай Народнай Републікі і Літоўскай Рэспублікі ў барацьбы за Вільню

Напрыканцы 1918 года Вільня з'яўлялася сядзібай урада Літоўскай Рэспублікі, які лічыў сябе пераемнікам спадчыны Вялікага Княства Літоўскага і патрабаваў права на ўключэнне горада ў яе мяжы на падставе «гістарычных прычын»[8]. На пачатку снежня ў Вільню прыбыў таксама ўрад і Рада Народных Міністраў БНР на чале з Антонам Луцкевічам, які быў вымушаны пакінуць Мінск ў сувязі з заняццям яго бальшавікамі[4]. Урад БНР таксама лічыў Вільню часткай сваёй тэрыторыі, аднак у той час ён імкнуўся да стратэгічнага прыбліжэння да Літвы і лічыў беларуска-літоўскія тэрытарыяльныя спрэчкі справай пазнейшага вырашэння[9]. У сувязі з набліжэннем бальшавікоў да Вільні, літоўцы і беларусы разам спрабавалі фарміраваць войскі для абароны горада. Літоўскі ўрад прызначыў беларуса, генерала Кіпрыяна Кандратовіча, на пасаду намесніка міністра краёвай абароны і даў яму задачу стварыць літоўскую армію з беларускімі атрадамі ў яе складзе. З пачатку снежня ў Вільні пачалося фарміраванне 1 Беларускага палка пяхоты (1 БПП), кіраўніком якога стаў палкоўнік М. Лаўрэнц'еў, кіраўнікамі батальёнаў - палкоўнік Леніваў (некалькі дзён пазней звольнены з 1 БПП) і падпалкоўнік Успенскі, кіраўнікамі кампаніі - капітан Яўген Гайдукевіч, паручнікі Пятка, Жываткевіч і Талькоўскі. Напрыканцы снежня да полку патрапілі наступныя афіцэры: Сяткоўскі, Гасан Канапацкі, Давід Якубоўскі, Рэмішэўскі і Лукашэвіч. Пачалося таксама фарміраванне 2 Беларускага полку пяхоты[10]. Гэтыя дзеянні аказаліся аднак недастатковымі, каб абараніць Вільню ад бальшавікоў. Напрыканцы снежня літоўская армія была толькі ў працэсе ўтварэння, а яе накіды фарміраваліся ў Коўне, Аліце і Кейданах[4]. Беларускія атрады мелі толькі афіцэраў, ў іх не хапала ў іх радавых[10]. У сувязі з гэтым 27 снежня беларускія атрады разам з большасцю сяброў урада БНР пакінулі Вільню і эвакуіраваліся ў Гродна, якое заставалася пад нямецкай акупацыяй[4][10]. Літоўскі ўрад абмежаваўся да сімвалічнага жэсту ўзняцця літоўскага сцяга над віленскай Замкавай гарой, пасля чаго 1 студзеня эвакуіраваўся з немцамі цягніком у Коўна. Прычынай эвакуяцыі была не толькі прыбліжэнне бальшавікоў да горада, але таксама трывога, што пасля ўзмацнення там палякаў яго далейшая праца стане цяжкай альбо немагчымай[4].

3 студзеня прэм'ер-міністр БНР Антон Луцкевіч перадаў у рукі польскага міністра замежных спраў Леона Васілеўскага пратэстную ноту. Незадаволенасць ўрада БНР ўзбудзіў факт, што генерал Вэйтка заявіў у Вільні мабілізацыю, якая датычылася таксама мясцовых беларусаў. Такім чынам ён хацеў адзначыць, што ён лічыць Віленшчыну часткай БНР і не згаджаецца, каб якая-небудзь іншая краіна ажыццяўляла там дзеянні. Паводле гісторыка Дароты Міхалюк такі пратэст у сітуацыі аблогі Вільні бальшавікамі мог быць успрыняты вельмі негатыўна вялікай часткай яе жыхароў, таму што можна было памылкова зразумець яго як выказ сімпатыі да бальшавікоў або заклік, каб пакінуць абарону[4].

Зноскі

  1. Formowanie się koncepcji granic Białoruskiej Republiki Ludowej // Białoruska Republika…. — С. 261.
  2. Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby // Białoruska Republika…. — С. 358.
  3. а б Wstępna faza walk // Wojna…. — С. 47.
  4. а б в г д е ё ж з і Rząd Antona Łuckiewicza wobec zajęcia Mińska i Wilna przez bolszewików // Białoruska Republika…. — С. 364–366.
  5. а б в г д е Wstępna faza walk // Wojna…. — С. 48–49.
  6. Паводле іншай крыніцы гэта быў Стэфан Макрэцкі; глядзі Białoruska Republika… s. 365.
  7. а б в г д е ё ж з і к Wstępna faza walk // Wojna…. — С. 50–53.
  8. Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby // Białoruska Republika…. — С. 351.
  9. Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby // Białoruska Republika…. — С. 348–358.
  10. а б в Stosunki białorusko-litewskie w latach 1915–1918 // Białoruskie formacje…. — С. 94.

Літаратура

Шаблон:Link GA