Геном: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7: Радок 7:
* [http://www.ncbi.nlm.nih.gov/books/bv.fcgi?call=bv.View..ShowTOC&rid=genomes.TOC&depth=2 T.A.Brown. Genomes]
* [http://www.ncbi.nlm.nih.gov/books/bv.fcgi?call=bv.View..ShowTOC&rid=genomes.TOC&depth=2 T.A.Brown. Genomes]
* [http://www.ncbi.nlm.nih.gov/books/bv.fcgi?highlight=biochemistry&rid=mboc4 Alberts et al. Molecular Biology of the Cell]
* [http://www.ncbi.nlm.nih.gov/books/bv.fcgi?highlight=biochemistry&rid=mboc4 Alberts et al. Molecular Biology of the Cell]
{{Genetics-stub}}


[[Катэгорыя:Геноміка]]
[[Катэгорыя:Геноміка]]

Версія ад 11:02, 26 ліпеня 2013

Геном — гаплоідны храмасомны набор; сукупнасць генаў, лакалізаваных ў адзіночным наборы храмасом дадзенага арганізма. Тэрмін прапанаваны ў 1920 годзе нямецкім біёлагам Ганс Вінклер. Пад геномам прынята разумець сукупнасць генаў, засяроджаных у храмасомах без уліку спадчынных дэтэрмінант, звязаных са структурамі цытаплазмы. У гаметах дыплоідных арганізмаў, а таксама ў клетках гаплоідных арганізмаў змяшчаецца адзін геном; у саматычных клетках дыплоідных арганізмаў - два геномы. З павелічэннем ступені плоіднасці клетак расце колькасць геномаў. Пры апладненні адбываецца аб'яднанне геномаў бацькавых і матчыных гамет. Як правіла, геномы, атрыманыя ад бацькоўскай і мацярынскай гамет, гамалагічныя. Гамалогія паміж усімі ці некалькімі геномамі адсутнічае толькі ў аддаленых гібрыдаў. Пад абсалютнай гамалогіяй двух гамет разумеюць супадзенне лінейнага размяшчэння генаў у кожнай храмасоме. Наяўнасць такога супадзення забяспечвае магчымасць нармальнай кан'югацыі храмасом меёзе. Змены колькасці храмасом (напрыклад, поліплаідызацыя, павелічэнне колькасці або выпадзенне асобных храмасом) завуць геномнымі мутацыямі. Арганізм, у якога некалькі разоў паўтараецца адзін і той жа геном, называецца аўтапаліплоідам. Арганізм, у якім аб'яднаны розныя геномы, называецца алапаліплоідам.

Літаратура

  • Ernst Peter Fischer: Das Genom. Fischer-Taschenbuch-Verlag, Frankfurt am Main 2002,2004, ISBN 3-596-15362-X.

Спасылкі

Шаблон:Genetics-stub