Джэймс Джойс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 112 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q6882 (translate me)
др →‎Спасылкі: clean up using AWB
Радок 58: Радок 58:
* [http://litaratura.org/vitalnya?artid=10 Каляндар жыцця Джэймса Джойса на Літаратура.org]
* [http://litaratura.org/vitalnya?artid=10 Каляндар жыцця Джэймса Джойса на Літаратура.org]
* [http://litaratura.org/chytalnya?artid=17 Ян Максімюк. Насустрач бацьку. Спроба вытлумачэння трох першых эпізодаў «Уліса» Джэймса Джойса на Літаратура.org]
* [http://litaratura.org/chytalnya?artid=17 Ян Максімюк. Насустрач бацьку. Спроба вытлумачэння трох першых эпізодаў «Уліса» Джэймса Джойса на Літаратура.org]

{{DEFAULTSORT:Джойс, Джэймс}}

[[Катэгорыя:Джэймс Джойс| ]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Ірландыі]]
[[Катэгорыя:Паэты Ірландыі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Паліглоты]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі-мадэрністы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Швейцарыі]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]


{{Normdaten
{{Normdaten
Радок 81: Радок 69:
}}
}}


{{DEFAULTSORT:Джойс, Джэймс}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Джэймс Джойс| ]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Ірландыі]]
[[Катэгорыя:Паэты Ірландыі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Паліглоты]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі-мадэрністы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Швейцарыі]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]



Версія ад 21:28, 12 жніўня 2013

Джэймс Джойс
James Augustine Aloysius Joyce
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: James Augustine Aloysius Joyce[1]
Дата нараджэння 2 лютага 1882(1882-02-02)
Месца нараджэння Ратгар, Дублін, Ірландыя
Дата смерці 13 студзеня 1941(1941-01-13) (58 гадоў)
Месца смерці Цюрых, Швейцарыя
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька John Stanislaus Joyce[d]
Жонка Nora Barnacle[d]
Дзеці Lucia Joyce[d] і Giorgio Joyce[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, настаўнік
Гады творчасці з 1904
Жанр мастацкая літаратура[4][5], паэзія[4], psychological fiction[d][5], Bildungsroman[d][5] і Паток свядомасці[5]
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
jamesjoyce.ie (англ.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Джэймс Джойс

Джэймс Аўгусцін Алаізіус Джойс (анг.: James Augustine Aloysius Joyce) (ірл. Séamas Seoige; 2 лютага 188213 студзеня 1941) — ірландскі Пісьменнік і паэт, прадстаўнік мадэрнізму.

Біяграфія

Джэймс Джойс нарадзіўся ў Ратгары, забудаваным геаргіянскімі дамамі раёне на паўднёвым баку Дубліна, у вялікай сям'і Джона Станісласа Джойса і Мэры Джэйн Мары. Непаспяховае вядзенне спраў амаль разарыла яго бацьку, які вымушаны быў некалькі разоў змяняць прафесію і ўладкаваўся ў якасці вінакура, і нават падатковага інспектара. Сям'я некалькі разоў пераязджала з аднаго раёна Дубліна ў іншы. Джэймс здолеў атрымаць неблагую адукацыю, аднак галеча і неўладкаванасць яго жыцця ў юнацтве назаўжды засталіся ў яго памяці, што часткова знайшло сваё адлюстраванне ў яго творах. Сам Джойс часта праводзіў біяграфічныя аналогіі з галоўным героем некаторых сваіх твораў («Партрэт мастака ў юнацтве» і «Уліс») Стывенам Дэдалам.

Ва ўзросце 6 гадоў Джойс паступіў у езуіцкі каледж Клангоўз Вудс у Клейне, а затым, у 1896 г. — у дублінскі каледж Бельведэр, які скончыў у 1897 г. Праз год Джэймс паступіў на вучобу ў дублінскі ўніверіытэт (так званы Універсітэцкі каледж), які скончыў у 1902 г.

У 1900 г. у дублінскай газеце «Двухтыднёвы агляд» выйшла першая публікацыя Джэймса Джойса — эсэ аб п'есе Генрыка Ібсэна «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся». У гэты ж час Джойс пачаў пісаць лірычныя вершы. З 1916 года выдаваўся ў літаратурным амерыканскім часопісе «Літл Рэвю», заснаваным Джэйн Хіп і Маргарэт Андэрсан.

Ва ўзросце 22 гадоў Джойс з'ехаў у Парыж. Гэта быў яго першы ад'езд на кантынент, дзе з прычыны фінансавых праблем ён, як калісьці яго бацька, часта мяняў прафесіі. Ён працаваў журналістам, настаўнікам і г.д. Праз год пасля таго, як ён прыехаў у Францыю, Джойс атрымаў тэлеграму аб тым, што яго маці знаходзіцца ў цяжкім стане, і вярнуўся ў Ірландыю. Пасля смерці маці ў 1904 годзе Джойс зноўку пакінуў радзіму, на гэты раз разам з пакаёўкай Норай Барнакл, на якой пазней (праз 27 год) ажаніўся.

Джэймс Джойс

Незадоўга да пачатку Першае сусветнай вайны Джойс з жонкай перабраліся ў Цюрых, дзе ён пачаў працаваць над раманам «Партрэт мастака ў юнацтве», а пазней і над першымі главамі «Уліса». Перамяшчаючыся па Еўропе, Джойс пісаў вершы, некаторыя з якіх публікаваліся ў анталогіях імажызма. Ён таксама працягваў працаваць над «Улісам», раманам, які ўпершыню пабачыў свет не на радзіме пісьменніка (дзе быў апублікаваны ў 1933 годзе), а ў Францыі. Гэта найбольш вядомы твор Джойса, дзе аўтар на 600 старонках апавядае аб адным дні (16 чэрвеня 1904 г.) дублінскага яўрэя Леапольда Блюма. Нягледзячы на тое, што «Уліс» ствараўся за мяжой, па гэтай кнізе, як сцвярджаў сам Джойс, магчыма было аднавіць Дублін у выпадку яго знішчэння. Дзень 16 жніўня святкуецца заўзятарамі Джойса ва ўсім свеце як Блумсдэй (Bloomsday).

У Парыжы Джэймс Джойс пачаў працу над сваім апошнім маштабным творам — «Памінкі па Фінегану», апублікаваным у 1939 годзе. Гэты складаны эксперыментальны раман, аднак, не быў дастаткова добра прыняты публікай, і дагэтуль застаецца кнігай «для спецыялістаў», у адрозненні ад ранейшай яго кнігі навел «Дублінцы», якая лічыцца зараз узорнай кнігай гэтага жанру. Папулярны зараз таксама яго ранейшы раман «Партрэт мастака ў юнацтве».

Пасля паразы Францыі і акупацыі часткі яе тэрыторыі нямецкімі войскамі напачатку Другой сусветнай вайны Джойс вярнуўся ў Цюрых. Ён моцна пакутваў ад апошняе глаўкомы. Здароўе яго працягвала пагаршацца, і 13 студзеня 1941 года ён памёр.

Літаратура

  • Burgess, Anthony. Here Comes Everybody: An Introduction to James Joyce for the Ordinary Reader. — L., Faber & Faber, 1965. — ISBN 0-600-20673-4.
  • Burgess, Anthony. Joysprick: An Introduction to the Language of James Joyce. — L., 1973. — ISBN 0-15-646561-2.
  • Clark, Hilary, The Fictional Encyclopaedia: Joyce, Pound, Sollers. Taylor & Francis, 1990.
  • Ellmann, Richard, James Joyce, Oxford University Press, New York 1959, 1982. ISBN 0-19-281465-6. Often praised as the finest biography of the 20th century.
  • Levin, Harry (ed. with introduction and notes). The Essential James Joyce. Cape, 1948. Revised edition Penguin in association with Jonathan Cape, 1963.
  • Levin, Harry, James Joyce. Norfolk, CT: New Directions, 1941 (1960).
  • Quillian, William H. Hamlet and the new poetic: James Joyce and T. S. Eliot. Ann Arbor, MI: UMI Research Press, 1983.
  • Read, Forrest. Pound/Joyce: The Letters of Ezra Pound to James Joyce, with Pound’s Essays on Joyce. New Directions, 1967.
  • Special issue on James Joyce, In-between: Essays & Studies in Literary Criticism, Vol. 12, 2003. [Articles]
  • Irish Writers on Writing featuring James Joyce. Edited by Eavan Boland (Trinity University Press, 2007).
  • A Bash In The Tunnel (Brighton: Clifton Books 1970), edited by John Ryan, essays on James Joyce by Irish writers, namely Patrick Kavanagh, Flann O’Brien (Brian O’Nolan), Samuel Beckett, Ulick O'Connor & Edna O’Brien; expanded from:Envoy, April 1951, Vol. 5, No. 17.

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA

  1. WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 23 чэрвеня 2021.
  2. http://www.nytimes.com/2011/05/01/travel/01trieste-italy.html?_r=1&pagewanted=all
  3. https://www.nytimes.com/books/00/01/09/specials/joyce.html
  4. а б Goodreads — 2006. Праверана 23 чэрвеня 2021.
  5. а б в г WorldCat Identities — 2007. Праверана 23 чэрвеня 2021.