Джавані Марыя Бернардоні: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up, replaced: траўні → маі , мэтай → метай, метай → мэтай, жыдоўск → яўрэйск (2), з’я → з'я (4), зi → зі (23), iм → ім, Зэбяўрэйс → Зэ using AWB |
др →Спасылкі: clean up using AWB |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
{{DEFAULTSORT:Бернардоні}} |
{{DEFAULTSORT:Бернардоні}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
|||
[[Катэгорыя:Архітэктары Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Архітэктары Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1605 годзе]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1605 годзе]] |
Версія ад 23:41, 12 жніўня 2013
Ян Марыя Бернардоні | |
---|---|
Giovanni Maria Bernardoni | |
| |
Дата нараджэння | каля 1541 |
Месца нараджэння | Канья каля Кома, Міланскае герцагства |
Дата смерці | 19 кастрычніка 1605 |
Месца смерці | Кракаў, Каралеўства Польскае |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Вільня, Кракаў, Каліш, Нясвіж |
Архітэктурны стыль | барока |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джавані (Ян) Марыя Бернардоні (італ.: Giovanni Maria Bernardoni; каля 1541, Канья каля Кома, цяпер Італія — 19 кастрычніка 1605, Кракаў) — італьянскі архітэктар, прадстаўнік стылю ранняга барока, езуіт.
Паходзіў Дж. Бернардоні з поўначы Італіi. Ва ўзросце 23 гадоў з'явіўся ў Рыме з мэтай уступіць у ордэн езуітаў i стаць архітэктарам. З яго слоў, да гэтага 10 гадоў працаваў мулярам. Адразу пасля прыняцця ў ордэн Дж. Бернардоні накіраваўся на будаўніцтва галоўнага храма езуітаў — рымскай царквы Іль-Джэзу і працаваў тут, не лічачы кароткіх ад'ездаў у іншыя гарады Італіі, на працягу 1564—71, напр., яго пасылалі на некалькі месяцаў у Мілан для прыспешвання працы па рэканструкцыі калегіяльнага будынка, прылеглага да царквы Сан-Фідэле.
У Рыме Дж. Бернардоні заставаўся да канца 1571. На кароткі тэрмін яго накіроўвалі ў Фларэнцыю, потым ад пачатку 1572 да канца наступнага года ён знаходзіўся ў Чывіта Сан-Анжэла на тэрыторыі Абруца, падпарадкаванай неапалітанскай правінцыі ордэна езуітаў, дзе меркавалася будаўніцтва новага дома для навіцыяту. Аднак па розных прычынах кіраўніцтва ордэна адмовілася ад далейшых работ у гэтым мястэчку, а сабраных там манахаў пачалі размяркоўваць па іншых месцах.
Ад 1573 на працягу чатырох гадоў Дж. Бернардоні знаходзіцца ў правінцыі Неапаль. Тут разгортваліся працы пры будоўлях царквы Джэзу ў самім Неапалі, а таксама ў горадзе Леча царквы Джэзу і Марыі і дома езуітаў-прафесаў. З 1575 нагляд за ўсімі будоўлямі Неапалітанскай правінцыі даручылі Дж. Бернардоні.
У 1577 прызначэны ў Сардзінію (праектаў Дж. Бернардоні для Сардзініі не захавалася).
Далей яго чакала падарожжа ў Рэч Паспалітую. Па дарозе ў Нясвіж Дж. Бернардоні затрымаўся ў Польшчы на 3 гады (1583—86): пабыў некаторы час у Познані, даўжэй у Любліне з кароткім выездам у Каліш. Ва ўсіх гэтых месцах ён праектаваў калегіумы, але ў Любліне застаўся пры будоўлі. Тут Дж. Бернардоні выканаў некалькі варыянтаў праекта калегіума і дома прафесаў, праект драўлянай капліцы, рэканструкцыю школы, праект касцёла ў Калішы, пачаў будаўніцтва касцёла ў Любліне.
Пасля шматразовых напамінкаў князя Мікалая Крыштафа Радзівіла (Сіроткі) ў сярэдзіне 1586 Дж. Бернардоні з'явіўся ў Нясвіжы і адразу прыступіў да галоўнай працы ў сваёй творчасці — праектавання касцёла езуітаў. Адначасова яму даручылі кіраваць будаўніцтвам ужо запраектаванага ў Рыме калегіума. Праца вялася хутка: праект касцёла быў скончаны ў тым жа 1586 годзе, у наступным закладзены фундамент, а ў 1590 — ужо можна было ўзводзіць купал. 1 верасня 1593 ў гатовым касцёле справілі першае набажэнства, а 7 кастрычніка 1601 адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Божага Цела, але ўжо без архітэктара. Кіраўніцтва будоўляй калегіума Дж. Бернардоні здзяйсняў у два этапы. Першы заняў 1586—88, потым архітэктар цалкам быў заняты на працах пры касцёле, а з 1593 да 1599 зноў займаўся калегіумам. Ужо ў 1596 Дж. Бернардоні паслаў запыт да генерала ордэна па новае прызначэнне, палічыўшы асноўную сваю дзейнасць у Нясвіжы завершанай. Яму прыпісваецца аўтарства яшчэ некалькіх пабудоў у самім Нясвіжы і ў ваколіцах, але дакументальных спасылак на гэта няма.[1]
У маі 1599 Дж. Бернардоні з'явіўся ў Кракаве каб кіраваць будаўніцтвам вялікага езуіцкага касцёла Пятра і Паўла. Будаўніцтва касцёла Пятра і Паўла ў асноўным было завершана ў 1608 годзе, ужо пасля яго смерці. Акрамя працы пры касцёле ў Кракаве Дж. Бернардоні падрыхтаваў праекты кляштара з касцёлам для францысканцаў у Кальварыі Зэбжыдоўскай і парафіяльнага касцёла ў Зэбжыдовіцах. Кляштар пазней быў значна перабудаваны, парафіяльны касцёл існуе дагэтуль.
У 1984 беларускім даследчыкам Г. Галенчанкам у Інстытуце манускрыптаў Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя В. Вернадскага (Кіеў) адкрыты зборнік архітэктурных чарцяжоў XVI—XVII ст., датычных Беларусі. Некаторыя спецыялісты (Г. Галенчанка, Т. Габрусь) даводзяць, што большая частка арыгінальных чарцяжоў у ім выканана самім Дж. Бернардоні.[2]
Ёсць падставы меркаваць пра ўдзел Дж. Бернардоні як матэматыка і астранома ў стварэнні радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага, апублікаванай у 1613.[1]
Зноскі
- ↑ а б Калнін В. Зорны шлях...
- ↑ Габрусь Т., Галенчанка Г. Скарбы старажытнага альбома // Навіны Беларускай Акадэміі. 13 і 20 чэрв. 1990. С. 6; Галенчанка Г. Альбом Бернардоні: Новая крыніца да гісторыі архітэктуры і будаўніцтва ў Нясвіжы (канец XVI— пачатак XVII ст.) // Ад Полацка і Нясвіжа да Падуі і Венецыі. Мінск, 1994. С. 79—86.
Літаратура
- Габрусь Т. Бернардоні // БЭ ў 18 тамах. Т. 3. — Мн., 1996.
- Калнін В. Зорны шлях Яна Марыі Бернардоні // Беларускі гістарычны агляд, Том 11 Сшытак 1-2 (20-21), снежань 2004.
Спасылкі
Джавані Марыя Бернардоні на Вікісховішчы |
- Зорны шлях Яна Марыі Бернардоні Валянцін Калнін