Індаеўрапейскія мовы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др clean up, replaced: н. э. → н.э., осьбі → осбі (3), носбі → носьбі (3), італійск → італьянск (3) using AWB |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
== Паходжанне і гісторыя == |
== Паходжанне і гісторыя == |
||
Мовы індаеўрапейскай сям'і паходзяць ад адзінай [[праіндаеўрапейская мова|праіндаеўрапейскай мовы]], носьбіты якой жылі парадку 5—6 тыс. гадоў назад. Існуе некалькі гіпотэз аб месцы зараджэння праіндаеўрапейскай мовы, у прыватнасці, завуць такія рэгіёны, як [[Усходняя Еўропа]], [[Блізкі Усход]], стэпавыя тэрыторыі на стыку [[Еўропа|Еўропы]] і [[Азія|Азіі]]. З вялікай верагоднасцю старажытнымі індаеўрапейцамі (або адной з іх галін) можна лічыць так званую [[Ямная культура|«ямную культуру»]], носьбіты якой у III тыс. да н. |
Мовы індаеўрапейскай сям'і паходзяць ад адзінай [[праіндаеўрапейская мова|праіндаеўрапейскай мовы]], носьбіты якой жылі парадку 5—6 тыс. гадоў назад. Існуе некалькі гіпотэз аб месцы зараджэння праіндаеўрапейскай мовы, у прыватнасці, завуць такія рэгіёны, як [[Усходняя Еўропа]], [[Блізкі Усход]], стэпавыя тэрыторыі на стыку [[Еўропа|Еўропы]] і [[Азія|Азіі]]. З вялікай верагоднасцю старажытнымі індаеўрапейцамі (або адной з іх галін) можна лічыць так званую [[Ямная культура|«ямную культуру»]], носьбіты якой у III тыс. да н.э. насялялі ўсход сучаснай Украіны і поўдзень Расіі. [http://napoleone.narod.ru/study/sub/jazik/indo.gif] |
||
== Склад == |
== Склад == |
Версія ад 11:38, 18 жніўня 2013
Індаеўрапейцы |
---|
Протаіндаеўрапейцы |
Прарадзіма індаеўрапейцаў |
Індаеўрапеістыка |
Індаеўрапейскія мовы |
Індаеўрапейскія мовы — самая распаўсюджаная ў міры моўная сям'я. Прадстаўленая на ўсіх заселеных кантынентах Землі, лік носьбітаў перавышае 2,5 млрд. Паводле сучасных гледжанняў шматлікіх лінгвістаў, з'яўляецца часткай макрасям'і настратычных моў.
Тэрмін «індаеўрапейскія мовы» (англ.: Indo-European languages) быў упершыню ўведзены англійскім даследчыкам Томасам Юнгам у 1813. Часам раней індаеўрапейскія мовы зваліся «арыйскімі», аднак у цяперашні час гэтым тэрмінам называецца падсям'я індаеўрапейскіх моў, якая ўключае ў сябе нурыстанскую галіну і індаіранскія мовы.
Паходжанне і гісторыя
Мовы індаеўрапейскай сям'і паходзяць ад адзінай праіндаеўрапейскай мовы, носьбіты якой жылі парадку 5—6 тыс. гадоў назад. Існуе некалькі гіпотэз аб месцы зараджэння праіндаеўрапейскай мовы, у прыватнасці, завуць такія рэгіёны, як Усходняя Еўропа, Блізкі Усход, стэпавыя тэрыторыі на стыку Еўропы і Азіі. З вялікай верагоднасцю старажытнымі індаеўрапейцамі (або адной з іх галін) можна лічыць так званую «ямную культуру», носьбіты якой у III тыс. да н.э. насялялі ўсход сучаснай Украіны і поўдзень Расіі. [1]
Склад
Індаеўрапейская сям'я ўключае ў сябе албанскую, армянскую, грэчаскую мовы і раманскую, германскую, кельцкую, балтыйскую, славянскую, іранскую, індыйскую, анаталійскую (хета-лувійскую), тахарскую і італійскую моўныя групы. Пры гэтым анаталійская, тахарская і італійская групы прадстаўлены толькі мёртвымі мовамі.
Прызнаючы асаблівы характар хета-лувійскай (анаталійскай) групы адносна астатніх, даследчыкі інтэрпрэтуюць індаеўрапейскую сям'ю як (макра)сям'ю, якая складаецца з двух падсямей — хета-лувійскай (анаталійскай) і ўласна індаеўрапейскай, макрасям'я называецца інда-хецкай. Абгрунтавана адасобленае вылучэнне і тахарскіх моў.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2