Эдуар Глісан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эдуар Глісан''' ({{lang-fr|Édouard Glissant}}, {{ДН|21|9|1928}}, Сент-Мары, Марцініка - {{ДС|3|2|2011}}, Парыж) —...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:23, 5 верасня 2013

Эдуар Глісан (фр.: Édouard Glissant, 21 верасня 1928, Сент-Мары, Марцініка - 3 лютага 2011, Парыж) — марцінікскі пісьменнік, паэт і літаратурны крытык. Лічыцца адным з самых уплывовых карыбскіх пісьменнікаў. У сваіх працах ўздымаў пытанне посткаланіяльнай ідэнтычнасці і тэорыі культуры.

Вучыўся ў ліцэі Шэльшэра, выпусніком якога таксама былі Эме Сезэр і Франц Фанон. Там пазнаёміўся з Леонам Дама, разам з якім яны пазней далучыліся да Леапольда Сенгора, будучага прэзідэнта Сенегала, і сфармулявалі канцэпцыю негрыцюду.

У 1946 годзе атрымаў стыпендыю французскага ўрада і пераехаў у Парыж, дзе вывучаў філасофію, этналогію і літаратуру. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Сарбоне. У пачатку 1950-х гадоў апублікаваў свае першыя паэтычныя творы. У 1958 годзе атрымаў прэмію Ренода за свой першы раман La Lézarde. Быў удзельнікам антыкаланіяльнага руху, з-за чаго з 1961 па 1965 яму быў забаронены выезд з Францыі. У 1965 годзе вярнуўся на Марцініку і заснаваў Інстытут марцінікскіх даследаванняў. З 1980 да 1988 года працаваў галоўным рэдактарам «Кур'ера ЮНЕСКА». З 1995 па 2007 год быў прафесарам французскай літаратуры ва Універсітэце Нью-Ёрка.

За сваё жыццё напісаў восем раманаў і адзінаццаць паэтычных зборнікаў.