Яўген Іванавіч Валадзько: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Яўген Іванавіч Валадзько''' {{ДН|3|1|1941}}, вёска Харэўшчына, Сенненскі раён, Віцебская во...'
 
Радок 11: Радок 11:


== Памяць ==
== Памяць ==
Яго імем названы адна з вуліц [[Мінск]]а, аршанскі галіновай тэхнікум, цеплавоз ТЭП70 Аршанскага лакаматыўнага дэпо і электрацягнік ЭР9ТМ маторвагоннага дэпо Мінск.
Яго імем названы адна з вуліц [[Мінск]]а, аршанскі галіновай тэхнікум, [[цеплавоз ТЭП70]] Аршанскага лакаматыўнага дэпо і электрацягнік ЭР9ТМ маторвагоннага дэпо Мінск.


{{DEFAULTSORT:Валадзько}}
{{DEFAULTSORT:Валадзько}}

Версія ад 15:56, 5 верасня 2013

Яўген Іванавіч Валадзько 3 студзеня 1941, вёска Харэўшчына, Сенненскі раён, Віцебская вобласць-26 верасня 1998, Мінск, пахаваны на Усходніх могілках) — беларускі дзяржаўны дзеяч, заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь, двойчы ўзнагароджаны знакам "Ганаровы чыгуначнік", ганаровы прафесар БелДУТа.

Біяграфія

Пасля заканчэння Аршанскага тэхнікума чыгуначнага транспарту да 1965 працаваў на Паўночнай чыгунцы ў Валагодскай вобласці. Працаваў дзяжурным па станцыі і старэйшым памочнікам начальніка станцыі Шэксна. Затым вярнуўся ў Беларусь, дзе стаў манеўровым дыспетчарам на станцыі Маладзечна.

Працаваў у Мінскім аддзяленні цягніковым дыспетчарам і дзяжурным па аддзяленні. Затым - ва Упраўленні чыгункі намеснікам начальніка службы руху. У 1984 годзе ўзначаліў Мінскае аддзяленне. У 1989 годзе ён быў абраны старшынёй Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

У сакавіку 1993 года быў прызначаны на пасаду начальніка Беларускай чыгункі.

У 1994 годзе Валадзько Я. І. прызначаны намеснікам міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. З 1994 па 1996 гады сумяшчаў пасады пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Начальніка Беларускай чыгункі.

Памяць

Яго імем названы адна з вуліц Мінска, аршанскі галіновай тэхнікум, цеплавоз ТЭП70 Аршанскага лакаматыўнага дэпо і электрацягнік ЭР9ТМ маторвагоннага дэпо Мінск.