Брэсцкая вобласць: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 40 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q173822 (translate me)
Dalakop (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5: Радок 5:
|Арыгінальная назва =
|Арыгінальная назва =
|Герб = Escut Oblast Brest.png
|Герб = Escut Oblast Brest.png
|Сцяг = Bandera Oblast Brest.png
|Сцяг = Brest Voblast Flag.png
|Краіна = [[Беларусь]]
|Краіна = [[Беларусь]]
|Гімн =
|Гімн =

Версія ад 23:11, 19 верасня 2013

Брэсцкая вобласць
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у
Уключае 16 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Брэст
Найбуйнейшыя гарады Баранавічы, Пінск
Дата ўтварэння 4 снежня 1939
Кіраўнік Юрый Вітольдавіч Шулейка
Насельніцтва (2009)
1 401,2 тыс. (3-е месца)
Плошча 32 790,68[1]
(4-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 267 м
 121 м
Брэсцкая вобласць на карце
Брэсцкая вобласць, карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код ISO 3166-2 BY-BR
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брэ́сцкая во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на паўднёвым захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Украінай.

Гісторыя

Вобласць створана 4 снежня 1939 г., узбуйнена ў 1954 г. Падзяляецца на 16 раёнаў.

У 1983 на тэрыторыі вобласці 20 гарадоў, 7 гарадскіх пасёлкаў, 2 рабочыя пасёлкі. У 1995 колькасць насельніцтва склала 1518 тыс. чал. У вобласці налічвалася 20 гарадоў у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 9 гарадскіх пасёлкаў, 225 сельсаветаў, 2194 сельскіх населеных пунктаў.

Прырода

Паверхня вобласці раўнінная, на поўдні пераважае нізінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны, зіма адносна мяккая і кароткая, лета доўгае і ўмерана цёплае.

Праз тэрыторыю Брэсцкай вобласці цякуць рэкі Прыпяць, Заходні Буг, а таксама іх прытокі. Створана густая сетка меліярацыйных каналаў. Найбольшае па плошчы возера Выганашчанскае.

У складзе сельскагаспадарчых зямель пераважаюць дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы, дзярнова-падзолістыя глебы, тарфяна-балотныя глебы; асушаныя землі складаюць на поўдні каля 50 %.

Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы. Галоўная лесаўтваральная парода — хвоя звычайная, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, бяроза пушыстая, дуб звычайны. Балоты, пераважна нізінага тыпу, займаюць каля 20 % тэрыторыі, у значнай ступені асушаныя.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца нацыянальны парк Белавежская пушча (часткова).

Экалогія

4,2 тыс. кв. км плошчы вобласці забруджана радыёнуклідамі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.

Насельніцтва

Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1995—1518 тыс.
  • 2003—1471 тыс.
  • 2008—1435 тыс.
  • 2009—1401,2 тыс.[2].
  • 2011 — 1 393,6 тыс.[3].

Гарадское насельніцтва складае 62,3 % (2003). Найбольшыя гарады: Брэст (317,8 тыс. чал.), Баранавічы (169,3), Пінск (132,7), Кобрын.

Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 85,0 %, рускія — 8,7 %, украінцы — 3,8 %, палякі — 1,8 %.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці

Брэсцкая вобласць падзяляецца на 16 раёнаў:

Таксама вылучаюцца гарады абласнога падпарадкавання: Брэст, Баранавічы і Пінск.

Гаспадарка

У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Брэсцкая вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай галін.

На Брэсчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца), кармавыя культуры, бульба, гародніна. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі


Зноскі