Вялікія князі літоўскія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2639920 (translate me) |
др +гаспадарскі тытул |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
Пасля [[Люблінская унія 1569|Люблінскай уніі 1569]] г. вялікі князь ВКЛ адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале агульнай саюзнай дзяржавы — [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Вялікі князь акрамя гэтага тытула, меў тытулы па назве земляў, якімі валодаў. Напрыклад, [[Жыгімонт III Ваза]] меў тытулы караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага, наследнага гаспадара і караля шведскага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндскага і інш. |
Пасля [[Люблінская унія 1569|Люблінскай уніі 1569]] г. вялікі князь ВКЛ адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале агульнай саюзнай дзяржавы — [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Вялікі князь акрамя гэтага тытула, меў тытулы па назве земляў, якімі валодаў. Напрыклад, [[Жыгімонт III Ваза]] меў тытулы караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага, наследнага гаспадара і караля шведскага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндскага і інш. |
||
== Гаспадарскі тытул == |
|||
Вялікія князі літоўскія мелі адмысловы тытул - '''гаспадар '''. Гэты тытул таксама ужывальны (у розных формах) у дзяржавах, культурна і палітычна арыентаваных на Вялікае княства: [[Малдавія|Малдавіі]], [[Чэхія|Чэхіі]], [[Ноўгарад|Наўгародчыне]], [[Цвер|Цвяры]], [[Масква|Маскве]]. У [[старабеларуская мова|старабеларускіх]] крыніцах сустракаецца таксама у скарочаных формах: "осподар", "сподар". |
|||
Тытул паходзіць ад [[грэчаская мова|грэчаскага]] "[[дэспат]]" ([[правінцыя|правінцыйны]] кіраўнік у [[Візантыя|Візантыі]], зрэдчас - незалежны (напрыклад - [[Эпірскі дэспатат]] за часам [[Лацінская імперыя|Лацінскай імперыі]]), раней - у [[Персія|Персіі]]). У [[царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мове]] (а праз яе - у пісьмовай мове [[Кіеў|Кіева]], [[Ноўгарад]]а і інш. гарадоў (княстваў) [[Русь|Русі]]) зыходны грэчаскі тэрмін пераняты пачаткова як '''гаспадзін''' (тытул асобы, таксама - [[Ноўгарад|Гаспадзін Вялікі Ноўгарад]]). |
|||
У [[Масква|Маскве]] пераняты таксама з беларускай формы як '''гасудар''' (вышэйшы тытул маскоўскага валадара, пазней - адзін з тытулаў). Мае таксама скарочаную форму '''судар''' (на узор беларускага '''спадар''') |
|||
''Гаспадар'' як і яго скарочаныя беларускія формы (а роўна - іх макоўскія адпаведнікі: ''гасудар'', ''судар'') ужываліся таксама як звычайны тытул [[шляхта|шляхты]]. |
|||
== Вялікія князі літоўскія да Люблінскай уніі (1569 г.) == |
== Вялікія князі літоўскія да Люблінскай уніі (1569 г.) == |
Версія ад 00:07, 26 верасня 2013
Вялікі князь літоўскі — найвышэйшы княжацкі тытул у ВКЛ. Вялікі князь быў кіраўніком дзяржавы. Яму былі падначалены князі, магнаты, якія кіравалі асобнымі княствамі, землямі, вотчынамі. Выбіраўся феадаламі, звычайна з сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы: весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір, распараджацца ўзброенымі сіламі дзяржавы, дзяяржаўнай маёмасцю, даходамі і скарбамі, дараваць дзяржаўную маёмасць, тытулы і званні, ажыццяўляць вышэйшы суд і памілаванне засуджаных. Яму належала заканадаўчая ініцыятыва, усе асноўныя законы і прававыя акты выдаваліся за яго подпісам. Прывілей 1447 г. і прывілей 1492 г. юрыдычна абмежавалі ўладу вялікага князя літоўскага. Паводле іх ён не меў права самастойна вырашаць найбольш важныя пытанні знешняй і ўнутранай палітыкі. Нягледзячы на тое, што заканадаўчыя акты, у тым ліку Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., падкрэслівалі, што ўлада вялікага князя ад Бога, яго становішча было тыповым для абмежаванага феадальнага манарха, правы яго грунтаваліся на выбарнай аснове. Калі ў XIV ст. Рада Вялікага княства Літоўскага пры вялікім князе была толькі дарадчым органам, то пазней яе значэнне намнога павысілася, многія мерапрыемствы дзяржаўнага кіравання маглі быць здзейснены толькі з яе згоды. У адсутнасць вялікага князя рада фактычна была вышэйшым дзяржаўным органам і дзейнічала самастойна. Абмежаванне ўлады вялікага князя літоўскага прадугледжвалася заканадаўствам ВКЛ у форме клятвы і абяцання вялікім князем захоўваць пэўныя правы і прывілеі, а таксама ў форме прамой забароны. Напрыклад, вялікаму князю забаранялася пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы без дазволу на тое сойма, выдаваць законы, якія б пярэчылі Статуту ВКЛ, раздаваць духоўныя і свецкія пасады, тытулы і землі ВКЛ іншаземцам, у тым ліку польскай шляхце.
Пасля Люблінскай уніі 1569 г. вялікі князь ВКЛ адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале агульнай саюзнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Вялікі князь акрамя гэтага тытула, меў тытулы па назве земляў, якімі валодаў. Напрыклад, Жыгімонт III Ваза меў тытулы караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага, наследнага гаспадара і караля шведскага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндскага і інш.
Гаспадарскі тытул
Вялікія князі літоўскія мелі адмысловы тытул - гаспадар . Гэты тытул таксама ужывальны (у розных формах) у дзяржавах, культурна і палітычна арыентаваных на Вялікае княства: Малдавіі, Чэхіі, Наўгародчыне, Цвяры, Маскве. У старабеларускіх крыніцах сустракаецца таксама у скарочаных формах: "осподар", "сподар".
Тытул паходзіць ад грэчаскага "дэспат" (правінцыйны кіраўнік у Візантыі, зрэдчас - незалежны (напрыклад - Эпірскі дэспатат за часам Лацінскай імперыі), раней - у Персіі). У царкоўнаславянскай мове (а праз яе - у пісьмовай мове Кіева, Ноўгарада і інш. гарадоў (княстваў) Русі) зыходны грэчаскі тэрмін пераняты пачаткова як гаспадзін (тытул асобы, таксама - Гаспадзін Вялікі Ноўгарад).
У Маскве пераняты таксама з беларускай формы як гасудар (вышэйшы тытул маскоўскага валадара, пазней - адзін з тытулаў). Мае таксама скарочаную форму судар (на узор беларускага спадар)
Гаспадар як і яго скарочаныя беларускія формы (а роўна - іх макоўскія адпаведнікі: гасудар, судар) ужываліся таксама як звычайны тытул шляхты.
Вялікія князі літоўскія да Люблінскай уніі (1569 г.)
Вялікія князі літоўскія пасля Люблінскай уніі (1569 г.)
- Генрых Валуа (1573) — адначасова кароль польскі.
- Стэфан Баторый (1576—1586) — адначасова кароль польскі.
- Максіміліян Габсбург (1575—1576) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, абраны па падвойнай элекцыі 1575 г. адначасова з Баторыям.
- Жыгімонт Ваза (1587—1632) — адначасова кароль польскі Зігмунт III.
- Максіміліян Габсбург (1587—1589) — эрцгерцаг, сын імператара Максіміліяна II, абраны па падвойнай элекцыі 1587 г. адначасова з Жыгімонтам Вазай.
- Уладзіслаў Ваза (1632 — 1648) — адначасова кароль польскі Уладзіслаў IV.
- Ян Казімір Ваза (1648 — 1668) — адначасова кароль польскі Ян II Казімір.
- Карл Густаў, кароль Швецыі, па заключэнні Кейданскай уніі лічыцца сваімі прыхільнікамі за вялікага князя літоўскага ў 1655—1660.
- Міхал Вішнявецкі (1669—1673) — адначасова кароль польскі.
- Ян Сабескі (1674—1696) — адначасова кароль польскі Ян III.
- Аўгуст Моцны (1697—1706) — адначасова кароль польскі Аўгуст IІ і курфюрст саксонскі Фрыдрых Аўгуст І.
- Франсуа Луі Бурбон (1697) — прынц дэ Конці, абраны па падвойнай элекцыі 1697 г. адначасова з Аўгустам ІІ.
- Станіслаў Ляшчынскі (13 ліпеня 1704—1706) — адначасова кароль польскі Станіслаў II, абраны канфедэрацыяй. Да адрачэння ў 1706 годзе Аўгуста Моцнага уладарыў адначасова з ім.
- Аўгуст Моцны (1709—1733) — другі раз, адначасова кароль польскі пад імем Аўгуст II.
- Аўгуст Сас (1733 — 1763) — адначасова кароль польскі Аўгуст III і курфюрст саксонскі Фрыдрых Аўгуст ІІ.
- Станіслаў Ляшчынскі (1733) — другі раз, адначасова кароль польскі Станіслаў II, абраны па падвойнай элекцыі 1733 г. адначасова з Аўгустам ІІІ.
- Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) — адначасова кароль польскі.
- Наследныя Вялікія князі Літоўскія пасля 1795 г.