Бляшаная кафедра: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9: Радок 9:
[[Image:Cyril Genik.jpg|thumb|upright|[[Кірыл Генік]] (1857–1925)]]
[[Image:Cyril Genik.jpg|thumb|upright|[[Кірыл Генік]] (1857–1925)]]


Цэнтральнай фігурай украінскай абшчыны ў Вініпегу ў той час быў [[Кірыл Генік]] (1857-1925). Ён прыбыў з Галіччыны, скончыў Украінскую Акадэмічную гімназію ў [[Горад Львоў|Львове]] і на працягу кароткага часу вывучаў права ў Чарнавіцкім універсітэце. <ref name="Martynowych, Orest T 1924. page 170">Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 170.</ref> Генік быў сябрам украінскага пісьменніка [[Іван Якаўлевіч Франко|Івана Франко]], аўтара казкі «Ліс Мікіта», намінаванай на [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскую прэмію па літаратуры]]. Вядома, што Генік быў сведкам на вяселлі Франко і , верагодна, падзяляў сацыялістычныя погляды Франко і ўхваляў яго з'едлівую сатыру на тагачаснае духавенства. Лічыў пазбаўленне насельніцтва ад духавенства і зямельную рэформу спосабам вызвалення сялян ад прыгнёту памешчыкаў, якія трымалі зямлю ў сваіх руках у змове з іерархіяй царквы. Пасля прыбыцця ў Канаду Генік стаў першым украінцам, што атрымаў пасаду ва Урадзе Канады. Ён працаваў іміграцыйным агентам і адказваў за рассяленне пасяленцаў у іх гомстедах. Стрыечны брат Геніка, Іван Бодруг (1874-1952), і сябар Бодруга Іван Негрыч (1875-1946) таксама прыбылі з вёскі Бярозава з-пад Каламыі , дзе былі настаўнікамі пачатковай школы. <ref name="Martynowych, Orest T 1924. page 170"/> Гэтая тройца складала ядро інтэлігенцыі ва ўкраінскай суполцы і была вядомая як Бярозаўская Тройца. Толькі Генік, старэйшы з іх траіх, быў жанатым . Яго жонка Паліна (народжаная Цюркоўська) была дачкой святара, адукаванай жанчынай. Муж і жонка мелі трох сыноў і тры дачкі. <ref>Hryniuk, Stella. Dictionary of Canadian Biography Online, www.biographi.ca/EN/009004-119.01-e.php?id_nbr=8154</ref>
Цэнтральнай фігурай украінскай абшчыны ў Вініпегу ў той час быў [[Кірыл Генік]] (1857-1925). Ён прыбыў з Галіччыны, скончыў Украінскую Акадэмічную гімназію ў [[Горад Львоў|Львове]] і на працягу кароткага часу вывучаў права ў [[Чарнавіцкім універсітэце]]. <ref name="Martynowych, Orest T 1924. page 170">Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 170.</ref> Генік быў сябрам украінскага пісьменніка [[Іван Якаўлевіч Франко|Івана Франко]], аўтара казкі «Ліс Мікіта», намінаванай на [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскую прэмію па літаратуры]]. Вядома, што Генік быў сведкам на вяселлі Франко і , верагодна, падзяляў сацыялістычныя погляды Франко і ўхваляў яго з'едлівую сатыру на тагачаснае духавенства. Лічыў пазбаўленне насельніцтва ад духавенства і зямельную рэформу спосабам вызвалення сялян ад прыгнёту памешчыкаў, якія трымалі зямлю ў сваіх руках у змове з іерархіяй царквы. Пасля прыбыцця ў Канаду Генік стаў першым украінцам, што атрымаў пасаду ва Урадзе Канады. Ён працаваў іміграцыйным агентам і адказваў за рассяленне пасяленцаў у іх гомстедах. Стрыечны брат Геніка, Іван Бодруг (1874-1952), і сябар Бодруга Іван Негрыч (1875-1946) таксама прыбылі з вёскі Бярозава з-пад Каламыі , дзе былі настаўнікамі пачатковай школы. <ref name="Martynowych, Orest T 1924. page 170"/> Гэтая тройца складала ядро інтэлігенцыі ва ўкраінскай суполцы і была вядомая як Бярозаўская Тройца. Толькі Генік, старэйшы з іх траіх, быў жанатым . Яго жонка Паліна (народжаная Цюркоўська) была дачкой святара, адукаванай жанчынай. Муж і жонка мелі трох сыноў і тры дачкі. <ref>Hryniuk, Stella. Dictionary of Canadian Biography Online, www.biographi.ca/EN/009004-119.01-e.php?id_nbr=8154</ref>


Другой ключавой асобай быў епіскап Серафім (сапраўднае імя было Стэфан Устволські). Справа скончылася тым, што Устволськага пазбавіў сану Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]. Гэта гісторыя пачынаецца з моманту, калі па ўласнай ініцыятыве ён адправіўся на Афон, дзе быў пасвячоны ў [[епіскап|епіскапскі]] сан “Свяцейшым Анфімам”, які свярджаў, што з’яўляецца епіскапам. Існуе падазрэнне, што Анфім пасвяціў Устволського на злосць [[цар|цару]], паколькі ў тыя часы паміж царом і Свяшчэнным Сінодам адбывалася барацьба за кантроль над Рускай Праваслаўнай Царквой. <ref name="ukr">Mitchell, Nick. Ukrainian-Canadian History as Theatre in The Ukrainian Experience in Canada: Reflections 1994, Editors: Gerus, Oleh W.; Gerus-Tarnawecka, Iraida; Jarmus, Stephan, The Ukrainian Academy of Arts and Sciences in Canada, Winnipeg, page 226</ref> Пасля пасвячэння ў епіскапы Серафім адправіўся ў Паўночную Амерыку, дзе ненадоўга спыніўся ва ўкраінскіх святароў у [[Горад Філадэльфія|Філадэльфіі]]. Падчас прыбыцця ў Вініпег ён не належаў ні да [[Руская праваслаўная царква|Рускай Праваслаўнай Царквы]], ні да якой-небудзь іншай. Украінцы ў прэрыях прынялі яго як вандроўнага святога па традыцыі, што мае пачатак яшчэ з вытокаў хрысціянства. <ref>Mitchell, Nick. The Mythology of Exile in Jewish, Mennonite and Ukrainian Canadian Writing in A Sharing of Diversities, Proceedings of the Jewish Mennonite Ukrainian Conference, «Building Bridges», General Editor: Fred Stambrook, Canadian Plains Research Center, University of Regina, 1999, page 188.</ref>
Другой ключавой асобай быў епіскап Серафім (сапраўднае імя было Стэфан Устволські). Справа скончылася тым, што Устволськага пазбавіў сану Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]. Гэта гісторыя пачынаецца з моманту, калі па ўласнай ініцыятыве ён адправіўся на Афон, дзе быў пасвячоны ў [[епіскап|епіскапскі]] сан “Свяцейшым Анфімам”, які свярджаў, што з’яўляецца епіскапам. Існуе падазрэнне, што Анфім пасвяціў Устволського на злосць [[цар|цару]], паколькі ў тыя часы паміж царом і Свяшчэнным Сінодам адбывалася барацьба за кантроль над Рускай Праваслаўнай Царквой. <ref name="ukr">Mitchell, Nick. Ukrainian-Canadian History as Theatre in The Ukrainian Experience in Canada: Reflections 1994, Editors: Gerus, Oleh W.; Gerus-Tarnawecka, Iraida; Jarmus, Stephan, The Ukrainian Academy of Arts and Sciences in Canada, Winnipeg, page 226</ref> Пасля пасвячэння ў епіскапы Серафім адправіўся ў Паўночную Амерыку, дзе ненадоўга спыніўся ва ўкраінскіх святароў у [[Горад Філадэльфія|Філадэльфіі]]. Падчас прыбыцця ў Вініпег ён не належаў ні да [[Руская праваслаўная царква|Рускай Праваслаўнай Царквы]], ні да якой-небудзь іншай. Украінцы ў прэрыях прынялі яго як вандроўнага святога па традыцыі, што мае пачатак яшчэ з вытокаў хрысціянства. <ref>Mitchell, Nick. The Mythology of Exile in Jewish, Mennonite and Ukrainian Canadian Writing in A Sharing of Diversities, Proceedings of the Jewish Mennonite Ukrainian Conference, «Building Bridges», General Editor: Fred Stambrook, Canadian Plains Research Center, University of Regina, 1999, page 188.</ref>

Версія ад 09:41, 30 верасня 2013

Серафіміцкая бляшаная кафедра

Бляшаная Кафедра (укр.: Бляшана Катедра) — першая незалежная ўкраінская царква ў Паўночнай Амерыцы. Заснавана ў Вініпегу, яна не належала ні да адной з еўрапейскіх рэлігійных канфесій і была сэрцам Серафімскай царквы - былога шырокага рэлігійнага саюза цэркваў усходняга абраду ў Паўночнай Амерыцы.

Украінскія імігранты пачалі прыбываць у Канаду ў 1891 годзе ў асноўным з заходніх рэгіёнаў Украіны: Букавіны і Галіччыны. Свежае папаўненне з Букавіны было праваслаўным, а тыя, хто прыбыў з Галіччыны - грэка-каталікамі . Аднак і тыя і іншыя прытрымліваліся візантыйскага абраду. Да 1903 таварыства ўкраінскіх імігрантаў у Заходняй Канадзе вырасла і прыцягнула ўвагу рэлігійных лідараў, палітыкаў і педагогаў.

Прынцыпы

Кірыл Генік (1857–1925)

Цэнтральнай фігурай украінскай абшчыны ў Вініпегу ў той час быў Кірыл Генік (1857-1925). Ён прыбыў з Галіччыны, скончыў Украінскую Акадэмічную гімназію ў Львове і на працягу кароткага часу вывучаў права ў Чарнавіцкім універсітэце. [1] Генік быў сябрам украінскага пісьменніка Івана Франко, аўтара казкі «Ліс Мікіта», намінаванай на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Вядома, што Генік быў сведкам на вяселлі Франко і , верагодна, падзяляў сацыялістычныя погляды Франко і ўхваляў яго з'едлівую сатыру на тагачаснае духавенства. Лічыў пазбаўленне насельніцтва ад духавенства і зямельную рэформу спосабам вызвалення сялян ад прыгнёту памешчыкаў, якія трымалі зямлю ў сваіх руках у змове з іерархіяй царквы. Пасля прыбыцця ў Канаду Генік стаў першым украінцам, што атрымаў пасаду ва Урадзе Канады. Ён працаваў іміграцыйным агентам і адказваў за рассяленне пасяленцаў у іх гомстедах. Стрыечны брат Геніка, Іван Бодруг (1874-1952), і сябар Бодруга Іван Негрыч (1875-1946) таксама прыбылі з вёскі Бярозава з-пад Каламыі , дзе былі настаўнікамі пачатковай школы. [1] Гэтая тройца складала ядро інтэлігенцыі ва ўкраінскай суполцы і была вядомая як Бярозаўская Тройца. Толькі Генік, старэйшы з іх траіх, быў жанатым . Яго жонка Паліна (народжаная Цюркоўська) была дачкой святара, адукаванай жанчынай. Муж і жонка мелі трох сыноў і тры дачкі. [2]

Другой ключавой асобай быў епіскап Серафім (сапраўднае імя было Стэфан Устволські). Справа скончылася тым, што Устволськага пазбавіў сану Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы ў Санкт-Пецярбургу. Гэта гісторыя пачынаецца з моманту, калі па ўласнай ініцыятыве ён адправіўся на Афон, дзе быў пасвячоны ў епіскапскі сан “Свяцейшым Анфімам”, які свярджаў, што з’яўляецца епіскапам. Існуе падазрэнне, што Анфім пасвяціў Устволського на злосць цару, паколькі ў тыя часы паміж царом і Свяшчэнным Сінодам адбывалася барацьба за кантроль над Рускай Праваслаўнай Царквой. [3] Пасля пасвячэння ў епіскапы Серафім адправіўся ў Паўночную Амерыку, дзе ненадоўга спыніўся ва ўкраінскіх святароў у Філадэльфіі. Падчас прыбыцця ў Вініпег ён не належаў ні да Рускай Праваслаўнай Царквы, ні да якой-небудзь іншай. Украінцы ў прэрыях прынялі яго як вандроўнага святога па традыцыі, што мае пачатак яшчэ з вытокаў хрысціянства. [4]

Яшчэ адным чалавекам, які прымаў удзел у падзеях, што прывялі да стварэння “Бляшанай Кафедры”, быў памочнік Серафіма Макарый Марчанка. Марчанка выконваў функцыі дыякана і кантара, дапамагаючы Серафіму ў набажэнствах, якія ён добра ведаў. Ён прыбыў з Серафімам са Злучаных Штатаў. Архіепіскап Ланжавен з Сен-Баніфаса узначальваў рымска-каталіцкую епархію ў Заходняй Канадзе, працуючы ў непасрэдным кантакце з Папам у Рыме. Ён лічыў, што яго святары былі дастаткова кампетэнтнымі для задавальнення патрэбаў украінскага насельніцтва. [5] Сваю ролю адыгралі таксама доктар Уільям Патрык, кіраўнік прэсвітэрыянскага Манітобскага каледжа ў Вініпегу, Ліберальная партыя Манітобы і рускія праваслаўныя місіянеры.

Падзеі

Калі які выпадак і меў значныя наступствы ў развіцці падзей, то гэта, магчыма, унясенне членам заканадаўчага органа Манітобы Жазефам Бернье ў 1902 годзе законапраекта перадачы маёмасці русінскіх (украінцы былі таксама вядомыя як русіны) грэка-каталіцкіх цэркваў ў кіраванне органаў , падначаленых (падкантрольных) рымскай царкве. [6] Архіепіскап Ланжавен заявіў, што русіны павінны даказаць, што яны каталікі, а не пратэстанты, аддаўшы маёмасць царквы пэўным асобам або камітэту міран, не залежных ад святароў або епіскапаў. [7] Колькасць украінскага насельніцтва ў прэрыях таксама выклікала цікавасць у рускіх праваслаўных місіянераў. На той час Руская Праваслаўная Царква выдаткоўвала 100 тысяч долараў у год на місіянерскую працу ў Паўночнай Амерыцы. [3] Акрамя таго, ва ўкраінцах была зацікаўлена прэсвітэрыянская царква. Прэсвітэрыянцы запрашалі маладых людзей украінскага паходжання вучыцца ў Манітобскім каледжы (цяпер гэта Універсітэт Вініпега), дзе былі створаны спецыяльныя класы для маладых украінцаў, якія хацелі б стаць школьнымі настаўнікамі (а затым і святарамі незалежнай Грэчаскай царквы). [8] Дырэктар каледжа, Доктар Кінг, які свабодна валодаў нямецкай мовай, правёў субяседванне з кандыдатамі Бодругам і Негрычам на нямецкай мове, Генік пераклаў іх схаластычныя дакументы ў з польскай наанглійскую мову, і яны сталі першымі ўкраінскімі студэнтамі ўніверсітэта ў Паўночнай Амерыцы - Манітобскага каледжа, які на той час быў часткай Універсітэта Манітобы.

Генік, Бодруг і Негрыч дзейнічалі хутка, імкнучыся забяспечыць інтарэсы суполкі. [9] Яны далучылі да справы Серафіма. Ён прыбыў у Вініпег у красавіку 1903[10] і арганізаваў царкву, якая не залежала ад еўрапейскіх цэркваў і не дэманстравала лаяльнасці да розных рэлігійных груп, што змагаліся за душы новых украінскіх імігрантаў у прэрыях. Сваю царкву Серафім назваў Праваслаўнай Рускай (а не Рускай Праваслаўнай). Ён абвясціў сябе яе кіраўніком, а, каб заручыцца падтрымкай украінцаў, царква атрымала альтэрнатыўную назву – Серафімская . Набажэнствы вяліся па ўсходнім абрадзе, з якім імігранты былі знаёмыя. Серафім пачаў пасвячаць у кантары і дыяканы, а 13 снежні 1903 ён афіцыйна блаславіў і адкрыў для набажэнстваў невялікі будынак на ўсходнім баку вуліцы Макгрэгара, паміж Манітоб-авеню і Прытчард- авеню, які, магчыма, раней называўся царквой Святога Духа. [11] У лістападзе 1904 гады ён пачаў будаваць свой вядомы Бляшаны Сабор на рагу Кінг-стрыт і Стэла-авеню. [12] Харызматычны Серафім пасвяціў каля 50 святароў і дыяканаў (многія з іх былі малапісьменныя), якія сталі выконваць абавязкі святароў у паселішчах, прапаведуючы незалежнае праваслаўе і кіраванне царкоўнай маёмасцю праз незалежных давераных асоб. На працягу двух гадоў гэтая царква атрымала амаль 60 тыс. паслядоўнікаў. [13] Праз розныя правіны і праблемы з алкаголем[9] Серафім страціў давер інтэлігенцыі, якая запрасіла яго ў Вініпег, і неўзабаве адбыўся пераварот з мэтай пазбавіцца ад яго, пры гэтым не страціўшы паствы.

Серафім адправіўся ў Санкт-Пецярбург, каб паспрабаваць атрымаць прызнанне і далейшае фінансаванне ад расійскага Свяшчэннага Сінода для сваёй квітнеючай царквы. Пры яго адсутнасці Іван Бодруг і Іван Негрыч, на той час ужо студэнты багаслоўя ў Манітобскім каледжы, а таксама святары Серафімскай царквы, змаглі атрымаць гарантыі прэсвітэрыянскага фінансавання для царквы Серафімскай на той падставе, што яна паступова пяройдзе на прэсвітэрыянскую мадэль. У канцы восені 1904 гады, Серафім вярнуўся з Расіі, але не прывёз з сабой ніякай грашовай дапамогі. [14] Вярнуўшыся, ён выявіў здраду і хутка адлучыў ад царквы ўсіх святароў, якія прымалі ў гэтай здрадзе ўдзел. Ён апублікаваў у мясцовых газетах іх фатаграфіі з імёнамі на грудзях так, быццам яны былі злачынцамі. [15] Яго помста была недоўгачасовай, неўзабаве ён атрымаў вестку, што Святым Сінодам сам адлучаны ад царквы. Пасля адлучэння свайго і ўсіх святароў Серафім у 1908 годзе знік і ніколі больш не вяртаўся. [13]

Наступствы

Вынікам гэтых сацыяльных і духоўных падзей стала фарміраванне ўкраінскай абшчыны ў Канадзе.

Іван Бодруг, адзін з бунтароў сярод серафімістаў, узначаліў новую незалежную царкву. Ён і сам быў досыць харызматычным святаром і пад уплывам прэсвітэрыянства прапаведаваў евангельскае хрысціянства. Ён дажыў да 1950-х. Будынкі незалежнай царквы (Святога Духа) знаходзіліся на рагу Прытчард-авеню і МакГрэгар-стрыт. Той будынак, які выкарыстоўваў для набажэнстваў Серафім, знеслі. Другі будынак пабудавалі з дапамогай прэсвітэрыянскага фінансавання. Ён да гэтага часу існуе, размешчаны праз дарогу ад Храма працы ў паўночнай частцы Вініпега. [16]

Архіепіскап Ланжавен скіраваў намаганні на далучэнне ўкраінскай суполкі да рымска-каталіцкай паствы. Бельгійскія святары і ўсе іншыя, хто адпраўляў месы ў стараславянскім стылі, былі апрануты паводле грэчаскага абраду і чыталі пропаведзі на польскай мове. Гэтая царква была праз дарогу ад незалежнага Украінскага каталіцкага сабора Святых Уладзіміра і Вольгі на МакГрэгар-стрыт у паўночнай частцы Вініпега. Такая канкурэнцыя забяспечвала большую магчымасць для ўкраінскіх дзяцей у Канадзе вучыцца на ўкраінскай мове. [15]

Ліберальная партыя, зразумеўшы, што ўкраінцы больш не знаходзяцца ў саюзе з архіепіскапам Ланжавенам і паслядоўнікамі Рымска-каталіцкай царквы, якія падтрымлівалі кансерватыўную партыю, узяла ініцыятыву ў свае рукі і пачала фінансаваць першую ўкраінскую газету ў Канадзе, «Канадскі фермер», рэдактарам якой стаў не хто іншы, як Іван Негрыч.

Серафім знік у 1908 годзе, але «Украінскі Голас» (газета да гэтага часу публікуецца ў Вініпегу) паведамляў у канцы 1913, што, па чутках, ён прадаваў Бібліі работнікам чыгункі ў Брытанскай Калумбіі.

Кірыл Генік пераехаў са сваёй старэйшай дачкой і адным з сыноў на некаторы час у ЗША, у Паўночную Дакоту, але потым вярнуўся і памёр у 1925 годзе.

Макарый Марчанка пасля знікнення Серафіма, абвясціў сябе не толькі новым епіскапам Серафімскай царквы, але і Архіпатрыярхам, Архіпапай, Архігетманам і Архікнязем. Каб не быць абвінавачаным у фаварытызме, ён адлучыў ад царквы Папу Рымскага і ўвесь расійскі Свяшчэнны Сінод. [13] Захаваліся звесткі, што ён да канца 1930-х гадоў працягваў падарожнічаць па вёсках і адпраўляў набажэнствы для ўкраінцаў, якія праглі ўсходняга абраду.

Cпасылкі

  1. а б Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 170.
  2. Hryniuk, Stella. Dictionary of Canadian Biography Online, www.biographi.ca/EN/009004-119.01-e.php?id_nbr=8154
  3. а б Mitchell, Nick. Ukrainian-Canadian History as Theatre in The Ukrainian Experience in Canada: Reflections 1994, Editors: Gerus, Oleh W.; Gerus-Tarnawecka, Iraida; Jarmus, Stephan, The Ukrainian Academy of Arts and Sciences in Canada, Winnipeg, page 226
  4. Mitchell, Nick. The Mythology of Exile in Jewish, Mennonite and Ukrainian Canadian Writing in A Sharing of Diversities, Proceedings of the Jewish Mennonite Ukrainian Conference, «Building Bridges», General Editor: Fred Stambrook, Canadian Plains Research Center, University of Regina, 1999, page 188.
  5. Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 184.
  6. Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 189.
  7. Winnipeg Tribune 25 February 1903.
  8. Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 192
  9. а б Yereniuk, Roman, A Short Historical Outline of the Ukrainian Orthodox Church of Canada, www.uocc.ca/pdf, page 9
  10. Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 190
  11. Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/...canadian.../05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf -, page 1
  12. Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/...canadian.../05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf -, page 2
  13. а б в Bodrug, Ivan. Independent Orthodox Church: Memoirs Pertaining to the History of a Ukrainian Canadian Church in the Years 1903-1913, translators: Bodrug, Edward; Biddle, Lydia, Toronto, Ukrainian Research Foundation, 1982, page xiii
  14. Bodrug, Ivan. Independent Orthodox Church: Memoirs Pertaining to the History of a Ukrainian Canadian Church in the Years 1903-1913, translators: Bodrug, Edward; Biddle, Lydia, Toronto, Ukrainian Research Foundation, 1982, page 81
  15. а б Mitchell, Nick. Ukrainian-Canadian History as Theatre in The Ukrainian Experience in Canada: Reflections 1994, Editors: Gerus, Oleh W.; Gerus-Tarnawecka, Iraida; Jarmus, Stephan, The Ukrainian Academy of Arts and Sciences in Canada, Winnipeg, page 229
  16. Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, photograph 47.

Бібліяграфія

  • Bodrug, Ivan. Independent Orthodox Church: Memoirs Pertaining to the History of a Ukrainian Canadian Church in the Years 1903-1913, translators: Bodrug, Edward; Biddle, Lydia, Toronto, Ukrainian Research Foundation, 1982.
  • Hryniuk, Stella, GENYK, CYRIL - Dictionary of Canadian Biography Online, www.biographi.ca/EN/009004-119.01-e.php?id_nbr=8154
  • Manitoba Free Press, issues of 10 October 1904, 20 January 1905, 28 December 1905.
  • Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/...canadian.../05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf -
  • Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991.
  • Maruschak, M. The Ukrainian Canadians: A History, 2nd ed., Winnipeg: The Ukrainian Academy of Arts and Sciences in Canada, 1982.
  • Mitchell, Nick. The Mythology of Exile in Jewish, Mennonite and Ukrainian Canadian Writing in A Sharing of Diversities, Proceedings of the Jewish Mennonite Ukrainian Conference, "Building Bridges", General Editor: Stambrook, Fred, Canadian Plains Research Center, University of Regina, 1999.
  • Mitchell, Nick. Tin Can Cathedral, a play, www.kobobooks.com/ebook
  • Mitchell, Nick. Ukrainian-Canadian History as Theatre in The Ukrainian Experience in Canada: Reflections 1994, Editors: Gerus, Oleh W.; Gerus-Tarnawecka, Iraida; Jarmus, Stephan, The Ukrainian Academy of Arts and Sciences in Canada, Winnipeg.
  • Winnipeg Tribune, issue of 25 February 1903.
  • Yereniuk, Roman, A Short Historical Outline of the Ukrainian Orthodox Church of Canada.

Знешнія спасылкі