Стоўбцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 99: Радок 99:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://paniamonnie.livejournal.com Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі]
* [http://www.radzima.org/be/gorad/stoubcy.html Горад Стоўбцы] на [[Radzima.org]]
* [http://www.radzima.org/be/gorad/stoubcy.html Горад Стоўбцы] на [[Radzima.org]]
* [http://szlachta.io.ua/album551375 Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury's Corner. Стоўбцы — горад на раце Нёман]
* [http://szlachta.io.ua/album551375 Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury's Corner. Стоўбцы — горад на раце Нёман]
* [http://paniamonnie.livejournal.com Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі]


{{Стаўбцоўскі раён}}
{{Стаўбцоўскі раён}}

Версія ад 17:42, 1 кастрычніка 2013

Горад
Стоўбцы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Свержна
Вышыня цэнтра
164 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
15,4 тыс. чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Паштовы індэкс
222666
Аўтамабільны код
5
СААТА
6254501000
Афіцыйны сайт
Стоўбцы на карце Беларусі ±
Стоўбцы (Беларусь)
Стоўбцы
Стоўбцы (Мінская вобласць)
Стоўбцы

Стоўбцы — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Стаўбцоўскага раёна, на правым беразе р. Нёман. У 78 км да паўднёвага захаду ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Брэст; каля аўтамагістралі Мінск-Брэст, вузел аўтадарог на Мір, Івянец, Нясвіж, Рубяжэвічы. Насельніцтва 15,5 тыс. чалавек (2006).

Гісторыя

Мястэчка заснавала ў 1593 г. Гальшка Кміцянка, удава крычаўскага старасты Мікалая Слушкі[2]. Сучасную назву атрымала ў першай трэці 17 ст. На той час мястэчка ў Менскім павеце ВКЛ, належала Аляксандру Слушку, які ў 1623 годзе заснаваў тут манастыр дамініканцаў з касцёлам. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721) моцна разбурана. З пачатку 18 ст. уладанне С. Дэнгофа, з 1728 — Чартарыйскіх, цэнтр графства. У 1729 года мястэчка атрымала магдэбургскае права. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1796 — цэнтр воласці Мінскага павета. У 1871 годзе за 2 км ад Стаўбцоў на чыгунцы Масква—Брэст пабудавана аднайменная чыгуначная станцыя. У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны і павета ў Навагрудскім ваяводстве. З 1939 года ў БССР, з 1940 цэнтр раёна.

У час нямецкай акупацыі 1943—1944 гадоў у Стоўбцах працавала падпольная польская школа. Падпольную вучобу вёў былы суддзя Родэ, які чытаў лекцыі паводле перадваеннай праграмы польскіх гімназійных школ. Родэ загінуў на вачах вучняў каля 6 ліпеня 1944 года, падчас шматдзённага штурму горада Чырвонай Арміяй[3].

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Стоўбцы». Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Стоўбцы».

Культура

Раённая філармонія. Мастацкая галерэя. У Акінчыцах мемарыяльная сядзіба Я. Коласа (частка філіяла Літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа).

Выдатныя мясціны

  • Стаўбцоўская Свята-Ганнінская царква

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Латушкін А. Заснаванне г. Стоўбцы (Свержна) // Верхняе Панямонне. - Мінск: І.П. Логвінаў. - Вып. 1. - 2012. - С. 7-29
  3. Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944 // Oświata.... — С. 76–77.

Літаратура

Спасылкі