Вугаль: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) →Буры вугаль: афармленне, дапаўненне |
|||
Радок 61: | Радок 61: | ||
== Буры вугаль == |
== Буры вугаль == |
||
{{main|Буры вугаль}} |
|||
'''Буры вугаль''', пераходная форма ад [[торф]]у да каменнага вугля. Ад [[торф]]у буры вугаль адрознівае большая гаматнасць і меншае ўтрыманне розных раслінных астаткаў, ад каменнага вугля – галоўным чынам афарбоўкай бурымі тонамі(ад кававага да чорнага). Буры вугаль на паветры хутка расколваецца на дробныя кавалкі. |
'''Буры вугаль''', пераходная форма ад [[торф]]у да каменнага вугля. Ад [[торф]]у буры вугаль адрознівае большая гаматнасць і меншае ўтрыманне розных раслінных астаткаў, ад каменнага вугля – галоўным чынам афарбоўкай бурымі тонамі(ад кававага да чорнага). Буры вугаль на паветры хутка расколваецца на дробныя кавалкі. |
||
Для бурага вугля ўласціва наяўнасць гумінавых кіслотаў, высокая гіграскапічнасць і вільготнасць. У гаручай масе буры вугаль утрыманне [[вуглярод]]у |
Для бурага вугля ўласціва наяўнасць гумінавых кіслотаў, высокая гіграскапічнасць і вільготнасць. У гаручай масе буры вугаль утрыманне [[вуглярод]]у 55—78 %, [[вадарод]]у 4—6,5 %, [[кісларод]]у 15-30 %; вышэйшай цеплынёй гарэння рабочай масы бязпопельнага вугля меней 23,88 МДж (5700 ккал/кг); выхад першаснай смалы 5—20 % і болей; утрыманне лятучых рэчываў у залежнасці ад петраграфічнага склада вугля важыцца ад 65 да 40 %. Па генетычным прыкметам буры вугаль дзеляць на шчыльныя і зямлістыя разнастайнасці, уключаюцы да астатніх і лігніты, уяўляючыя сабой асобны гатунак пераўтварэння і захавання абломкаў з драўлянай структурай. Акрамя структурных адрозненняў, улічваецца неаднолькавае ўтрыманне вільгаці кіслароду, лятучых рэчываў і першаснай смалы. Па беларускай класіфікацыі буры вугаль дзеліцца на тры тэхналагічныя групы: Б1 с вільгаццю звыш 40 %, Б2 — 30—40 % і Б3 — менш 30 %. |
||
Найбольш буйныя месцанараджэнні бурага вугля характэрны для мезазойскага і кайназойскага ўзросту; буры вугаль утварае як невялікія праслойкі, так і буйныя пласты – да 100-120 метраў. |
|||
Буры вугаль выкарыстоўваецца як энергетычнае паліва і хімічная сыравіна для атрымання вадкага паліва і розных сінтэтычных рэчываў, газа і ўгнаенняў. |
Буры вугаль выкарыстоўваецца як энергетычнае паліва і хімічная сыравіна для атрымання вадкага паліва і розных сінтэтычных рэчываў, газа і ўгнаенняў. |
||
Галоўныя месцы здабычы бурага вугля размешчаны ў [[Расія|Расіі]], [[Германія|Германіі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Чэхія|Чэхіі]], [[Аўстралія|Аўстраліі]]. |
Галоўныя месцы здабычы бурага вугля размешчаны ў [[Расія|Расіі]], [[Германія|Германіі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Чэхія|Чэхіі]], [[Аўстралія|Аўстраліі]]. |
||
== Гл. таксама == |
|||
* [[Гагат]] |
|||
== Спасылкі == |
|||
{{Commons|Category:Coal|Катэгорыя: Вугаль|выгляд=міні}} |
{{Commons|Category:Coal|Катэгорыя: Вугаль|выгляд=міні}} |
||
Версія ад 06:48, 25 кастрычніка 2013
Вугаль, цвёрды, гаручы, вуглевадародны выкапень расліннага паходжання. Утвараецца з разлажэння астаткаў вышэйшых раслін. Сярод паліўна-энэргетычных рэсурсаў мае наівялікшыя запасы. Адрозніваюць два віда вугляў: буры і каменны. Падзел вуглей на гэтыя дзве групы умоўны і акрэсліных межаў паміж імі няма. Бурыя вуглі ў адрозніванні ад каменных утрымліваюць адносна мала вугляроду і шмат кіслароду, што абумоўлівае ніжэйшую цеплыню згарання і большуя вільготнасць.
Здабыча вугалю
Сусветныя запасы вугалю складаюць звыш 5 трлн тон. Наівялікшыя месцанараджэнні вугля знаходзяцца ў ЗША (445 млрд. тон), Кітаі (272), Расіі (200), ПАР (130), Германіі (100), Аўстраліі (90), Вялікабрытаніі (50), Канадзе (50), Індыі (29) і Польшчы (25 млрд. тон). Пры бягучым узроўні спажывання вугля (4,5 млрд. тон у год), вядомых на сённяшні дзень запасаў можа хапіць прыкладна на 400 год. У 2004 годзе ў свеце было здабыта 5500 млн.т вугля ( у 2003г. – 4835). Лідэры: Кітай – 1956, ЗША – 1020, Індыя – 397, Аўстралія – 365, Расія – 283, ПАР – 253, Германія – 208, Польшча – 159, Інданезія – 136, Казахстан – 87, Украіна – 81, Грэцыя – 74, Канада – 67, Чэхія – 64, Калумбія – 53, Турцыя – 48. Наібольш высокае развіццё вуглездабычы ідзе ў Кітаі, ЗША, Інданезіі і Калумбіі. Прыкладна 10% вугля (500млн.тон) выкарыстоўваецца для вытворчасці каля 400 млн. Тон кокса, нязначную частку для вытворсачці сінтэтычнага вадкага паліва, газа, электродаў, адсарбентаў, карбідаў кальцыя і крэмнія.
Спажыванне вуглю
Спажыванне вуглю ў млн тон.
Рэгіён | 2001 | 2005 | Змены |
---|---|---|---|
ЗША | 1060 | 1567 | +47,8 % |
Заходняя Еўропа | 574 | 463 | −19,3 % |
Японія | 166 | 202 | +21,7 % |
Краіны былога СССР | 446 | 436 | −2,2 % |
Кітай | 1383 | 2757 | +99,3 % |
Індыя | 360 | 611 | +69,7 % |
Астатні свет | 1274 | 3518 | +20,7 % |
АГУЛАМ | 5263 | 7574 | +43,9 % |
Каменны вугаль
Каменны вугаль – выкапневы гумусавы вугаль больш высокай ступені вуглефікацыі ў параўнанні з бурым вуглем. Па міжнароднай класіфікацыі да каменных адносяць вугалі з вышэйшай цеплынёй гарэння больш за 23,88 МДж (5700 ккал/кг) і выхадям лятучых болей 9%. Каменны вугаль утрымлівае ў гаручай масе ад 75 да 97% вуглерода. Каменны вугаль распаўсюджаны ў адлажэннях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сістэм. Глыбіня знаходжання каменнага вугля – ад паверхні да 2000 – 2500 метраў. Ён утварыўся з прадуктаў распаду арганічных астаткаў вышэйшых раслін, змяніўшыхся пад уплывам вялікага ціску акружаючых парод зямной кары і параўнальна высокай тэмпературы. З узрастаннем ступені пераўтварэння паслядоўна павялічваецца ўтрыманне вуглерода і адначасова змяньшаецца колькасць кіслароду, вадароду, лятучых рэчываў; змяняецца цеплыня згарання, здольнасць спякацца і іншыя ўласцівасці.
Каменны вугаль – гаматная горная парода, утвораная аморфным вуглеродам, аксамітна і смаляна-чорнага колера; бліскучасць каменнага вугля – тлустая, злом ракавісты; цвёрдасць 2-3; удзельная вага 1,25-1,4. Каменны вугаль гарыць яркім полымем, распаўсюджваючы моцны дым і смалісты водар. Апрацоўкай растворам хлорава-каліевай солі і азотнай кіслаты калі-некалі мажна выявіць у каменным вуглі структуру папараці, сілірярыі, лепідэндрона і іншых каменнавугальных раслін. Адрозніваюць – смалісты ці бліскучы - з ракавістым, бліскучым зломам, грубы - з грубазерністым зломам, слаёвы - з сланцаватай асобнасцю, валаконны – з валаконнай структурай і інш. Каменны вугаль утрымлівае ў сярэднім наступныя элементы: 82% вуглярод, 1,5-5,7% вадарод, 1,5-15% кісларод, 0,5-4% сера, да 1,5% азот, 2-45% лятучых рэчывыў; колькасць вадкасці 4-14%, утрыманне залы нязначнае,. Большая ці меншая прысутнасць серы абумоўлена дадаткам сернага калчадана ці іншых серністых мінералаў. Чым больш у каменным вугле вадароду, тым больш атрымліваецца з яго пры награванні без доступа паветра смалістых рэчываў, тым лепш такі каменны вугаль гарыць і тым больш ён прыдатны для атрымання свяцільнага газа, такі, багаты смоламі каменны вугаль называюць тлустым, а бедны гэтымі рэчывамі – худым. Худыя вуглі загараюцца з цяжкасцю, і іх гарэнне можа падтрымлівацца толькі пры моцным прытоку паветра. Пры пракальванні ў зачыненай прасторы тлусты каменны вугаль спякаецца і плавіцца, утвараючы порыстую губчатую масу – кокс, які зусім не ўтрымлівае серы і няшмат Н і О; пры гэтым атрымліваюць газападобны свяцільны газ і вадкі – каменнавугальны варволь.
Каменны вугаль у якім смалістыя рэчывы амаль зусім адсутнічаюць, мае назву антрацыт. Найбольш буйнымі распрацоўваемымі басейнамі каменнага вугля з’яўляецца: Данецкі, Кузнецкі, Пячорскі, Карагандзінскі, Аппалачскі, Пенсільванскі, Верхнесілезскі, Астрава-Карвінскі, Рурскі, Вялікі Хуанэбас, Паўднёва-Уэльскі, Валанс’енскі, Брабантскі. Тры чвэрці агульнасусветных запасаў каменнага вугля прыходзіцца на краіны СНД, ЗША, КНР.
Сусветныя запасы каменнага вугля (прыблізныя дадзеныя)
- Краіны СНД - 4400 (млрд. т)
- ЗША - 1570 (млрд. т)
- Кітай - 1570 (млрд. т)
- Заходняя Еўропа - 865 (млрд. т)
- Акеанія - 800 (млрд. т)
- Афрыка - 225 (млрд. т)
- Азія (без краін СНД і Кітая) - 185 (млрд. т)
- Канада - 65 (млрд. т)
- Лацінская Амерыка - 60 (млрд. т)
- Агулам: 9740 (млрд.т)
У 1990-х гадах сусветнае спажыванне каменнага вугля склала 2,3 млрд.тон у год. У адрозненне ад спажывання нафты, спажыванне вугля значна павялічылася не толькі ў развіваючыхся краінах, але і ў прамыслова развітых краінах.
Буры вугаль
Буры вугаль, пераходная форма ад торфу да каменнага вугля. Ад торфу буры вугаль адрознівае большая гаматнасць і меншае ўтрыманне розных раслінных астаткаў, ад каменнага вугля – галоўным чынам афарбоўкай бурымі тонамі(ад кававага да чорнага). Буры вугаль на паветры хутка расколваецца на дробныя кавалкі.
Для бурага вугля ўласціва наяўнасць гумінавых кіслотаў, высокая гіграскапічнасць і вільготнасць. У гаручай масе буры вугаль утрыманне вугляроду 55—78 %, вадароду 4—6,5 %, кіслароду 15-30 %; вышэйшай цеплынёй гарэння рабочай масы бязпопельнага вугля меней 23,88 МДж (5700 ккал/кг); выхад першаснай смалы 5—20 % і болей; утрыманне лятучых рэчываў у залежнасці ад петраграфічнага склада вугля важыцца ад 65 да 40 %. Па генетычным прыкметам буры вугаль дзеляць на шчыльныя і зямлістыя разнастайнасці, уключаюцы да астатніх і лігніты, уяўляючыя сабой асобны гатунак пераўтварэння і захавання абломкаў з драўлянай структурай. Акрамя структурных адрозненняў, улічваецца неаднолькавае ўтрыманне вільгаці кіслароду, лятучых рэчываў і першаснай смалы. Па беларускай класіфікацыі буры вугаль дзеліцца на тры тэхналагічныя групы: Б1 с вільгаццю звыш 40 %, Б2 — 30—40 % і Б3 — менш 30 %.
Найбольш буйныя месцанараджэнні бурага вугля характэрны для мезазойскага і кайназойскага ўзросту; буры вугаль утварае як невялікія праслойкі, так і буйныя пласты – да 100-120 метраў. Буры вугаль выкарыстоўваецца як энергетычнае паліва і хімічная сыравіна для атрымання вадкага паліва і розных сінтэтычных рэчываў, газа і ўгнаенняў. Галоўныя месцы здабычы бурага вугля размешчаны ў Расіі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Аўстраліі.
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Катэгорыя: Вугаль