МАЗ-6317: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: . → ., НЯ → Не , , → , (3), Доследн → Даследч, двума → дзвюма, й ў → й у, <ref → <ref using AWB
Rotlink (размовы | уклад)
др битая ссылка
Радок 125: Радок 125:


== У беларускай арміі ==
== У беларускай арміі ==
У снежні [[1996]] года [[Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь]] сумесна з [[МАЗ|Мінскім аўтамабільным заводам]] арганізавала завадскія выпрабаванні аўтамабіля. Іх вынікі паказалі, што МАЗ-6317 па сваіх канструктыўна-тэхналагічных і эксплуатацыйна-тэхнічных характарыстыках адказвае сучасным патрабаванням беларускай арміі і можа быць выкарыстаны для замены ў войсках аўтамабіляў «КрАЗ», «КАМАЗ» і «Урал»<ref>http://mazlease.narod.ru/pressa111.htm — ТАМ, ДЗЕ ПЯХОТА Не ПРОЙДЗЕ... {{ref-ru}}</ref>.
У снежні [[1996]] года [[Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь]] сумесна з [[МАЗ|Мінскім аўтамабільным заводам]] арганізавала завадскія выпрабаванні аўтамабіля. Іх вынікі паказалі, што МАЗ-6317 па сваіх канструктыўна-тэхналагічных і эксплуатацыйна-тэхнічных характарыстыках адказвае сучасным патрабаванням беларускай арміі і можа быць выкарыстаны для замены ў войсках аўтамабіляў «КрАЗ», «КАМАЗ» і «Урал»<ref>http://archive.is/20120712111100/mazlease.narod.ru/pressa111.htm — ТАМ, ДЗЕ ПЯХОТА Не ПРОЙДЗЕ... {{ref-ru}}</ref>.


Хадавыя выпрабаванні выявілі магчымасць прымянення МАЗ-6317 для буксіроўкі артылерыйскіх гармат калібра 152-мм (2А65, 2А36 і Д20 або іх аналагаў). Пацверджана і магчымасць выкарыстання МАЗ-6317 для транспартавання ўзбраення зенітна-ракетных комплексаў [[С-200]] і [[С-300]], а таксама для размяшчэння на яго шасі пантонна-маставых паркаў.
Хадавыя выпрабаванні выявілі магчымасць прымянення МАЗ-6317 для буксіроўкі артылерыйскіх гармат калібра 152-мм (2А65, 2А36 і Д20 або іх аналагаў). Пацверджана і магчымасць выкарыстання МАЗ-6317 для транспартавання ўзбраення зенітна-ракетных комплексаў [[С-200]] і [[С-300]], а таксама для размяшчэння на яго шасі пантонна-маставых паркаў.

Версія ад 13:53, 26 кастрычніка 2013

МАЗ-6317
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг Беларусі
Гады выпуску 1993–н.ч.
Колавая формула 6х6
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-6317 на Вікісховішчы

МАЗ-6317 — бартавы паўнапрывадны аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 6х6, які выпускаецца Мінскім аўтазаводам з 1993 года.

Аўтамабіль распрацаваны ў канцы 80-х гадоў па тэхнічным заданні Мінабароны СССР. Доследныя ўзоры прайшлі прыёмачныя выпрабаванні, але аўтамабіль не быў прыняты на ўзбраенне з-за палітычных падзей, якія прывялі да распаду СССР.

Мадыфікацыі

МАЗ-6317

  • МАЗ-6317 — армейскі бартавы паўнапрывадны аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 6х6.
  • МАЗ-63172 — армейскі бартавы грузавік, з павялічаным да 33,3 м ³ аб'ёмам кузава.
  • МАЗ-63171 (МАЗ-631708-010) — "грамадзянская" (камерцыйная) мадыфікацыя аўтамабіля з двухсхільнымі заднімі коламі. (Упешыню прадстаўлены ў 1994 годзе).

МАЗ-5316

МАЗ-5316 уяўляе сабой двухвосны варыянт аўтамабіля (колавая формула 4х4). Прадстаўлены ў 1999 годзе.

МАЗ-6425

МАЗ-6425

Паўнапрывадны седлавы цягач з колавай формулай 6х6.

МАЗ-6517

Самазвал.

Канструкцыя

Апісанне

Гэта трохвосевы грузавік з усімі вядучымі коламі, грузападымальнасцю 11 т. Выкананы па схеме «кабіна над рухавіком».

Кабіна — цэльнаметалічная, закрытая, з двума спальнымі месцамі. Знешне "ваенная" мадыфікацыя адрозніваецца ад "грамадзянскай" лабавым шклом, якое складаецца з двух паловак, а таксама круглымі фарамі ў бамперы замест прамавугольных.

Асноўным рухавіком служыць 330-моцны дызель сямейства ЯМЗ-238, хоць першапачаткова машыны абсталёўваліся Тутаеўскі маторамі магутнасцю да 425 к.с.

На аўтамабіле ўсталяваны сістэма цэнтралізаванай напампоўкі шын; лябёдка (цягавы высілак — 117,8 кН).

Тэхнічныя характарыстыкі

Мадыфікацыя: МАЗ-631705 МАЗ-5316 МАЗ-6425 МАЗ-6517
Тып Бартавы Бартавы Сед. цягач Самазвал
Колавая формула 6х6 4х4 6х6 6х6
Выпуск 1993-н.ч. ? ? 1994-н.ч.
Рухавік ЯМЗ-238ДЕ2 ЯМЗ-238Д ЯМЗ-238ДЕ2 ЯМЗ-238ДЕ2
Магутнасць, кВт (к.с.) 243 (330) 243 (330) 243 (330) 243 (330)
Cкрынка перадач
(Колькасць перадач)
ЯМЗ-239 (9), 9JS135А (9) ЯМЗ-239 (9) ЯМЗ-239 (9), 9JS135А (9) ЯМЗ-239 (9), 9JS135А (9)
Грузападымальнасць, кг 13100 6150 11500 '* 19000
Поўная маса, кг 25150 16150 23550 33500
Дапушчальная поўная маса аўтацягніка, кг 45000 36150 44000

'*Паказаная дапушчальная нагрузка на сядло

У беларускай арміі

У снежні 1996 года Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь сумесна з Мінскім аўтамабільным заводам арганізавала завадскія выпрабаванні аўтамабіля. Іх вынікі паказалі, што МАЗ-6317 па сваіх канструктыўна-тэхналагічных і эксплуатацыйна-тэхнічных характарыстыках адказвае сучасным патрабаванням беларускай арміі і можа быць выкарыстаны для замены ў войсках аўтамабіляў «КрАЗ», «КАМАЗ» і «Урал»[1].

Хадавыя выпрабаванні выявілі магчымасць прымянення МАЗ-6317 для буксіроўкі артылерыйскіх гармат калібра 152-мм (2А65, 2А36 і Д20 або іх аналагаў). Пацверджана і магчымасць выкарыстання МАЗ-6317 для транспартавання ўзбраення зенітна-ракетных комплексаў С-200 і С-300, а таксама для размяшчэння на яго шасі пантонна-маставых паркаў.

МАЗ-6317 таксама выкарыстоўваецца ў якасці шасі для рэактыўнай устаноўкі залпавага агню «Град-1А» («БелГрад»). Ад звычайнага «Граду» на базе Урала, «БелГрад» прынцыпова адрозніваецца тым, што вязе на сабе адразу два боекамплекта замест аднаго.

Спорт

З 1996 па 2001 аўтамабілі ў складзе каманды «МАЗ-Яравіт» прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.

У 1997 годзе МАЗы-6317 прынялі ўдзел у міжнародным ралі-марафоне. Улетку 1998 года каманда «МАЗ-Яравіт» на дзвух машынах прыняла ўдзел у Кубку Расіі па ралі-рэйдам «Дебри - 98». Больш у ралі-рэйдах МАЗы-6317 не ўдзельнічалі — cпартыўная каманда «МАЗ-Яравіт» засяродзілася толькі на трак-трыяле.

У лютым 1999 года на Адкрытым Кубку Расіі па трыяле МАЗы-6317 атрымалі сваю першую перамогу. Гэты поспех стаў вырашальным аргументам на карысць удзелу ў Еўратрыяле'99. Тады ў агульным заліку чэмпіянату Еўропы па трак-трыяле ў катэгорыі S4 экіпаж Пётр Орсік / Дзмітрый Кніга набраў 33 ачкі і заняў 9-е месца.

У 2000 годзе экіпаж Пётр Орсік / Зміцер Кніга стаў пераможцам чэмпіянату Еўропы. У 2001-м экіпаж паўтарыў сваё дасягненне[2].

Гл. таксама

У сеціве

Зноскі