Уладзімір Аляксеевіч Белы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4083042 (translate me)
Rotlink (размовы | уклад)
др битая ссылка
Радок 71: Радок 71:
| lang =
| lang =
| description =
| description =
|archiveurl=http://web.archive.org/20070502204940/shp.by.ru/sci/persons/belarus/phys/bely.shtm|archivedate=2007-05-02}}</ref>.
}}</ref>.


З [[1987]] года саветнік пры дырэкцыі Інстытута механікі металапалімерных сістэм, з [[1993]] года ганаровы дырэктар інстытута. У [[1979]]—[[1990]] гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Трэнне і знос", членам экспертнага савета [[ВАК]] СССР<ref name="b"/>.
З [[1987]] года саветнік пры дырэкцыі Інстытута механікі металапалімерных сістэм, з [[1993]] года ганаровы дырэктар інстытута. У [[1979]]—[[1990]] гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Трэнне і знос", членам экспертнага савета [[ВАК]] СССР<ref name="b"/>.
Радок 215: Радок 215:
| lang =
| lang =
| description =
| description =
|archiveurl=http://web.archive.org/20070502204940/shp.by.ru/sci/persons/belarus/phys/bely.shtm|archivedate=2007-05-02}}
}}
* {{cite web
* {{cite web
| author =
| author =

Версія ад 00:49, 27 кастрычніка 2013

Уладзімір Аляксеевіч Белы
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1922(1922-06-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1994(1994-08-17) (72 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства Беларусь
Род дзейнасці фізік, палітык
Навуковая сфера фізіка палімераў (механіка металапалімерных сістэм)
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар Растоўскі інстытут чыгуначнага транспарту
Вядомыя вучні Віктар Яўгенавіч Старжынскі і Васіль Аляксандравіч Струк
Вядомы як матэрыялазнаўца і трыболаг
Партыя
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Леніна

Уладзімір Аляксеевіч Белы (8 чэрвеня 1922, Краснадар, Савецкая Расія — 17 верасня 1994) — беларускі вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм, трэння і кампазіцыйнага матэрыялазнаўства. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1972; член-карэспандэнт з 1969), доктар тэхнічных навук (1971), прафесар (1971). Заслужаны вынаходнік БССР (1967), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). У 1975—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[1][2].

Біяграфія

Нарадзіўся 8 чэрвеня 1922 года ў г. Краснадары. У 1945 годзе з адзнакай скончыў Растоўскі інстытут чыгуначнага транспарту[2]. Паступіў у аспірантуру, у 1953 абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблемах трэння і зносу матэрыялаў[3].

Працаваў дэканам і загадчыкам кафедры «Дэталі машын" Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі. З 1960 года загадчык лабараторыі «Тэхнічная механіка»[2], з 1963 года кіраўнік лабараторыі, ператворанай у аддзел механікі палімераў АН БССР. У 19691979 гадах дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР[2].

Выкладаць пачаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце. У 19691973 гадах займаў пасаду рэктара Гомельскага ўніверсітэта. У 19731987 гадах - віцэ-прэзідэнт АН БССР.

З 1978 па 1983 займаў пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт пад яго кіраўніцтвам выйшаў у першыя шэрагі сярод больш чым 800 ВНУ СССР. У 1979, 1980 і 1981 гадах універсітэт узнагароджваўся пераходным Чырвоным сцягам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і ЦК прафсаюзаў работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў[4].

З 1987 года саветнік пры дырэкцыі Інстытута механікі металапалімерных сістэм, з 1993 года ганаровы дырэктар інстытута. У 19791990 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Трэнне і знос", членам экспертнага савета ВАК СССР[4].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па даследаванню ўзаемасувязі малекулярных і надмолекулярных структур палімераў з іх фізіка-механічнымі ўласцівасцямі, трэнню і зносу палімераў. Распрацаваў асновы механікі металапалімерных сістэм, разліку і канструявання металапалімерных вырабаў[3].

Ім было напісана больш за 750 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій. Аўтар 350 вынаходак, атрымаў 20 патэнтаў ЗША, Англіі, ФРГ, Японіі, Італіі, Францыі, Швецыі і іншых краін[1].

Памяць

2 снежня 1994 года Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь была прынята Пастанова № 220 "Аб увекавечанні памяці У. А. Белага». У выкананне пастановы Інстытуту механікі металапалімерных сістэм было прысвоена імя У. А. Белага[5], а на будынку Інстытута была ўсталяваны памятны барэльеф у гонар вучонага[6].

У лютым 2004 года Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне прысвоіць скверу перад інстытутам імя У. А. Белага[7].

Бібліяграфія

  • Адгезия полимеров к металлам. Мн., 1971 (совместно с Н. И. Егоренковым, Ю. М. Плескачевским).
  • Трение полимеров. М., 1972 (в соавторстве).
  • Трение и износ материалов на основе полимеров. Мн., 1976 (совместно с М. И. Петроковцом, В. Г. Савкиным, А. И. Свириденком).
  • Полимерные покрытия. Мн., 1976 (совместно с В. А. Довгяло, О. Р. Юркевичем).
  • Propriétés d'antifriction des revètements polymeres en pellicule, mince. — У кнізе: Le frottement et l'usure. Paris, 1968; у кнізе: Advances in polymer friction and wear, New York; London, 1974
  • Lubrication of Metal-Polymer Friction Units (саўм. з А. І Свирыдзёнкам, С. В. Шчарбаковым). — У кн.: International Lubricatian conference. Tokyo, 1975

Узнагароды і прэміі

  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967)
  • Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971)
  • Дзяржаўная прэмія БССР (1972)[8]
  • Ордэн Леніна (1979)

Зноскі

  1. а б Белый Владимир Алексеевич. Деятели науки Гомельской области. Гомельский облисполком. Праверана 10 жніўня 2009.
  2. а б в г т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. а б Академик Белый Владимир Алексеевич. НАН Беларуси. Праверана 10 жніўня 2009.
  4. а б Белый Владимир Алексеевич. Сайт Михаила Шпилевского. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2007. Праверана 10 жніўня 2009.
  5. История. Институт механики металлополимерных систем им. В.А. Белого Национальной Академии наук Беларуси. Праверана 10 жніўня 2009.
  6. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 2 декабря 1994 г. №220 "Об увековечении памяти В.А.Белого". Право. Праверана 10 жніўня 2009.
  7. В Гомеле появится сквер имени академика Владимира Белого. — БЕЛТА, 2004.
  8. Академик Белый Владимир Алексеевич. НАН Беларуси. — «за разработку теоретических основ создания фрикционных материалов и конструкций из полимеров и металлополимеров». Праверана 10 жніўня 2009.

Літаратура

  • О Владимире Алесеевиче Белом. — Трение и износ. — Гомель: Институт механики металлополимерных систем им. В.А. Белого НАН Беларуси, 2004. — Т. 25. — С. 343.
  • От редакции. — Материалы. Технологии. Инструменты. — Гомель: Институт механики металлополимерных систем им. В.А. Белого НАН Беларуси, 2002. — Т. 7. — С. 5-6.
  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі

Шаблон:ПА