Канстанцін Анатолевіч Цымерман: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Rotlink (размовы | уклад)
др битая ссылка
Радок 48: Радок 48:
* [http://www.kremlin.ru/text/docs/2008/08/205333.shtml Указ Прэзідэнта Расіі аб узнагароджанні]
* [http://www.kremlin.ru/text/docs/2008/08/205333.shtml Указ Прэзідэнта Расіі аб узнагароджанні]
* [http://life.ru/video/5139/ Герой Расіі: «Мы чакалі дапамогі двое сутак»] LIFE.RU
* [http://life.ru/video/5139/ Герой Расіі: «Мы чакалі дапамогі двое сутак»] LIFE.RU
* [http://www.mil.ru/info/1069/details/index.shtml?id=49510 Біяграфія Д. Ветчынава і К. Цымермана на сайце міністэрства абароны Расіі]
* [http://web.archive.org/20080818223514/www.mil.ru/info/1069/details/index.shtml?id=49510 Біяграфія Д. Ветчынава і К. Цымермана на сайце міністэрства абароны Расіі]
* [http://www.tiras.ru/ttlnews/2234-rossija-nagradila-svoikh-geroev.html Расія ўзнагародзіла сваіх герояў-міратворцаў] (Лента ПМР)
* [http://www.tiras.ru/ttlnews/2234-rossija-nagradila-svoikh-geroev.html Расія ўзнагародзіла сваіх герояў-міратворцаў] (Лента ПМР)



Версія ад 03:17, 27 кастрычніка 2013

Канстанцін Анатольевіч Цымерман
Дзмітрый Мядзведзеў і Цымерман
Дзмітрый Мядзведзеў і Цымерман
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1977(1977-10-11) (46 гадоў)
Месца нараджэння Новакузнецк, Кемераўская вобласць, СССР
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расія
Род войскаў Сухапутныя войскі Расійскай Федэрацыі
Гады службы з 1994 года
Званне Падпалкоўнік
Бітвы/войны Другая чачэнская вайна
Вайна ў Паўднёвай Асеціі, 2008
Узнагароды і званні

Канстанцін Анатолевіч Цымерман (руск.: Константин Анатольевич Тимерман, 11 кастрычніка 1977) — падпалкоўнік расійскай арміі, камандзір мотастралковага батальёна 135 мотастралковага палка 19 мотастралковай дывізіі, выканаўца абавязкаў камандзіра батальёна міратворчых сіл у Паўднёвай Асеціі25 мая 2008), Герой Расійскай Федэрацыі.

Узнагароджаны званнем героя за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры выкананні воінскага доўгу ў Поўнача-Каўказскім рэгіёне. Упраўленне прэс-службы і інфармацыі Міністэрствы абароны Расіі так апісвае подзвіг К. Цымермана:

8 жніўня 2008 г. пры ўварванні грузінскіх узброеных сіл у зону адказнасці батальёна падпалкоўнік Цымерман Канстанцін Анатолевіч пісьменна, са веданнем справы, арганізаваў нясенне службы на пастах, разведку і кіраванне батальёнам, ахову і абарону базавага лагера ў адпаведнасці з мандатам міратворчых сіл.

Кіруючыся мандатам міратворчых сіл, да апошняга моманту спрабаваў прымусіць грузінскі бок да прытрымлівання перамір'я і недапушчэнню парушэння ўсталяваных меж. У адказ грузінскі бок адкрыў агонь з усіх відаў узбраення.

Умела кіруючы дзеяннямі падпарадкаваных пры адбіцці нападу на пункт дыслакацыі батальёна, падпалкоўнік Цымерман Канстанцін Анатолевіч выявіў падчас бою мужнасць і гераічнасць, асабіста знішчыў 6 баявікоў. Нягледзячы на атрыманае раненне, ён не пакінуў поле бою, працягваў умела кіраваць дзеяннямі падпарадкаваных.

У выніку першых сутак бою падраздзяленнем падпалкоўніка Цымермана К.А. знішчана 6 танкаў, 4 браняваных машыны, каля 50 чалавек жывой сілы праціўніка.

У далейшым пасля прыбыцця падрадзялення ўзмацнення падпалкоўнік Цымерман К.А. адмовіўся ад шпіталізацыі і працягвае камандаваць падрадзяленнем.

Спасылкі

Канстанцін Анатолевіч Цымерман на сайце «Героі краіны»