Сент-Кітс і Невіс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41: Радок 41:
<!--|Заўвагі=-->
<!--|Заўвагі=-->
}}
}}
[[File:Сент-Кітс і Невіс.svg|thumb|Карта]]
'''Федэра́цыя Сент-Кітс і Не́віс''' (''Федэрацыя Сент-Крыстафер і Невіс'') — [[дзяржава]] ва ўсходняй частке [[Карыбскае мора|Карыбскага мора]], якая складаецца з двух астравоў — [[Востраў Сент-Кітс|Сент-Кітс]]а і [[Востраў Невіс|Невіс]]а.
'''Федэра́цыя Сент-Кітс і Не́віс''' (''Федэрацыя Сент-Крыстафер і Невіс'') — [[дзяржава]] ва ўсходняй частке [[Карыбскае мора|Карыбскага мора]], якая складаецца з двух астравоў — [[Востраў Сент-Кітс|Сент-Кітс]]а і [[Востраў Невіс|Невіс]]а.



Версія ад 14:02, 29 кастрычніка 2013

Федэрацыя Сент-Кітс і Невіс
Federation of Saint Kitts and Nevis
Герб Сент-Кітса і Невіса
Сцяг Сент-Кітса і Невіса Герб Сент-Кітса і Невіса
Дэвіз: «Country Above Self (Дзяржава вышэй за асабістыя інтарэсы)»
Гімн: «O Land of Beauty!»
Дата незалежнасці 19 верасня 1983 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы Англійская
Сталіца Бастэр
Найбуйнейшы горад Бастэр
Форма кіравання Парламентарная манархія
Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Эдмунд Лоўрэнс
Дэнзіл Дуглас
Плошча
• Усяго
207-я ў свеце
261 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

49 898 чал.
164 чал./км²
ВУП
  • Разам (2009)
  • На душу насельніцтва

$753 млн.  (206-ы)
$15,2 тыс.
ІРЧП (2011) 0,735 (выс.) (72-ы)
Валюта Усходне-карыбскі долар
Інтэрнэт-дамен .kn
Код ISO (Alpha-2) KN
Код ISO (Alpha-3) KNA
Код МАК SKN
Тэлефонны код +1-869
Часавыя паясы UTC-4
Карта

Федэра́цыя Сент-Кітс і Не́віс (Федэрацыя Сент-Крыстафер і Невіс) — дзяржава ва ўсходняй частке Карыбскага мора, якая складаецца з двух астравоў — Сент-Кітса і Невіса.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Гісторыя

Старажытнае насельніцтва — індзейцы аравакі і карыбы, большасць якіх знішчана еўрапейскімі каланізатарамі. Востраваў Сент-Кітс адкрыты Х.Калумбам у 1493 г. і названы «Сан-Крыстабаль» (англійская назва «Сент-Крыстафер») У 1623 г. тут заснавалі сваё пасяленне англічане, у 1624 г. — французы. Першапачаткова на востраве Сент-Кітс былі створаны тытунёвыя плантацыі, але пасля іх уладальнікі перайшлі на гадоўлю які прыносіць вялікія прыбыткі высакаякаснага цукровага трыснёга. Доўгі час за валоданне астравамі ішла барацьба паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй. З 1625 г. астравы ўваходзілі ў склад брытанскай калоніі, аднак у 16641689 гг. і ў 17821783 гг. перайшла пад кантроль Францыі. У 1783 г. па Версальскаму дагавору французсы саступілі астравы англічанам. У 18711956 гг. частка брытанскай калоніі Падветраныя астравы, у 19581962 гг. — Вест-Індскай федэрацыі. З 1967 г. «асацыіраваная з Вялікабрытаніяй дзяржава» (разам з астравамі Ангілья, выйшла ў 1980 г.) з унутраным самакіраваннем. 19 верасня 1983 г. абвешчана незалежнасць Сент-Кітс і Невіс ў складзе Садружнасці. Галоўнай праблемай дзяржавы з’яўляюцца сепаратысцкія настроі на востраве Невіс, бо Невіс нададзены канстытуцыйным правам на аддзяленне ад Сент-Кітса пры згодзе на гэты акт больш дзвюх трацін насельніцтва вострава. У ліпені 1998 г. на востраве Невіс прайшоў рэферэндум аб выхадзе з Федэрацыі Сент-Кітс і Невіч. «За» прагаласавала 61,7% (па Канстытуцыі неабходна 2/3 галасоў).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі

Шаблон:Сент-Кітс і Невіс у тэмах Шаблон:Прэм'ер-міністры Сент-Кітса і Невіса

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/northamerica