Плошча Перамогі (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: афармленне
Радок 72: Радок 72:


* [http://www.data.minsk.by/minsk/fifties/1.html Так выглядала плошча у 50-х гадах]
* [http://www.data.minsk.by/minsk/fifties/1.html Так выглядала плошча у 50-х гадах]
* [http://www.belarus.by/by/travel/belarus-life/victory-square Плошча Перамогі ў Мінску] на [http://www.belarus.by/by/ афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь]
* [http://www.belarus.by/by/travel/belarus-life/victory-square Плошча Перамогі ў Мінску] на афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь
* [http://www.belarus.by/rel_image/1111 Вiд з усходу на захад]
* [http://www.belarus.by/rel_image/1111 Вiд з усходу на захад]
* [http://wikimapia.org/7577/be/%D0%9F%D0%BB%D0%BE%D1%88%D1%87%D0%B0-%D0%9F%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96 Здымкі на wikimapia.org]
* [http://wikimapia.org/7577/be/%D0%9F%D0%BB%D0%BE%D1%88%D1%87%D0%B0-%D0%9F%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96 Здымкі на wikimapia.org]

Версія ад 11:20, 31 кастрычніка 2013

Плошча Перамогі
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Перамогі
Ранейшыя назвы Круглая плошча
Назва ў гонар Вялікая Айчынная вайна
Паштовы індэкс 220005
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Плошча Перамогi

Плошча Перамогі — плошча ў цэнтры Мінска, знаходзіцца на скрыжаванні праспекту Незалежнасці з вуліцамі Захарава і Кісялёва. Плошча знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Мінска насупраць дома-музея I-га з'езда РСДРП побач з будынкамі Галоўнай Рэдакцыі Беларускага Радыё і Тэлебачання і Дома Вяселляў. Ад плошчы пачынаецца сквер, які цягнецца да ракі Свіслач і ўваходу у Цэнтральны Парк Культуры і Адпачынку імя М. Горкага.

Плошча з'яўляецца візітнай карткай горада Мінска. Праз яе праходзяць парады і святочныя шэсці. Маладыя робяць на ёй здымак на сваё вяселле.

Транспарт: Метро Плошча Перамогі, трамваі 1, 3, 4, 6, 8, 10, 11.

Гісторыя

Як архітэктурны ансамбль пачала фарміравацца ў 1939 г. ў адпаведнасці з генпланам Мінска 1932—1936 гг. (арх. Ю. Кілаватаў, кансультант В. Вітман).

Да 1958 года плошча называлася Круглая. У 1939 г. пачалі будаваць два дугападобныя дамы паводле праекту арх. Р. Столера. У час вайны іх часткова разбамбілі. У 1947 годзе архітэктар прыехаў у Мінск і дапамог іх адбудаваць. Да вайны па праспекце Леніна праз плошчу хадзіў трамвай.

Да ўмацавання манументу Перамогі на плошчы знаходзіўся сімвалічны камень абгароджаны ланцугом.

У 1946 годзе быў аб'яўлены конкурс на манумент Перамогі. Спачатку планавалі размясціць помнік каля цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. Магчыма, менавіта таму доўгі час пуставала месца на Кастрычніцкай плошчы да часу калі збудавалі Палац Рэспублікі. Выбраны праект прадугледжваў 48-мятровы помнік з белага мармуру з ружовым адценнем. Каб паспець адкрыць помнік да 10-годдзя вызвалення Беларусі, вырашылі зрабіць яго з шэрага граніту і на 10 метраў карацей.

Плошча Перамогі на паштовай марцы 1958 года

Граніт быў прывезены з-пад Днепрапятроўска і Жытоміра. Мазаіку для ордэна Перамогі прыслалі з Акадэміі мастацтваў Ленінграда. Разьбу па граніце зрабілі ўкраінскія муляры. Бронзавыя гарэльефы, меч і вянкі адлівалі ленінградскія спецыялісты завода «Манументскульптура».

Ля падножжа помніка 3 ліпеня 1961 года, у дзень 17-й гадавіны вызвалення горада Мінска, ганаровы грамадзянін горада Мінска, Герой Савецкага Саюза генерал-палкоўнік А. С. Бурдзейны запаліў вечны агонь.

Каб змясціць станцыю метро і выхады, у 1984-м годзе архітэктары Б. Ларчанка, Б. Школьнікаў і К. Вязгін перапланавалі плошчу з круглай у авальную. 1 ліпеня 1984 года на плошчы ўмацавалі гранітныя блокі з капсуламі з зямлёй гарадоў-герояў: Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Кіева, Адэсы, Севастопаля, Керчы, Новарасійска, Тулы, Брэсцкай крэпасці. У 1985 годзе — капсулы з зямлёй гарадоў-герояў Смаленска i Мурманска.

Манумент у падземным пераходзе станцыі

8 мая 1985 года ў адзначэнне 40-годдзя Перамогі ў падземным пераходзе на плошчы Перамогі адчынілася Мемарыяльная зала ў гонар Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі за вызваленне Беларусі. Пад плошчай была пабудавана кальцавая галерэя, якая пераходзіць у мемарыяльную залу. У цэнтры залы вянок з мастацкага шкла з падсветкай (мастак У. Пазняк). На сцяне залы замацаваныя бронзавая Зорка Героя Савецкага Саюза і лісты з імёнамі 566 ураджэнцаў Беларусі і іншых рэспублік, якія прымалі ўдзел у вызваленні беларускай зямлі, і за свае подзвігі былі ўзнагароджаныя званнем Героя Савецкага Саюза.

У 2003 г. адбылася чарговая рэканструкцыя плошчы.

Планіроўка плошчы Перамогі

Архітэктурны ансамбль плошчы пачаў фарміравацца ў канцы 1930-х гг. з пабудовы двух дугападобных дамоў, звернутых да цэнтра горада (1939, скончаны ў 1947, архітэктар Р. Столер), у аснове планіроўкі якіх ляжыць тыпавая 4-кватэрная секцыя. Забудова вялася па генпланах 1932—1938 гг., 1946 і праекту плошчы 1950 (арх. М. Баршч, Л. і Г. Аранаўскасы, карэкціроўка Г. Заборскага і Л. Мацкевіча, 1954).

Плошча мае ў плане прамавугольнік (225х175 м), які завяршаецца з аднаго боку паўкружжам. Яе прастора расчлянёна на дзве часткі — круглую і аванплошчу. Кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца размешчаны пасярод круглай часткі плошчы манумент Перамогі, які замыкае перспектыву праспекта Незалежнасці і вуліцы Захарава. Гэты 38-мятровы гранітны абеліск, увянчаны трохмятровай выявай ордэна Перамогі. На пастаменце ля падножжа абеліска — свяшчэнны меч Перамогі. Помнік быў збудаваны ў 1954 годзе ў гонар воінаў Савецкай арміі і партызан Беларусі, загінулых у баях за вызваленне Беларусі.

Па абодва бакі праспекта значна ніжэй яго ўзроўню паміж вул. Захарава, Камуністычнай і Фрунзэ разбіты сквер партэрнага тыпу, уздоўж яго пастаўлены жылыя дамы, па тры з кожнага боку (1950—1956). Па вуглах дамы ўвянчаны вежкамі, а з паўднёвага боку злучаны паміж сабой каланадай. Тарцовую частку плошчы замыкаюць з боку Камуністычнай вуліцы (былая Захар'еўская) Дом-музей I з'езда РСДРП (будынак адноўлены ў 1948, арх. І. Валодзька), мост праз раку Свіслач (1951—1953), а з боку вуліцы Фрунзэ манументальныя вароты — уваход у Цэнтральны дзіцячы парк.

Помнік Перамогі

Помнік Перамогі на паштовай марцы Беларусі

На плошчы ўмацаваны трыццацівасьмімятровы гранітны помнік, увянчаны трохмятровай выявай ордэна Перамогi. На пастаменце ля падножжа помніка — свяшчэнны меч Перамогі. Помнік збудаваны ў 1954 годзе у гонар воінаў Савецкай арміі і партызанаў Беларусі, якія загінулі ў баях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Скульптары: З. Азгур, А. А. Бембель, С. Селіханаў. Архітэктары: У. А. Кароль, Г. Загорскі.

На чатырох гранях пастаменту помніка закладзены бронзавыя тэматычныя гарэльефы: «9 мая 1945 года», «Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Партызаны Беларусі», «Слава загінулым героям».

Чатыры бронзавыя вянкі вакол абеліска азначаюць чатыры франты, воіны якіх прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

Спасылкі