Карламан (кароль Баварыі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 31 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q157084 (translate me)
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 57: Радок 57:
[[Катэгорыя:Каралі баварскія]]
[[Катэгорыя:Каралі баварскія]]


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=118640127
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}

Версія ад 09:40, 1 лістапада 2013

Карламан
лац.: Karlomannus, ням.: Karlmann
19-ы кароль Баварыі
865/28 жніўня 876 — 22 верасня 880
Папярэднік Людовік II Нямецкі
Пераемнік Людовік III Малады
кароль Італіі
6 кастрычніка 877 — 879/22 верасня 880
Папярэднік Карл II Лысы
Пераемнік Карл III Тоўсты

Нараджэнне 830(0830)
  • невядома
Смерць 22 верасня 880(0880-09-22)
Альцётынг, Баварыя
Месца пахавання
Род Каралінгі
Бацька Людовік II Нямецкі
Маці Эма Баварская
Жонка наложніца:
Ліўтсвінда
Дзеці бастард:
Арнульф
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карламан (ням.: Karlmann, фр.: Carloman) (830 — 22 верасня 880, Альцётынг, Баварыя) — кароль Баварыі876 года) і Італіі877 года) з дынастыі Каралінгаў.

Біяграфія

Карламан быў старэйшым сынам Людовіка II Нямецкага, караля Усходне-Франкскага каралеўства, (Германіі) і Эмы Баварскай, дочкі Вельфа I, графа Альтдорфа. У 861 годзе Карламан падняў паўстанне супраць свайго бацькі, а ў 863 годзе да новага мецяжу Карламана далучыліся і яго малодшыя браты Людовік III Малодшы і Карл III Тоўсты. У 865 годзе Людовік Нямецкі быў вымушаны саступіць Баварыю Карламану, а ў наступным годзе ён перадаў Саксонію Людовіку Малодшаму, а Швабію Карлу Талстому. Пазней Карламан прымірыўся са сваім бацькам, і яны разам змагаліся за імперскую карону з імператарам Людовікам II, праўда няўдала.

Пасля смерці бацькі ў 876 годзе Германія была падзелена паміж Карламанам і яго братамі. У 877 годзе памёр кароль Заходне-Франкскага каралеўства і імператар Захаду Карл II Лысы, што дазволіла сынам Людовіка Нямецкага прад'явіць прэтэнзіі на яго спадчыну. Карламан атрымаў карону Італіі, а яго малодшы брат Карл III Тоўсты стаў імператарам. Але ўжо ў 879 годзе Карламана разбіў параліч, і, прадчуваючы смерць, ён вырашыў падзяліць свае ўладанні. Людовік Малодшы атрымаў Баварыю, а Карл Тоўсты — Італію. Карламан не быў у шлюбе і не меў законных дзяцей, аднак ад нейкай Ліўтсвінды ў яго быў незаконнанароджаны сын Арнульф, якому ён завяшчал Карынтыю. Карламан сканаў 22 верасня 880 года ў Альцётынге, пахаваны ў манастырскай царкве.

 Папярэднік 
Людовік II Нямецкі
  кароль Баварыі 
876 — 880
Пераемнік
Людовік III Малодшы
 Папярэднік 
Карл II Лысы
  кароль Італіі 
877 — 880
Пераемнік
Карл III Тоўсты