Уладзімір Васількавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др The file Image:Помнік_Уладзіміру_Васількавічу.gif has been removed, as it has been deleted by commons:User:Túrelio: ''Copyright violation: copyvio via http://www.panoramio.com/photo/18261889 (200...
др битая ссылка
Радок 43: Радок 43:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{ВТ-ЭСБЕ|Владимир-Иван Василькович}}
* {{ВТ-ЭСБЕ|Владимир-Иван Василькович}}
* [http://brestobl.narod.ru/gerb/kobrin1.html Памяць: Кобрынскі раён] / Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск: БЕЛТА, 2002.
* [http://web.archive.org/20050528022535/brestobl.narod.ru/gerb/kobrin1.html Памяць: Кобрынскі раён] / Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск: БЕЛТА, 2002.
* ''Творогов О. В.'' [http://lib.pushkinskijdom.ru/Default.aspx?tabid=3770 Владимир Василькович, князь Волынский] // Словарь книжников и книжности Древней Руси. — Вып. 1 (XI — первая половина XIV в.) / АН СССР. ИРЛИ; Отв. ред. Д. С. Лихачев. — {{Л.}}: Наука, 1987. — 493 с.
* ''Творогов О. В.'' [http://lib.pushkinskijdom.ru/Default.aspx?tabid=3770 Владимир Василькович, князь Волынский] // Словарь книжников и книжности Древней Руси. — Вып. 1 (XI — первая половина XIV в.) / АН СССР. ИРЛИ; Отв. ред. Д. С. Лихачев. — {{Л.}}: Наука, 1987. — 493 с.



Версія ад 16:39, 9 лістапада 2013

Уладзімір Васількавіч
Сцяг Князь валынскі
1269 — 1288
Папярэднік Васілька Раманавіч
Пераемнік Мсціслаў Данілавіч

Нараджэнне 1249 ці 1250
Любомль
Смерць 10 снежня 1288(1288-12-10)
Любомль, Валынская вобласць
Род Раманавічы
Бацька Васілька Раманавіч
Маці Dubrawka of Masovia[d]
Жонка Вольга Раманаўна Бранская
Дзеці дачка Ізяслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Васількавіч (таксама Уладзімір-Іван Васількавіч (1249 ці 1250 — 10 снежня 1288) — сын Васілька Раманавіча, князь Валынскі.

Біяграфія

Заняў сталец ў 1269 пасля смерці бацькі. У 1273 ён ваяваў з яцвягамі, якіх прымусіў прасіць міру. Барацьба ўспыхнула з новай сілай у 12731274 і скончылася «перамогаю і гонарам вялікім». Калі ў 1279, падчас голаду, яцвягі прасілі яго: «не патруці нас, але перакармі» — ён ім прадаў жыта.

У 1274 Уладзімір вымушаны быў ваяваць з літоўскім князем Трайдзеням, які разбураў ўладзімірскія воласці, помсцячы Уладзіміру, па словах летапісца, за тое, што бацька яго забіў трох братоў Трайдзеня. Праз некаторы час ворагі прымірыліся. Аднак у наступным годзе мірнае пагадненне было парушана. Уладзімір, яго стрыечны брат Леў I Галіцкі разам з ханам Нагаям распачалі ваенныя дзеянні з Вялікім княствам. Уладзімір выступіў спачатку да Навагрудка, а пасля да Гародні. Паход аднак не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў.

Уладзімір паўтарыў паход на Гродна у 1277 разам з князямі Мсціславам і Юрыем, але і на гэты раз саюзнікаў напаткала няўдача. Перабежчык паведаміў гарадзенцам аб бязладдзі ў варожым войску, якія направілі на яго дружыну прусаў. Прусы адных пабілі, другіх узялі ў палон. На наступны дзень паўднёварускія князі штурмавалі Горадзен. Як паведамляе летапіс, абаронцы горада «аки мертва стояша на забролях города». Такога адпору нападаючыя не чакалі і сталі прасіць міру, «како города им не имати», ды зышлі прэч: «городу не вспеша ничего же тако возвратит а во свояси». Лічыцца, што з гэтага часу Горадзен канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ.

У наступныя гады здзейсніў шэраг паходаў на Польшчу: у 1283 і 1286. У венгерскі паход у 1285 Уладзімір не пайшоў з-за хваробы ног.

Летапіс характарызуе яго як кнігалюба і шырока ўтворанага чалавека: ён «глаголаше ясна ад кніг, зане бысть філосаф вялікі» (Іпацьеўскі летапіс ад 1288 г.)

Не маючы нашчадства, Уладзімір адпісаў «зямлю сваю ўсю і гарады» Луцкому князю Мсціславу Данілавічу. Захаваныя, верагодна, не цалкам, у летапісным тэксце, дзве граматы Уладзіміра з'яўляюцца найстаражытным узорам княжых духоўных грамат. Памёр Уладзімір у канцы 1288.

Князь Уладзімір Васількавіч лічыцца заснавальнікам Камянца, па яго загаду пабудавана славутая Камянецкая вежа. У горадзе ў 200 метраў ад вежы пастаўлены помнік князю-заснавальніку.

Літаратура