Домік вартаўніка і брама (Мір): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Славутасці Міра; added Category:Замкавы комплекс «Мір» using HotCat |
|||
Радок 12: | Радок 12: | ||
{{Славутасці Міра}} |
{{Славутасці Міра}} |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Замкавы комплекс «Мір»]] |
||
[[Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Брамы Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Брамы Беларусі]] |
Версія ад 10:58, 19 лістапада 2013
Домік вартаўніка і брама - помнік архітэктуры, знаходзіцца паміж Мірскім замкам і царквой-пахавальняй князёў Святаполк-Мірскіх. Пабудаваны з ёй у адным стылі з чырвонай цэглы і камянёў з бетоннымі ўстаўкамі.
Архітэктура помніка
Уяўляе сабой невялікі, квадратны ў плане, будынак, да якога прымыкае ўязная арка і каваныя вароты. Будынак з чырвонай цэглы і камянёў з бетоннымі ўстаўкамі ўяўляе сабой невялікі квадратны ў плане будынак з тамбурам (3,5*2 м). Сцены вартоўні падзелены гарызантальнымі цягамі і на кутах - рустам. Брама ўтворана лучковай аркай, перакінутай ад вартоўні на квадратны слуп.
Гісторыя
У першай палове XX ст. праз вароты праходзіла дарога з мястэчка Мір да княжацкай царквы. Над уязнымі варотамі размеешчана Іверская ікона Божай Маці падобная той, што захоўваецца на Афоне.
Упершыню домік вартаўніка ўзгадваецца ў 30-я гады XX ст. ва ўспамінах старажылаў мястэчка Мір. Пасля прыходу Чырвонай Арміі ўстанаўлення Савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі у будынку працягваў жыць княжацкі вартаўнік Стэфан Карабан са сваімі дзецьмі і ўнукамі. Капліцу-пахавальню, у якой ён калісьці быў званаром і дапамагаў у царкоўных службах, у 40-я гады XX ст. прыстасавалі пад зернясховішча. Парк, які застаўшыся без патрэбнага нагляду, паступова зарастаў. Стэфан Карабан памёр у 1945 годзе, але яго нашчадкі працягвалі жыць у невялікім доміку да 1990 года.
Зараз будынак прыстасаваны пад газавую кацельню для падачы цяпла ў палацавую частку замка і ў царкву-пахавальню.