Касандр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
citation added
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Значэнні|Касандр, значэнні}}
{{Значэнні|Касандр}}
[[Выява:Coin of Cassander.jpg|thumb|200px|Манета з выявай Касандра]]
[[Выява:Coin of Cassander.jpg|thumb|200px|Манета з выявай Касандра]]
'''Каса́ндр''' ({{lang-el|Κάσσανδρος}}; каля [[355 да н.э.|355]] — [[297 да н.э.]]) — цар [[Старажытная Македонія|Македоніі]] ([[302 да н.э.]] — [[297 да н.э.]]), старэйшы сын [[Антыпатр, палкаводзец|Антыпатра]], упершыню згадваецца ў судзе [[Аляксандр Македонскі|Аляксандра Македонскага]] ў [[Вавілон]]е, дзе выступаў з апраўдальнай прамовай на карысць свайго бацькі, несправядліва абвінавачанага.

Версія ад 18:52, 23 лістапада 2013

Манета з выявай Касандра

Каса́ндр (грэч. Κάσσανδρος; каля 355 — 297 да н.э.) — цар Македоніі (302 да н.э. — 297 да н.э.), старэйшы сын Антыпатра, упершыню згадваецца ў судзе Аляксандра Македонскага ў Вавілоне, дзе выступаў з апраўдальнай прамовай на карысць свайго бацькі, несправядліва абвінавачанага.

Антыпатр перадаў рэгенцтва Палісперхону, што прымусіла Касандра шукаць падтрымкі па-за Македоніяй. Урэшце, ён заключыў саюз з Пталамеем Лагам і Антыгонам і абвясціў вайну рэгенту. Большасць грэчаскіх полісаў, у тым ліку Афіны, далучыліся да іх. Таксама ён схіліў на свой бок Эўрыдзіку, славалюбівую жонку македонскага цара Філіпа III Арыдэя.

І яна, і яе дзядзька, і брат Касандра Ніканор былі неўзабаве знішчаны па загаду Алімпіяды. Касандр выступіў супраць яе і, вымусіўшы, урэшце, здацца, пакараў смерцю царыцу ў 316 да н.э.. У 310 да н.э. — 309 да н.э. ён таксама пакараў смерцю Раксану і намінальнага цара Аляксандра IV — жонку і сына Аляксандра Македонскага; пазашлюбны сын апошняга Геракл быў раней атручаны Палісперхонам па падгаворванні Касандра.

Касандр парадніўся з царскай сям'ёй, жаніўшыся на Фесалоніке, зводнай сястры Аляксандра Македонскага, і, заключыўшы саюз з Селеўкам, Пталамеем і Лісімахам супраць Антыгона і знішчыў апошняга ў 301 да н.э., стаў кіраўніком Македоніі.[1] Памёр ад вадзянкі ў 297 да н.э.

Касандр, быўшы жорсткім кіраўніком, быў знатаком літаратуры. Ён аднавіў Фівы, разбураныя Аляксандрам Македонскім, заснаваў гарады Фесалонікі (Салонікі) і Касандрыю.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Kingdoms of the Successors of Alexander: After the Battle of Ipsus, B.C. 301. World Digital Library (1800-1884). Праверана 27 ліпеня 2013.

Спасылкі