Glires: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 15:43, 25 лістапада 2013

Glires
Амерыканская пішчуха

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Млекакормячыя
Інфраклас: Плацэнтарныя
Надпарадак: Euarchontoglires
Навуковая назва
Glires
Атрады
NCBI  314147

Gliresтаксон (grandorder), у які аб'ядноўваюць атрады грызуноў (Rodentia) і зайцападобных (Lagomorpha). Першапачаткова Glires быў атрадам, да якога адносілі абедзве групы. З часам, гэта канцэпцыя была цалкам адпрэчана, хоць блізкае сваяцтва паміж грызунамі і зайцападобнымі не аспрэчваецца. Па прыкметах, якія маюцца толькі ў зайцападобных, іх манафілія лічыцца добра даказанай, а незалежная на працягу больш за 70 мільёнаў гадоў эвалюцыйная гісторыя апраўдвае іх класіфікацыю як асобны атрад. Іншыя ж прыкметы, такія як разцы, з'яўляюцца следствам наяўнасці агульных продкаў з грызунамі, з-за чаго таксон Glires быў захаваны.

Glires утвараюць разам з групай Euarchonta, да якой адносяцца Scandentia, прыматы (Primates) і Dermoptera, надатрад Euarchontoglires. Эвалюцыйна-генетычныя адносіны ўнутры апошніх выглядаюць наступным чынам:

--Euarchontoglires
  +--Euarchonta
  ¦  +--Scandentia
  ¦  L--Прыматаморфы (Primatomorpha)
  ¦     +--Dermoptera
  ¦     L--Прыматы (Primates)
  ¦
  L--Glires (')
      +--Зайцападобныя (Lagomorpha)
      L--Грызуны (Rodentia)

Літаратура

  • W. Westheide und R. Rieger: Spezielle Zoologie. Teil 2: Wirbel- oder Schädeltiere. Spektrum Akademischer Verlag, München 2004. ISBN 3-8274-0307-3