Вішнева (Валожынскі раён): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Вядомыя ўраджэнцы: афармленне |
др added Category:Вёска Вішнева, Валожынскі раён using HotCat |
||
Радок 97: | Радок 97: | ||
[[Катэгорыя:Вішнеўскі сельсавет]] |
[[Катэгорыя:Вішнеўскі сельсавет]] |
||
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна]] |
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна]] |
||
[[Катэгорыя:Вёска Вішнева, Валожынскі раён]] |
Версія ад 15:44, 30 лістапада 2013
Вёска
Вішнева
| ||||||||||||||||||||||
Ві́шнеў, Ві́шнева (польск.: Wiszniew) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, у 18 км на захад ад Валожына, на левым беразе ракі Гальшанка. З'яўляецца цэнтрам Вішнеўскага сельсавета.
Гісторыя
У часы Рэчы Паспалітай мястэчка знаходзілася ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.
У 1921—1939 гадах мястэчка ўваходзіла ў Польскую Рэспубліку, у Валожынскі павет Навагрудскага ваяводства, з'яўлялася цэнтрам гміны. У ноч з 18 на 19 ліпеня 1924 года на мястэчка здзейсніла грабежніцкі напад бальшавіцкая дыверсійная група.[2]
Колькасць насельніцтва гэтага мястэчка складала ў 1907 годзе 2650 жыхароў, з якіх 1863 — яўрэі. Асноўная частка іх пазней эмігравала альбо была знішчаная нацыстамі, якія 30 жніўня 1942 года забілі 1100 яўрэяў. Пра гэту трагедыю нагадвае мемарыяльны камень.
Інфармацыя для турыстаў
Славутасці
- Касцёл Найсв. Дзевы Марыі (1637—1641).
- Могілкі яўрэйскія.
- Могілкі старыя хрысціянскія.
- Сядзіба Храптовічаў (пач. ХХ ст.).
- Царква Св. Казьмы і Дзям'яна (1865).
Вядомыя ўраджэнцы
- Шымон Перэс — вядомы ізраільскі палітык, прэзідэнт Ізраіля і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1994 года. З'ехаў з Вішнева са сваёй сям'ёй у 1934 годзе.
- Нахум Гольдман — грамадскі дзеяч, адзін з лідараў сіянісцкага руху, заснавальнік і старшыня Сусветнага яўрэйскага кангрэса.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Robert Litwiński, Kontrola granicy wschodniej przez Policję Państwową w okresie międzywojennym, referat na posiedzenie Komisji Historycznej OL PAN (польск.)
Спасылкі
- Здымкі на Radzima.org
- Месцазнаходжанне (англ.)
- Падзеі ў Вішневе падчас Другой сусветнай вайны (англ.)
- Гістарычныя падзеі (англ.)
- Сведка падзей у Вішневе (англ.)
- Фотаздымкі яўрэйскай абшчыны (англ.)