Законы Дванаццаці табліц: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
untagged non-categorized.
Радок 4: Радок 4:
{{law-stub}}
{{law-stub}}
{{Старажытны Рым}}
{{Старажытны Рым}}

{{Няма катэгорый}}


[[Катэгорыя:Зборнікі рымскага права]]
[[Катэгорыя:Зборнікі рымскага права]]

Версія ад 10:24, 4 снежня 2013

Законы Дванаццаці табліц — збор законаў Старажытнага Рыма, створаны, згодна з традыцыяй, абранымі калегіямі дэцэмвыраў у 451-450 да н.э. Уяўляў сабой запіс звычайнага права рымскай абшчыны. Назва Законы Дванаццаці табліц звязана з тым, што яны былі запісаныя на 12 дошках, выстаўленых на гарадской плошчы. Тэкст законаў Дванаццаці табліц не захаваўся і рэканструюецца на аснове згадак і спасылак, якія ўтрымліваліся ў творах рымскіх пісьменнікаў і юрыстаў (Цыцэрона, Гая і інш.). Законы Дванаццаці табліц утрымлівалі пастановы, якія адносіліся да судаводства, крымінальнага і грамадзянскага права. Судовы працэс па маёмасных спрэчках адрозніваўся разнастайнасцю формаў, падзелам кампетэнцыі паміж магістратам-прэторам і суддзёй - прыватнай асобай, прызначанай для канчатковага рашэння спрэчнага выпадку. Для маёмасных адносін характэрна шырокае распаўсюджванне прыватнай уласнасці, уключаючы зямельную, а таксама разнастайнасць відаў здзелак, якія складаліся на аснове вольнай дамовы паміж бакамі (куплі-продажу, мены , пазыкі і інш.). Нормы сямейнага права грунтаваліся на безумоўным панаванні кіраўніка сям'і - paterfamilias.

Шаблон:Roma-stub Шаблон:Law-stub Шаблон:Старажытны Рым