Летыцыя Крысціян Тайлер: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Цёзкі|Тайлер}} thumb|Летыцыя Крысціян Тайлер '''Летыцыя Крысціян Тайлер''' ({{...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:06, 11 снежня 2013

Летыцыя Крысціян Тайлер

Летыцыя Крысціян Тайлер (англ.: Letitia Christian Tyler; 12 лістапада 1790 - 10 верасня 1842) — першая жонка прэзідэнта Джона Тайлера і Першая лэдзі ЗША ў 1841 годзе і да самай смерці.


Летыцыя вырасла на ранча ў Віргініі. Яна не мела адукацыі, але навучылася кіраваць плантацыяй і гадаваць дзяцей. У 1808 годзе яна сустрэла Джона Тайлера. Яны пажаніліся 29 сакавіка 1813 ў Сідар-Гроў. У іх было сем дзяцей. Двое памерлі ва ўзросце 27 гадоў, адзін у 33 гады. Сын Джон зрабіў палітычную кар'еру ў Вашынгтоне.

Яна ўвесь час знаходзілася дома з дзецьмі і толькі адзін раз на працягу зімы жыла ў Вашынгтоне. У 1839 годзе яна перанесла інсульт, пасля чаго перасоўвалася толькі ў інваліднай калясцы. Пасля інсульту яна не змагла выконваць абавязкі першай лэдзі, таму жонка сына Роберта, Прысцыла Тайлер, узяла на сябе абавязкі Першай лэдзі ва ўзросце 24 гадоў.