Гайнаўка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 23 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q276859 (translate me)
add
Радок 95: Радок 95:
Паводле вынікаў [[перапіс насельніцтва|перапісу насельніцтва]] [[2002]] у Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.
Паводле вынікаў [[перапіс насельніцтва|перапісу насельніцтва]] [[2002]] у Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.


У шэрагу школ і гімназій Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць [[беларуская мова|беларускую мову]]. Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з'яўляецца абавязковым.
У шэрагу школ і гімназій Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць [[беларуская мова|беларускую мову]] ([[Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы]]). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з'яўляецца абавязковым.


Гайнаўка — адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У [[1990]] была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнiкаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкi, 6 экспазiцыйных залаў, кiназалу, бiблiятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва i культурныя здабыткi беларусаў у Польшчы.
Гайнаўка — адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У [[1990]] была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнiкаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкi, 6 экспазiцыйных залаў, кiназалу, бiблiятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва i культурныя здабыткi беларусаў у Польшчы.

Версія ад 15:20, 11 снежня 2013

Горад
Гайнаўка
польск.: Hajnówka
бел.: Гайнаўка
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Плошча
21,29 км²
Насельніцтва
22 159 чалавек (2006)
Шчыльнасць
1046,7 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
85
Паштовы індэкс
17-200
Аўтамабільны код
BHA
Афіцыйны сайт
Гайнаўка на карце Польшчы
Гайнаўка (Польшча)
Гайнаўка
Гайнаўка (Польшча)
Гайнаўка

ГА́ЙНАЎКА (польск.: Hajnówka), горад у Польшчы, цэнтр павета ў Падляскім ваяводстве, знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластоку, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гайнаўка размяшчаецца каля заходняй ускраiны Белавежскай пушчы, над ракой Лясная.

Колькасць насельніцтва — 22,2 тыс. чал. (2005)

Гісторыя

Паселiшча вядома з XVIII ст. Будаўніцтва чыгункі спрыяла ператварэнню Гайнаўкі ў значны асяродак лясной гаспадаркі, у міжваенны час гэта быў буйнейшы цэнтр дрэваапрацоўкі ў Польшчы. Статус горада Гайнаўка атрымала ў 1951.

Гаспадарка

Помнік зубру ў Гайнаўцы

Сённяшняя Гайнаўка — значны прамысловы цэнтр, вузел чыгунак i аўтамабiльных дарог.

Шмат фірм, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, дравесны вугаль, тару, а таксама драўляную галантарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудавання выраблюць машыны і абсталяванне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, абагравальнае абсталяванне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» з'яўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалагічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.

Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павета і наяўнасці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам удабрэнняў, дрэва, прыроднага газу.

Размяшчэнне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавежскай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасці на ахоўваемых прыродных тэрыторях.

Помнікі

Царква Святой Тройцы ў Гайнаўцы
  • Фабрычныя будынкі пач. ХХ ст.
  • Касцёл Узнясення Святога Крыжа (ХХ ст.) са знакамітым арганам з ХІХ ст.
  • Царква Святой Тройцы (канец ХХ ст.) — адзін з найцікавейшых паводле архітэктурнага вырашэння храмаў. Лічыцца самым вялікім праваслаўным храмам на тэрыторыі Польшчы (адначасова можа змясціць 5000 вернікаў).

Беларусы ў Гайнаўцы

Музей беларускай культуры

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 у Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.

У шэрагу школ і гімназій Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову (Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з'яўляецца абавязковым.

Гайнаўка — адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнiкаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкi, 6 экспазiцыйных залаў, кiназалу, бiблiятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва i культурныя здабыткi беларусаў у Польшчы.

Царква Святой Тройцы — месца правядзення штогадовага міжканфесійнага фестывалю царкоўнай музыкі, лаўрэатамі якога шматразова станавіліся калектывы з Беларусі.

Вядомыя асобы

У Сеціве