Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др кат.
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 36: Радок 36:


[[Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшы]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы]]
[[Катэгорыя:Свабода слова]]
[[Катэгорыя:Свабода слова]]
[[Катэгорыя:Журналісцкія арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Журналісцкія арганізацыі]]

Версія ад 16:00, 11 снежня 2013

Інфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю (ранейшая назва - Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю) - беларускае інфармацыйнае бюро ў Варшаве.

Заснавана у студзені 2011 года ў Варшаве[1]. Ініцыятыва стварэння паўстала пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, калі частка апанентаў беларускай улады трапіла за краты, а частка эмігрыравала[2]. Улады Варшавы прадаставілі бюро памяшканне пад офіс у цэнтры горада.

Мэты

  • Інфармаванне жыхароў Беларусі на тэму дэмакратычных вартасцяў і стратэгіі ЕСу адносна Беларусі;
  • Павелічэнне інфармавання міжнароднай супольнасці на тэму палітычнай, эканамічнай і культурнай сітуацыі на Беларусі;
  • Паглыбленне сувязяў паміж беларускай грамадзянскай супольнасцю і міжнароднай дэмакратычнай супольнасцю.

Паводле арганізатараў установы, офіс мае быць свайго роду памостам паміж прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага грамадства й міжнароднай супольнасцю. Бюро пастаянна інфармуе пра падзеі ў Беларусі. У бюро працуюць беларускія эксперты, аналітыкі і журналісты.

Праца

Юлія Слуцкая на Інфармацыйным Бюро Салідарнасці зь Беларуссю, 2011

Штогод з 2011 года ладзіць конкурс «Беларусь у фокусе», які скіраваны да журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для замежных (не-беларускіх) выданняў[3].

16 снежня 2011 года разам з іншымі беларускімі арганізацыямі (Беларускі Дом у Варшаве, Беларускі Цэнтар на Украіне (Кіеў), Office for a Democratic Belarus (Брусель), Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва ў Літве (HUB, Вільня), Free Belarus Now (Вялікабрытанія, Лондан) ладзіла імпрэзу «Падзяка на знак Салідарнасці»[4].

У 2011 годзе Бюро кансультавала і кіравала міжнароднай прамоцыяй фільма "Беларуская мара". Фільм быў паказаны ў 20 краінах больш за 40 разоў і атрымаў тры ўзнагароды.

Бюро правяло цыкл сустрэч і прэсавых канферэнцый у Варшаве, Вільні, Празе, Берліне, Бруселю, Капенгагене, Гаазе, Вашынгтоне ў студзені 2011 года, што прывяло да змены рэзалюцыі PACE па Беларусі. Серыя прэсавых канферэнцый “Беларусь на мяжы краху: палітычныя суды і прысуды” адбылася у Варшаве, Празе і Бруселі . У Варшаве праведзена фотавыстава “100 чорных дзён Беларусі”[5].

У красавіку 2012 Бюро правяло, з дапамогай Канадскага пасольства, у Старым месце Варшавы выстаўку прац беларускіх фатографаў. Працы Юліі Дарашкевіч, Зміцера Брушко, Сяргея Гапона, Сяргея Гудзіліна, Сяргея Васільева і Аляксандра Васюкевіча прадстаўлялі падзеі, што адбывалі на Беларусі ў 2011 годзе.

Увосень 2012 Бюро сумесна з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў і Беларускай асацыяцыяй журналістаў, стварылі "Belarus for journalists" - дапаможнік для замежных журналістаў па Беларусі[6]. Ён з'мяшчае практычную інфармацыю пра візавыя працэдуры, пытанні акрэдытацыі, бяспекі і іншае.

Каманда

У 2012 годзе офіс складаўся з 5 сталых супрацоўнікаў. Акрамя таго, Бюро працуе ў цесным супрацоўніцтве з групай экспертаў на Беларусі. Бюро кіруе Юлія Слуцкая, былы дырэктар мінскага офіса Еўрапейскага радыё для Беларусі (2007-2011) і рэдактар газеты «Комсомольская правда в Беларуси» (1994-2006).

Крыніцы

Зноскі

Вонкавыя спасылкі