Смолін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{НП-Беларусь |статус =Вёска |беларуская назва =Смолін |арыгінальная назва...'
 
Радок 89: Радок 89:
{{Тэльмінскі сельсавет}}
{{Тэльмінскі сельсавет}}
{{DEFAULTSORT:Смолін}}
{{DEFAULTSORT:Смолін}}

[[Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна]]

Версія ад 14:53, 14 снежня 2013

Вёска
Смолін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 22 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225003
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212840051
SOATO
1 212 840 051
Смолін на карце Беларусі ±
Смолін (Беларусь)
Смолін
Смолін (Брэсцкая вобласць)
Смолін

Смолін — вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, за 14 км на ўсход ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1).

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло Смоліна ў Берасцейскім старостве Трокскага ваяводства ВКЛ. Пад 1564 годам пазначана ў метрыцы караля Жыгімонта II Аўгуста.

У 19 стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле рэвізіі 1858 года ўласнасць пані Стражамінскай. У 1870 годзе адносілася да Буяцкай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва

  • 61 сялянская душа (1858)
  • 150 жыхароў (1905)
  • 124 жыхары (1959)
  • 81 жыхар (1970)
  • 8 гаспадарак, 10 жыхароў (2005)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  1. https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/