Зруб: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 26: Радок 26:


== Іншыя элементы ==
== Іншыя элементы ==
Першы вянок зруба — ''падваліны'', або ''падруб(а)'' — рабіўся з моцнай пароды дрэва (найчасцей дуба)<ref>''Сабаленка Э. Р., Гуркоў У. С., Іваноў У. М., Супрун Д. Д.'' Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.</ref>.

Верхняя частка зруба — ''павал'' — часта рабілася пашыранай, каб быць асновай для [[дах]]у і абараняць сцен ад ападкаў<ref>''Якимович, Ю. А.'' Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.</ref>.
Верхняя частка зруба — ''павал'' — часта рабілася пашыранай, каб быць асновай для [[дах]]у і абараняць сцен ад ападкаў<ref>''Якимович, Ю. А.'' Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.</ref>.



Версія ад 16:19, 15 снежня 2013

Зруб — канструкцыя з бярвенняў, аснова драўлянага збудавання ў выглядзе пакладзеных адно на адно і змацаваных па краях бярвенняў. Зруб рабіўся звычайна з хвоі, радзей з елкі, на Брэстчыне таксама ўжывалася асіна і вольха.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі зруб вядомы з ІІ—ІІІ стст., калі ён прыйшоў на змену больш архаічнай слупавой канструкцыі збудаванняў. А з ў Х—ХІІІ стст. зрубная тэхніка стала пануючай на Беларусі. У далейшым на аснове зруба як планава-прасторавай адзінкі збудаванняў у выніку вар'іравання параметраў саміх збудаванняў і іх завяршэння былі вынайдзены разнастайныя віды кампазіцый: падоўжана-восевая, цэнтрычная і ярусная. Асабліва гэта характэрна для культавай архітэктуры.

На Беларусі па традыцыі зруб рабіўся адкрытым, не абмазваўся глінай і не тынкаваўся. Для ўцяплення пазы між бярвенняў маглі закладвацца імхом, або замазвацца глінай. Ужо ў ХХ ст. шырокае распаўсюджанне атрымала практыка ашалёўвання зруба хаты звонку. Звычайна першы вянок зруба (падваліны) рабіўся з моцнага дрэва (дуба), якое магло класціся проста на зямлю ці на спецыяльныя калодкі (штандары) ці камяні па вуглах.

Віды змацавання зруба

Злучалі бярвенні шляхам урубкі аднаго бервяна ў другое па вуглах зруба. Выдзяляюць наступныя спосабы змацавання бярвенняў:

Вугал у чашку

Вугал у чашку
  • Вугал у чашку (спосабы злучэння у абло, у вугал, просты вугал, рускі вугал), або вугал з рэшткам, калі за сцены зруба выступалі канцы бярвення. Спачатку чашкі і пазы высякаліся ў ніжніх бярвеннях, а на іх накладваліся верхнія, а пазней пачалі высякацца ў верхніх, што лепей засцерагала бярвенні ад уздзеяння вільгаці. Тэхніка распаўсюджана ва ўсходняй і паўночнай Беларусі.

Просты замок

  • Зруб клаўся з брусоў, у месцы злучэння якіх рабіліся выемкі знізу і зверху для больш трывалага змацавання. Тэхніка распаўсюджана ў заходнім Палессі. Магчыма запазычаны з Украіны.

Вугал у каню

  • Чашкі вырэзваюцца з выемкай ў адным бервяне і з выступам ў другім. Лічыцца самабытнай з'явай заходняга Палесся.

Чысты вугал

Чысты вугал
  • Таксам гладкі, нямецкі або вугал у лапу — зруб клаўся з брусоў, якія не выступалі вонкі. Лічыцца, што тэхніка ўзнікла пад уплывам мураванай архітэктуры. Параўнальна шырока распаўсюджаны на захадзе Беларусі.

Іншыя элементы

Першы вянок зруба — падваліны, або падруб(а) — рабіўся з моцнай пароды дрэва (найчасцей дуба)[1].

Верхняя частка зруба — павал — часта рабілася пашыранай, каб быць асновай для даху і абараняць сцен ад ападкаў[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сабаленка Э. Р., Гуркоў У. С., Іваноў У. М., Супрун Д. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
  2. Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.

Літаратура

  • Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся — Мн., 1978.
  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё — Мн., 1973

Спасылкі