Іраклій (Лісоўскі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 67: Радок 67:
[[Катэгорыя:Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты]]
[[Катэгорыя:Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты]]
[[Катэгорыя:Полацкія ўніяцкія архіепіскапы]]
[[Катэгорыя:Полацкія ўніяцкія архіепіскапы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага ўніяцтва]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва]]

Версія ад 21:03, 19 снежня 2013

Іраклій Лісоўскі
Herakliusz Lissowski
Іраклій Лісоўскі
Герб
Герб «Вожык»
Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі
24 ліпеня 1806 — 30 жніўня 1809
Царква Украінская грэкакаталіцкая царква
Папярэднік Феадосій (Растоцкі)
Пераемнік Рыгор (Кахановіч)
Архіепіскап Полацкі

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Імя пры нараджэнні Іраклій Лісоўскі
Нараджэнне 1734(1734)
Вусач, Полацкае ваяводства (цяпер Беларусь)
Смерць 30 жніўня 1809(1809-08-30)
Орша
Дынастыя Лісоўскія[d]

Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іраклій Лісоўскі (свецкае імя Іосіф; 1734, Полацкае ваяводства30 жніўня 1809) — царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Уніяцкі архіепіскап полацкі1784), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі1806, без зацверджання Папам Рымскім).

Біяграфія

Прадстаўнік беларускага[1] шляхецкага роду Лісоўскіх гербу «Вожык». Навучаўся ў школе пры кляштары дамініканцаў у Вушачах, дзе ўступіў у ордэн базыльян Св. Іасафата.

Быў ігуменам Полацкага манастыра пры Сафійскім саборы, а з 1778 — архімандрытам Ануфрыеўскага манастыра (Мсціслаўскае ваяводства). 3 1780 член кансісторыі Полацкай уніяцкай епархіі.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) і скасавання таго ж года Кацярынай II уніяцкіх епархій (апроч Полацкай) фактычна кіраваў усімі ўніятамі Расійскай імперыі.

Падтрымліваў утварэнне Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (1803), адкрыў семінарыю для белага духавенства ў Полацку (1806).

Быў прыхільнікам ачышчэння абраднасці ад лацінскіх пазычанняў. Склаў і даслаў у Рым на зацверджанне службоўнік з паралельнымі царкоўна-славянскім і лацінскім тэкстам.

Дамогся ад імператара Аляксандра I утварэння ўнутры рымска-каталіцкай калегіі асобнага дэпартамента для ўніятаў (1805), старшынёй якога зрабіўся сам. Спрыяў выданню царскага дазволу для ўніятаў, якія прынялі лацінскі абрад, вярнуцца да папярэдняй веры.

Ва ўнутрыцаркоўнай барацьбе абапіраўся на падтрымку царызму. У 1795 забараніў уніяцкім святарам процідзейнічаць схіленню (часам гвалтоўнаму) сваіх вернікаў у праваслаўе. У 1805 спрыяў выданню загаду Пецярбургскай рымска-каталіцкай калегіі аб скасаванні базыльянскіх манастыроў[1].

Зноскі

Літаратура


Спасылкі