Верш: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — be-x-old:Верш
(Няма розніцы)

Версія ад 15:27, 21 снежня 2013

Верш (стар.-грэч.: ὁ στίχος) — невялікі па аб'ёме, завершаны па думцы і форме лірычны або ліра-эпічны твор, напісаны вершаванай мовай. У вершы знаходзяць адлюстраванне з'явы і падзеі рознага характару (драматычныя, трагічныя, камічныя і г. д.), выяўляюцца адносіны аўтара да гэтых падзей. За шматвяковы перыяд існавання паэзія выпрацавала цэлую сістэму вершаваных жанраў (ода, эпіграма, сатыра, элегія і інш.). Багаты, разнастайны верш і па форме. Ён карыстаецца рознымі відамі рытму, гукавой арганізацыі, архітэктонікі, паэтычнага сінтаксісу, тропаў, валодае своеасаблівай інтанацыяй, кампазіцыйнымі сродкамі.

Гісторыя верша ў беларускай літаратуры

Вершы (творы і сам тэрмін) з'явіліся ў беларускай літаратуры на самым пачатку XVI ст. у творчасці Ф. Скарыны. Спачатку гэтым словам называлі двухрадкоўі, змацаваныя рыфмай, пасля — любы твор, напісаны вершаванай мовай.

Літаратура

Шаблон:Lit-stub Шаблон:Метрыка