Свята-Пакроўская царква (Турэц): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16: Радок 16:


{{Няма катэгорый}}
{{Няма катэгорый}}

[[Катэгорыя:Карэліцкі раён]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Беларусі]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1888 годзе]]

Версія ад 11:24, 26 снежня 2013

Свята-Пакроўская царква ў Турцы

Турэцкая Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Турэц, помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.

Іканастас

Пабудавана ў 1888 годзе з бутавага каменю і цэглы. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему (званіца, трапезная, асноўны трохнефны аб'ём у выглядзе крыжа і апсіда). У архітэктуры храма выкарыстаны элементы і формы старажытна-рускага дойлідства: вісячыя падвойныя аркі на парталах прытвораў, ліштвы акон, трохлопасцевыя какошнікі на фасадах, пяцікупальная кампазіцыя асноўнага аб’ёму, цыбулепадобныя рабрыстыя купалы на 8-гранных барабанах галоўнага аб’ёму і на двухяруснай званіцы. Спалучэнне прыроднага каменю і атынкаваных белых дэталей дэкору ўзбагачае архітэктурна-мастацкія якасці помніка. У інтэр'еры трапезная раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам. Пазалочаны іканастас выкананы ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя.

Літаратура

  • “Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 470).

Спасылкі