Свята-Пакроўская царква (Турэц): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
untagged isolated; untagged non-categorized; untagged dead-end.
Радок 1: Радок 1:
{{Тупіковы артыкул}}
[[Файл:Belarus-Turets-Church of Protection of Holy Virgin-02.jpg|міні|Свята-Пакроўская царква ў Турцы]]
[[Файл:Belarus-Turets-Church of Protection of Holy Virgin-02.jpg|міні|Свята-Пакроўская царква ў Турцы]]
'''Турэцкая Пакроўская царква''' — [[праваслаўе|праваслаўны храм]] у в. [[Турэц]], помнік [[рэтраспектыўна-рускі стыль|рэтраспектыўна-рускага стылю]].
'''Турэцкая Пакроўская царква''' — [[праваслаўе|праваслаўны храм]] у в. [[Турэц]], помнік [[рэтраспектыўна-рускі стыль|рэтраспектыўна-рускага стылю]].
Радок 13: Радок 12:
* {{radzima|1602}}
* {{radzima|1602}}
* {{ГБ|http://globus.tut.by/turec/#church}}
* {{ГБ|http://globus.tut.by/turec/#church}}
{{Ізаляваны артыкул}}

{{Няма катэгорый}}


[[Катэгорыя:Карэліцкі раён]]
[[Катэгорыя:Карэліцкі раён]]

Версія ад 10:38, 30 снежня 2013

Свята-Пакроўская царква ў Турцы

Турэцкая Пакроўская царкваправаслаўны храм у в. Турэц, помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.

Іканастас

Пабудавана ў 1888 годзе з бутавага каменю і цэглы. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему (званіца, трапезная, асноўны трохнефны аб'ём у выглядзе крыжа і апсіда). У архітэктуры храма выкарыстаны элементы і формы старажытна-рускага дойлідства: вісячыя падвойныя аркі на парталах прытвораў, ліштвы акон, трохлопасцевыя какошнікі на фасадах, пяцікупальная кампазіцыя асноўнага аб’ёму, цыбулепадобныя рабрыстыя купалы на 8-гранных барабанах галоўнага аб’ёму і на двухяруснай званіцы. Спалучэнне прыроднага каменю і атынкаваных белых дэталей дэкору ўзбагачае архітэктурна-мастацкія якасці помніка. У інтэр'еры трапезная раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам. Пазалочаны іканастас выкананы ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя.

Літаратура

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 470

Спасылкі