Федэральны Сход Аўстрыі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
дапаўненне |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[File:Parlament.jpg|thumb|[[Будынак аўстрыйскага парламента]]]] |
[[File:Parlament.jpg|thumb|[[Будынак аўстрыйскага парламента]]]] |
||
[[Выява:Austria Parlament Front 2.jpg|thumb|right|[[Будынак парламента, Вена|Будынак парламента ў Вене]]]] |
[[Выява:Austria Parlament Front 2.jpg|thumb|right|[[Будынак парламента, Вена|Будынак парламента ў Вене]]]] |
||
'''Федэральны Сход''' ({{lang-de|Bundesversammlung}}) — аб'яднаная назва для двух заканадаўчых органаў Аўстрыі: Нацыянальрата і Бундэсрата. Нягледзячы на тое, што паводле Канстытуцыі, органы дзейнічаюць асобна, збіраючыся разам толькі пры выбранні Прэзідэнта, дзе толькі і ўжываецца назва "Федэральны Сход", фактычна яны дзейнічаюць як палаты адзінага парламента. |
|||
'''Федэральны Сход''' ({{lang-de|Bundesversammlung}}) — орган заканадаўчай улады Аўстрыі. Складаецца з дзвюх палат: |
|||
⚫ | |||
* [[Бундэсрат Аўстрыі|Бундэсрат]] (64 месцы). Дэпутаты абіраюцца ландтагамі ([[парламент]]амі земляў). Землі прадстаўлены рознай колькасцю дэпутатаў (ад 3 да 12) у залежнасці ад колькасці насельніцтва. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутата Бундэсрата — 4 ці 6 гадоў у залежнасці ад тэрміну паўнамоцтваў абраўшага яго ландтага. |
* [[Бундэсрат Аўстрыі|Бундэсрат]] (64 месцы). Дэпутаты абіраюцца ландтагамі ([[парламент]]амі земляў). Землі прадстаўлены рознай колькасцю дэпутатаў (ад 3 да 12) у залежнасці ад колькасці насельніцтва. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутата Бундэсрата — 4 ці 6 гадоў у залежнасці ад тэрміну паўнамоцтваў абраўшага яго ландтага. |
||
⚫ | |||
== Склад == |
== Склад == |
Версія ад 17:58, 5 студзеня 2014
Федэральны Сход (ням.: Bundesversammlung) — аб'яднаная назва для двух заканадаўчых органаў Аўстрыі: Нацыянальрата і Бундэсрата. Нягледзячы на тое, што паводле Канстытуцыі, органы дзейнічаюць асобна, збіраючыся разам толькі пры выбранні Прэзідэнта, дзе толькі і ўжываецца назва "Федэральны Сход", фактычна яны дзейнічаюць як палаты адзінага парламента.
- Нацыянальрат (183 месца). Дэпутаты абіраюцца па прапарцыйна-спісачнай сістэме. Партыйны бар'ер для траплення — 4%. Тэрмін паўнамоцтваў — 4 гады. З-за валодання большай часткай парламенцкіх паўнамоцтваў звычайна менавіта ён разумеецца пад назвай "Парламент Аўстрыі".
- Бундэсрат (64 месцы). Дэпутаты абіраюцца ландтагамі (парламентамі земляў). Землі прадстаўлены рознай колькасцю дэпутатаў (ад 3 да 12) у залежнасці ад колькасці насельніцтва. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутата Бундэсрата — 4 ці 6 гадоў у залежнасці ад тэрміну паўнамоцтваў абраўшага яго ландтага.
Склад
Цяперашнія дэпутаты Нацыянальрата абраны ў 2008 годзе.
У Федэральным Сходзе прадстаўлены:
- Аўстрыйская народная партыя (Österreichische Volkspartei) (28 дэпутатаў у Федэральным савеце і 79 дэпутатаў у Нацыянальным савеце);
- Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (Sozialdemokratische Partei Österreichs) (23 і 69 дэпутатаў);
- Аўстрыйская партыя свабоды (Freiheitliche Partei Österreichs) (7 і 18 дэпутатаў),
- «Зялёныя» (Die Grünen — Die Grüne Alternative (Grüne)) (4 і 17 дэпутатаў).
Гісторыя
У 1848 апублікаваны ўказ імператара Аўстрыі Фердынанда I аб стварэнні аднапалатнага выбарнага парламента — Рэйхстага.
У 1849 Рэйхстаг разагнаны.
У 1861 створаны новы заканадаўчы орган для ўсёй Аўстра-Венгерскай імперыі — Рэйхсрат (Імперскі Савет).
У 1867 ўтворана Аўстра-Венгерская манархія, Рэйхсрат стаў парламентам аўстрыйскай часткі.
У 1873 ўведзена ўсеагульнае права голасу для мужчын, у 1907 — для жанчын. У 1907 праведзены першыя ўсеагульныя выбары.
У 1918 утворана часовы Нацыянальны Сход.