Палау: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
→‎Геаграфія: арфаграфія
Радок 62: Радок 62:


==Геаграфія==
==Геаграфія==
Тэрыторыя Рэспублікі Палау ўключае 328 [[Ціхі акіян|ціхаакіянскіх]] [[востраў|астравоў]], агульнай плошчай 458 км². Яны прадстаўляюць сабою заходняе адгалінаванне [[Каралінскія астравы|Каралінскага архіпелага]]. З захаду і поўдню Палау абмываецца [[Філіпінскае мора|Філіпінскім морам]].
Тэрыторыя Рэспублікі Палау ўключае 328 [[Ціхі акіян|ціхаакіянскіх]] [[востраў|астравоў]], агульнай плошчай 458 км². Яны прадстаўляюць сабою заходняе адгалінаванне [[Каралінскія астравы|Каралінскага архіпелага]]. На захадзе і поўдні Палау абмываецца [[Філіпінскае мора|Філіпінскім морам]].


Найбольш важныя астравы Палау прыведзены ў наступным спісе:
Найбольш важныя астравы Палау прыведзены ў наступным спісе:

Версія ад 22:56, 7 студзеня 2014

Палау
Beluu er a Belau, Republic of Palau
Герб Палау
Сцяг Палау Герб Палау
Гімн: «Belau loba klisiich er a kelulul»
Дата незалежнасці 1 кастрычніка 1994 (ад ЗША)
Афіцыйныя мовы англійская, Палаўанская мова і японская мова
Сталіца Нгерулмуд
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Томас Рэменгесау
Антоніа Белс
Плошча
• Усяго
180-я ў свеце
458 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

20956 чал. (214-я)
чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2008)

$164000000
ВУП (намінал)
  • Разам
  • На душу насельніцтва

$2008
$
Валюта Долар ЗША
Інтэрнэт-дамен .pw
Код ISO (Alpha-2) PW
Код ISO (Alpha-3) PLW
Код МАК PLW
Тэлефонны код +680
Часавыя паясы +9
Карта

Рэспубліка Палау (палаўан.: Beluu er a Belau, англ.: Republic of Palau) — астраўная дзяржава ў Ціхім акіяне. Плошча - 458 км². Насельніцтва (2011 г.) - 20 956 чал. Сталіца — Нгерулмуд.

Геаграфія

Тэрыторыя Рэспублікі Палау ўключае 328 ціхаакіянскіх астравоў, агульнай плошчай 458 км². Яны прадстаўляюць сабою заходняе адгалінаванне Каралінскага архіпелага. На захадзе і поўдні Палау абмываецца Філіпінскім морам.

Найбольш важныя астравы Палау прыведзены ў наступным спісе:

Назва Плошча, км² Каардынаты
Бабелдааб 374,1 7°31′49″ пн. ш. 134°33′53″ у. д.HGЯO
Сансарол 3,5 05°19′37″ пн. ш. 132°13′23″ у. д.HGЯO
Ангаур 8,4 06°54′ пн. ш. 134°08′ у. д.HGЯO
Карор 9,3 07°35′ пн. ш. 134°52′ у. д.HGЯO
Пелеліу 12,7 07°03′ пн. ш. 134°25′ у. д.HGЯO
Каянгел 1,7 Каардынаты: хвіліны даўгаты >= 60
Чэлбачэб (Скалістыя астравы) 47 07°25′ пн. ш. 134°40′ у. д.HGЯO
Тобі 0,85 3°00′22″ пн. ш. 131°07′26″ у. д.HGЯO
Рыф Хелен 1,9 Каардынаты: хвіліны шыраты >= 60
Каардынаты: хвіліны даўгаты >= 60

Востраў Бабелдааб (Бабелтуап, 374,1 км²) займае прыкладна 70% тэрыторыі краіны. Ён уяўляе сабою паверхню старажытнага падводнага вулкана, пагорысты, з вялікай колькасцю рэк. Астатнія астравы маюць каралавае паходжанне. На поўначы і на поўдні Палау сустракаюцца традыцыйныя атолы з нізкімі вапняковымі астраўкамі-моту, якія месцяцца на каралавых рыфах. Большыя за атолы па плошчы ўзнятыя каралавыя астравы. Пакрытыя густой трапічнай расліннасцю, яны надзвычай маляўнічыя. 300 узнятых каралавых астраўкоў Чэлбачэб (47 км²) на поўдзень ад Бабелдааба з'яўляюцца візітнай карткай краіны:

Клімат субэкватарыяльны пасатны. Сярэдняя тэмпература на працягу года — каля +28°C. Найбольш спякотны месяц — май, калі паказчык сярэдняй тэмпературы дасягае +28°C—+31,4°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 3758,3 мм. У летнія месяцы частыя тайфуны.

Прырода

Нягледзячы на малую плошчу, Палау адрозніваецца пэўнай разнастайнасцю прыродных экасістэм. Найбольш гэта тычыцца самага вялікага вострава Бабелдааб, 170 км² на якім занята лясамінізіннымі, прыбярэжнымі, рачнымі, мангравымі. Частка вострава пакрыта хмызнякамі, лугамі і саваннай. Флора прадстаўлена 820 відаў раслін, 25% з якіх — эндэмікі. На Бабелдаабе шырока распаўсюджаны папараці, архідэі, ліяны, пізоніі, сустракаюцца прэснаводныя рыбы, змеі, яшчаркі, кракадзілы, каля 50 відаў птушак. На каралавых астравах таксама можна знайсці багаты раслінны свет, аднак колькасць відаў сухапутных жывёлін значна абмежавана. У асноўным, на іх жывуць птушкі, яшчаркі, на пляжах размножваюцца марскія чарапахі.

Навакольныя воды славяцца прыродным багаццем лагун, каралавых рыфаў, зараснікаў водарасцяў. Іх насяляюць 1400 відаў марскіх рыб, 500 відаў каралаў, 300 відаў губак. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць манты, якія часцяком заплываюць на неглыбокія месцы, і леапардавыя акулы.

На поўдзень ад Бабелдааба знаходзіцца запаведнік Нгерукуід, які ўключае каля 70 астравоў. Тут знаходзіцца самы вялікі на Палау статак марскіх кракадзілаў, на водмелях і ў лагунах шмат рыб.

Гісторыя

Група астравоў, на якіх размешчана Палау, у 1534 г. адкрыта іспанцамі, пасля чаго яна больш за 350 гадоў афіцыйна заставалася пад уладай Іспаніі. З 1899 г. калонія Германіі. У 1914 г. акупіравана японскімі войскамі, пасля 1-й сусветнай вайны з 19191920 гг. падмандатная тэрыторыя Японіі. Летам 1944 г. у 2-ю сусветную вайну занята амерыканскімі войскамі, з 1947 г. частка «падапечнай тэрыторыі Ціхаакіянскіх астравоў» пад кіраваннем ЗША. У 1981 г. у рамках амерыканскага апякунскага кіравання атрымала ўнутраную аўтаномію як «Рэспубліка Палау». З 9 верасня 1993 г. «свабодна асацыіраваная» з ЗША дзяржава тэрмінам на 50 гадоў. 1 кастрычніка 1994 г. абвешчана незалежнасць (спынена апека ЗША); у распараджэнні ЗША засталіся абарона Палау (Палау не мае ўласныз ўзброенных сіл), фінансы, замежныя справы.

Спасылкі

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/australasia