Сёрэн Педэрсен Ябек: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Сёрэн Педэрсен Ябек '''Сёрэн Педэрсен Ябек''' ({{lang-no|Søren Pedersen Jaabæk}}...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:54, 10 студзеня 2014

Сёрэн Педэрсен Ябек

Сёрэн Педэрсен Ябек (нарв.: Søren Pedersen Jaabæk; 1 красавіка 1814 - 7 студзеня 1894) - нарвежскі палітычны дзеяч XIX стагоддзя, фермер. Дэпутат стортынга ў 1845-1891 гадах. Адзін з заснавальнікаў Ліберальнай партыі Нарвегіі.

Удзел Ябека у працы стортынга застаецца самым доўгім за ўсю гісторыю існавання гэтага органа. З 1845 па 1891 гг . абіраецца і пераабіраецца дэпутатам стортынгам, дзе абараняе правы сялян, выступае за радыкальныя палітычныя рэформы і скарачэнне дзяржаўных выдаткаў. У 1865 годзе арганізуе рух сялян «Сябры сялян», які выступаў за свабоду прыватнага, асабліва сялянскага, прадпрымальніцтва. Рух імкліва набываў папулярнасць і неўзабаве стаў агульнадзяржаўным, маючы прадстаўніцтва ў больш 300 мясцовых органаў улады. У 1865-1881 выдаваў штотыднёвую газету «Folketidende», якая павялічыла яго ўплыў сярод сялян.

У 1869 годзе блакуецца ў парламенце Ю. Свердрупам, чым завяршыў аб'яднанне гарадской і сельскай апазіцыі. Парламенцкі блок паслужыў асновай для заснавання Ліберальнай партыі Нарвегіі, якую ўзначаліў Ю. Свердруп. З гэтага моманту пачалося зніжэнне ўплыву руху «Сябры сялян» у грамадстве.