Таццяна Нілаўна Яблонская: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Таццяна Нілаўна Яблонская'''({{ДН|24|2|1917}}, Смаленск -{{ДС|17|6|2005}}, Кіеў) — украінскі жывап...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:08, 10 студзеня 2014

Таццяна Нілаўна Яблонская(24 лютага 1917, Смаленск -17 чэрвеня 2005, Кіеў) — украінскі жывапісец, народны мастак Украіны (1960).

Біяграфія

Вучылася ў Кіеўскім мастацкім інстытуце (1935-41) у Ф. Крычаўскага, выкладала там жа ў 1947-73 (прафесар з 1967 ). У пейзажах і тэматычных карцінах Яблонскай раскрываюцца жыццесцвярджальныя, паэтычныя вобразы сучаснікаў і роднай прыроды.

На працягу ўсяго творчага жыцця ўдзельнічала ў шматлікіх ўсеўкраінскіх, усесаюзных і міжнародных выставах, сярод якіх самыя значныя:

  • 1956 - XXVIII Міжнародная мастацкая выстава ў Венецыі (біенале);
  • 1958 - Сусветная выстава ў Бруселі.

Пачынаючы са студэнцкіх гадоў, мела больш чым 30 персанальных выстаў у Маскве, Лондане, Будапешце, у Кіеве, іншых гарадах. Карціна мастачкі «Перад стартам» (1947) не была ўдастоена Сталінскай прэміі за распачатай тады вайны з фармалізмам.