Размовы з удзельнікам:Maksim L./Архіў/2015-2020: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др у архіў
→‎Статыстыка: меркаванне
Радок 22: Радок 22:
::::::: Думаю, што высокія ідэі "пашырэння беларускай інфрапрасторы" грэюць душу амаль кожнаму з нашых удзельнікаў, але большасць тут выключна з таго, што нам цікава займацца Вікіпедыяй ;).--[[Удзельнік:Хомелка|Хомелка]] ([[Размовы з удзельнікам:Хомелка|размовы]]) 12:24, 11 студзеня 2014 (FET)
::::::: Думаю, што высокія ідэі "пашырэння беларускай інфрапрасторы" грэюць душу амаль кожнаму з нашых удзельнікаў, але большасць тут выключна з таго, што нам цікава займацца Вікіпедыяй ;).--[[Удзельнік:Хомелка|Хомелка]] ([[Размовы з удзельнікам:Хомелка|размовы]]) 12:24, 11 студзеня 2014 (FET)
:::::::: Матывы ў кожнага свае, гэта праўда, і мэты таксама, але беларуская інфапрастора пашыраецца ў кожным выпадку :) А для мовы гэта зараз вельмі важна. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 13:03, 11 студзеня 2014 (FET)
:::::::: Матывы ў кожнага свае, гэта праўда, і мэты таксама, але беларуская інфапрастора пашыраецца ў кожным выпадку :) А для мовы гэта зараз вельмі важна. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 13:03, 11 студзеня 2014 (FET)

(Не буду шукаць, куды ўклініцца, напішу тут.) Вы не паверыце: кожную сесію студэнты-першакурснікі карыстаюцца Беларускай Вікіпедыяй, каб зрабіць заданні па беларускай мове/прафесійнай лексіцы/іншай трасцы. :) — [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]] <sup>[[Размовы з удзельнікам:Wizardist|г]] [[Адмысловае:Contributions/Wizardist|+у]]</sup> 00:59, 14 студзеня 2014 (FET)

Версія ад 00:59, 14 студзеня 2014

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

Архівы размоў: сакавік–ліпень 2007 | жнівень–снежань 2007 | студзень–чэрвень 2008 | ліпень–снежань 2008 | 2009 | студзень–жнівень 2010 | верасень–снежань 2010 | студзень–чэрвень 2011 | ліпень 2011–чэрвень 2012 | ліпень 2012–чэрвень 2013 | ліпень 2013–снежань 2013


Статыстыка

Вітаю, спадар Максім! Быў бы дужа ўдзячны Вам, калі б Вы змаглі даць доступ да канкрэтнай статыстыкі нашага раздзела Вікіпедыі, бо пасля прачытання артыкула Беларуская Вікіпедыя я быў уражаны лічбаю ў 1,7% праглядаў з Беларусі і прыйшоў да высновы, што мы чытаем самі сябе выключна (зарэгістраваныя ўдзельнікі) і больш ніхто (максімум якіх 100 чалавек не ўдзельнікаў). Прынамсі такое ўражанне склалася. Шчыра кажучы, я шакаваны гэтымі вынікамі, бо гэта цалкам дэмаралізуе і ўвогуле выклікае жаданне спыніць працу на Вікіпедыі. Спадзяюся, што памыляюся, таму было б добра ўбачыць абсалютныя лічбы і ўвогуле больш шырокую статыстыку, калі Вам не цяжка. З падзякаю, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:52, 11 студзеня 2014 (FET)

Вітаю. Губляюся ў здагадках, дзе Вы ўзялі гэтую лічбу (1,7%), бо там стаіць 53,1% праглядаў з Беларусі для нашай Вікіпедыі. Апошнія разлікі даюць лічбу 52,9% праглядаў з Беларусі. Агульная колькасць праглядаў нашай Вікіпедыі за снежань 2013 года склала 4,5 млн, гэта даволі сціплы паказчык для нас, летам было і па 8 млн праглядаў штомесяц. Больш за тое, наша Вікіпедыя ўваходзіць у дзясятак самых цытаваных беларускімі інтэрнэт-карыстальнікамі сайтаў, наперадзе нас толькі монстры (як ТУТ, Анлайнер, Руская Вікіпедыя і пад.) гэта пры тым, што мы выключна беларускамоўны рэсурс. Злезьце з даху, не псуйце гонту. --Максім Л. (размовы) 04:40, 11 студзеня 2014 (FET)
1,7% Руская Вікіпедыя давала як лічбу праглядаў нашае Вікіпедыі (не ведаю, ці то з тарашкевіцай, ці то не) з тэрыторыі Беларусі, то бок толькі 1 карыстальнік сеціва з 50 шукае інфармацыю ў Беларускай Вікіпедыі з тэрыторыі Беларусі. Вялікі дзякуй за аптымістычную інфармацыю! :-) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:20, 11 студзеня 2014 (FET)
Дык а Вы ж пішаце, што прачыталі ў артыкуле "Беларуская Вікіпедыя", як гэта разумець? Але халера з ім. Калі пытанне стаіць так: "Колькі зваротаў да Вікіпедыі наогул з Беларусі прыпадае на асобна Беларускую", -- то і адказ будзе іншы. Так, на асобна Беларускую Вікіпедыю прыпадае 1,6% ад усіх зваротаў да Вікіпедыі з Беларусі -- 1% на нашу і 0,6% на тарашкевіцкую. Гэта лічбы лета 2012 года, калі трэба, магу паспрабаваць актуалізаваць іх. Вядома, лічбы несуцяшальныя, але яны прыблізна супадаюць з вынікамі апошняга перапісу насельніцтва, калі беларускую мову назвала роднай фактычна меней 3% насельніцтва. Суцяшае, што чытаюць нас не толькі з Беларусі, але і з іншых краін -- дыяспара.
Звычайна чытаю дубль у рускай вікіпедыі пасля беларускай у тых артыкулах, дзе справа датычыцца статыстыкі: яны маюць сапраўды варты статыстычны раздзел. Прабачце, трэба было ўдакладніць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:20, 11 студзеня 2014 (FET)
Наконт таго, каб шакавацца і кінуць працу. Вядома, можна і кінуць, але ці павялічыцца ад гэтага колькасць наведванняў нашай Вікіпедыі з Беларусі -- думаю, не, а дакладна наадварот. Пачыналі мы з нашмат горшых паказчыкаў, наогул без наведвання, наогул у інкубатары і без надзеі, што нам дадуць стварыць асобную Вікіпедыю. Быў час, мабыць +/- цягам году, калі ў нашай Вікіпедыі быў толькі 1 (адзін) актыўны ўдзельнік. Нягледзячы ні на якія лічбы, мы робім годную і вартую справу -- пашыраем беларускую інфапрастору, кожным артыкулам, словам і нават аднабайтавай праўкай. Без гэтага мова не выжыве ў перспектыве даволі блізкай. А эмоцыі... калі дужа цяжка, ціха сыходзь, а скуголенне гэта маладушна, не годна, не варта. --Максім Л. (размовы) 11:14, 11 студзеня 2014 (FET)
Інфармацыя аб тым, што згодна з вынікамі апошняга перапісу насельніцтва беларускую мову назвала роднай фактычна меней 3% насельніцтва несапраўдная --JerzyKundrat (размовы) 11:31, 11 студзеня 2014 (FET)
І праўда, зараз спраўдзіў з Бюлетэнем, там "язык, на котором обычно разговаривают дома" беларуская = 23,4%, для мяне гэта нечаканая радасная навіна. Нікому нельга верыць, нажаль, ці 3% гэта толькі тыя, хто дома звычайна размаўляе выключна на беларускай, а не на трох (бел., руск., трасянка) адразу? Але гэтай лічбы ў Бюлетэні няма. --Максім Л. (размовы) 11:59, 11 студзеня 2014 (FET)
23,4% — гэта вынік феномену "абуджэння нацсвядомасці пры апытаннях". Самі ведаеце тую з'яву. Што ж датычыцца рэальных лічбаў, то магу сказаць, што ў ГКБ №6 г. Мінска за мінулы год у адзяленне пульманалогіі трапіла каля 30 беларускамоўных старых (дыялекты ў адпаведнасці з мясцовасцю, не літаратурная мова) і 10 маладых (якія з медперсаналам размаўлялі па-руску, але па тэлефоне па-беларуску). Але тут цяжка рабіць статыстыку, бо тое бальніца. Я б сказаў, што тыя 3%, пра якія казаў спадар Максім — "ідэйныя" беларускамоўныя з нацыянальна-патрыятычнымі поглядамі. Колькасць натуральных носьбітаў значна большая і, мяркую, можа дасягаць 10-15%. Аднак "натуральныя" (то бок не "ідэйныя") беларускамоўныя) дужа хутка змяняюць сваю мову на рускую праз той жа інстытут вышэйшай адукацыі — галоўны русіфікатар 21 стагоддзя. Так ці іначай, калі нават дыяспара чытае, то трэба працягваць працу, каб не казалі потым розныя брыдкія людцы, што "на убогой мове не может существовать наука как таковая". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:20, 11 студзеня 2014 (FET)
Феномен гэты паспрабаваў абысці, бо беларускую назвала проста роднай 53,2%, але звычайнай дамашняй мовай яе назвалі ўжо толькі 23,4%. У мяне мама з сястрою перапісчыку сказалі, што звычайна гавораць дома па-руску і па-беларуску, адказ быў не шчыры. Той жа Л. на перапісе сказаў, што дома гаворыць па-беларуску, па-руску і трасянкай, вось куды запісвалі такіх не шчырых, халера ведае. Названыя 3% не мною прыдуманыя, была такая інфармацыя пасля перапісу ў шырокім інтэрв'ю па выніках, але як спасылкі няма, то будзем пакуль лічыць гэта дэзынфармацыяй. Хоць вікіпедыйная статыстыка гэтую лічбу хутчэй пацвярджае, чым абвяргае. Калі прыняць, што інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі каля 40-45% насельніцтва і ад 40-45 узяць 23,4%, то атрымаем недзе 10% -- гэта паказчык, які Беларускія Вікіпедыі мусілі б мець замест 1,6%. Вядома, трэба рабіць зніжку на непаўнату Беларускай Вікіпедыі, але пры 23,4%, пагатоў 53,2%, наведвальнасць у 1,6% -- лічба неверагодная. Мы ж ведаем, што менавіта 1,6% лічба праўдзівая, т.б. не выпадае верыць ні ў 53,2%, ні ў 23,4%. Гэта сумна, але 3% выглядаюць верагодна. --Максім Л. (размовы) 15:09, 11 студзеня 2014 (FET)
Думаю, што высокія ідэі "пашырэння беларускай інфрапрасторы" грэюць душу амаль кожнаму з нашых удзельнікаў, але большасць тут выключна з таго, што нам цікава займацца Вікіпедыяй ;).--Хомелка (размовы) 12:24, 11 студзеня 2014 (FET)
Матывы ў кожнага свае, гэта праўда, і мэты таксама, але беларуская інфапрастора пашыраецца ў кожным выпадку :) А для мовы гэта зараз вельмі важна. --Максім Л. (размовы) 13:03, 11 студзеня 2014 (FET)

(Не буду шукаць, куды ўклініцца, напішу тут.) Вы не паверыце: кожную сесію студэнты-першакурснікі карыстаюцца Беларускай Вікіпедыяй, каб зрабіць заданні па беларускай мове/прафесійнай лексіцы/іншай трасцы. :) — Wizardist г 00:59, 14 студзеня 2014 (FET)