Крык (карціна): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 48 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q471379 (translate me) |
др added Category:Карціны Эдварда Мунка using HotCat |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
[[Катэгорыя:Карціны]] |
[[Катэгорыя:Карціны]] |
||
[[Катэгорыя:Карціны Эдварда Мунка]] |
Версія ад 02:55, 16 студзеня 2014
«Крык» (нарв.: Skrik; 1893-1910) - група карцін, выкананых у жанры экспрэсіянізму нарвежскім мастаком Эдвардам Мункам, які намаляваў напоўненую адчаем фігуру на фоне крывава-чырвонага неба. Пейзаж на фоне - від Осла-фіёрда з пагорка Экеберг, у горадзе Осла, Нарвегія.
Мунк стварыў некалькі версій «Крыку», а менавіта 4, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі. У музеі Мунка прадстаўлены адзін з двух варыянтаў, выкананых алеем, і адна пастэль. Нарвежскі Нацыянальны музей мастацтва, архітэктуры і дызайну змяшчае ў сваёй галерэі другую версію, выкананую алеем. Чацвёртая версія, выкананая пастэллю, належыць нарвежскаму мільярдэру Петэру Олсену. Мунк таксама стварыў літаграфіі (1895) гэтага твора.
Крык зрабіўся мішэнню некалькіх крадзяжоў. У 1994 годзе карціна была скрадзена з нацыянальнай галерэі. Некалькімі месяцамі пазней яна была вернутая на сваё месца. «Крык» і іншы вядомы твор мастака «Мадонна» былі скрадзеныя з музея Мунка. Абедзве карціны былі вернутыя ў 2006 годзе. Атрымаўшы некаторыя пашкоджанні, карціны зноў былі выстаўленыя на паказ у маі 2008, пасля рэстаўрацыі.