Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up using AWB |
др арфаграфія |

Радок 45: | Радок 45: | ||
| маці = |
| маці = |

| муж = |
| муж = |

| жонка = [[Кацярына |
| жонка = [[Кацярына Вішнявецкая]] |

| у шлюбе = |
| у шлюбе = |

| дзеці = Ганна Хадкевіч,
Аляксандра Хадкевіч,
[[Андрэй Хадкевіч]],
[[Аляксандр Рыгоравіч Хадкевіч|Аляксандр Хадкевіч]],
Сафія Хадкевіч |
| дзеці = Ганна Хадкевіч,
Аляксандра Хадкевіч,
[[Андрэй Хадкевіч]],
[[Аляксандр Рыгоравіч Хадкевіч|Аляксандр Хадкевіч]],
Сафія Хадкевіч |
Версія ад 09:23, 16 студзеня 2014
Рыгор Аляксандравіч ХАДКЕВІЧ (каля 1513 — 12 лістапада 1572) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч.
З магнацкага роду Хадкевічаў. З сярэдзіны XVI ст. займаў значныя ўрады ваяводы віцебскага (з 1554), ваяводы кіеўскага (з 1555), кашталяна троцкага (з 1559), гетмана польнага літоўскага (з 1561), кашталяна віленскага (з 1564), гетмана вялікага літоўскага (з 1566). Удзельнічаў у Лівонскай вайне.
Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам Люблінскай уніі, у знак пратэсту супраць якой у 1569 годзе адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных урадаў.
У 1568 годзе заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. У Заблудаве імі было надрукавана «Евангелле вучыцельнае» (захавалася 44 асобнікі), з гербам Р. Хадкевіча на абароце тытульнага аркуша. Ужо без П. Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, І. Фёдараў надрукаваў у заблудаўскай друкарні «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Р. Хадкевіча ў 1570 годзе адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.
Р. А. Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле сваёй волі, пахаваны ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў Супраслі.
Літаратура
- Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi: энцыклапедычны даведнiк. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995.
- Кашталяны віленскія
- Гетманы польныя літоўскія
- Гетманы вялікія літоўскія
- Кашталяны троцкія
- Ваяводы віцебскія
- Ваяводы кіеўскія
- Старосты тыкоцінскія
- Падкаморыя вялікія літоўскія
- Нарадзіліся ў 1513 годзе
- Памерлі 12 лістапада
- Памерлі ў 1572 годзе
- Памерлі ў Беластоцкім павеце
- Пахаваныя ў Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры
- Асобы
- Род Хадкевічаў
- Польныя гетманы літоўскія
- Вялікія гетманы літоўскія
- Ваяводы кіеўскія, ВКЛ
- Вялікія падкаморыя літоўскія
- Старосты магілёўскія
- Старосты гарадзенскія