Дайнава (рэгіён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
map
Адхілена апошняя 1 змена (217.97.133.116) і адноўлена версія 1737537 Da voli: спрэчная карта
Радок 1: Радок 1:
{{Значэнні|Спасылка=Дайнава}}
{{Значэнні|Спасылка=Дайнава}}
[[File:Panstwo mieclawa.svg|thumb|Дайнова]]
'''Дайнава (Дайнова), Судавія (Судава, Судува), Яцвезь (Ятвезь, Яцвягія, Ятвягія)''' ({{lang-lt|Dainava}}) — гістарычная вобласць у [[Літва|Літве]] і на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]].
'''Дайнава (Дайнова), Судавія (Судава, Судува), Яцвезь (Ятвезь, Яцвягія, Ятвягія)''' ({{lang-lt|Dainava}}) — гістарычная вобласць у [[Літва|Літве]] і на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]].



Версія ад 10:55, 17 студзеня 2014

Дайнава (Дайнова), Судавія (Судава, Судува), Яцвезь (Ятвезь, Яцвягія, Ятвягія) (літ.: Dainava) — гістарычная вобласць у Літве і на паўночным захадзе Беларусі.

Упершыню ўпамінаецца ў 1255 г. у грамаце Міндоўга крыжакам (магчыма, падробленай). Першапачаткова Дайнава ўяўляла сабою, напэўна, тэрыторыю аднайменнага заходне-балцкага (яцвяжскага) пляменнага княства, якое ў 2-й пал. XIII ст. ўвайшло ў склад ВКЛ і было паступова асімілявана: на поўначы літоўцамі, на поўдні — русінамі, продкамі беларусаў. Для насельніцтва Дайнавы быў характэрны пахавальны абрад са стварэннем каменных курганоў, пазней — каменных магіл, які захаваўся і пасля асіміляцыі. Асноўная тэрыторыя Дайнавы ахоплівала правабярэжжа Нёмана на паўночны-ўсход ад Гродна, у ніжнім цячэнні р. Мяркіс (суч. Варэнскі раён Літвы) і прылеглых частках сучасных Гродзенскага, Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў Беларусі, адкуль адбывалася рассяленне далёка на поўдзень (нават на левабярэжжа Нёмана) і на ўсход. У XV ст. і пазней большасць гэтага абшару займала малазаселеная Дайнаўская пушча — традыцыйнае месца палявання вялікіх князёў літоўскіх.

Літаратура

  • Насевіч В. Дайнава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 11.