Прыметнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 89 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q34698 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Прыметнік'''<ref name=pr>Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.514.</ref> — самастойная часціна [[мова|мовы]], якая абазначае якасць, уласцівасць або прыналежнасць прадмета і адказвае на пытанне «якой», «якая», «якія», «чый». У беларускай мове прыметнікі змяняюцца па родах, склонах і ліках.
'''Прыметнік'''<ref name=pr>Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.514.</ref> — самастойная часціна [[мова|мовы]], якая абазначае якасць, уласцівасць або прыналежнасць прадмета і адказвае на пытанне «які», «якая», «якія», «чый». У беларускай мове прыметнікі змяняюцца па [[граматычны род|родах]], [[склон]]ах і [[граматычны лік|ліках]].

У сказе прыметнік можа быць азначэннем і іменным выказнікам.

== Разрады прыметнікаў ==
Паводле значэння і граматычных уласцівасцей існуе тры '''разрады''' прыметнікаў: якасныя, адносныя і прыналежныя.

=== Якасныя прыметнікі ===
Абазначаюць прымету, якую можна мець у большай ці меншай ступені. Адказваюць на пытанне «які».

Як правіла, якасныя прыметнікі маюць наступныя ўласцівасці:
* утвараюць ступені параўнання: ''цікавы, цікавейшы, больш цікавы, менш цікавы, найцікавейшы, самы цікавы, найбольш цікавы''
* маюць формы ацэнкі: ''вялікі'' — ''велікаваты'', ''вялізны'',
* могуць утвараць [[антонім|антанімічныя]] пары слоў: харошы — кепскі, дурны — разумны
* спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: «вельмі» (і яго сінонімамі «надта», «дужа»), «занадта» (''вельмі вялікі'', ''занадта прыгожы'', ''надзвычай разумны''), «зусім».
* з якасных прыметнікаў можна ўтварыць
** складаны прыметнік шляхам паўтарэння (''смачны-смачны'', ''вялікі-вялікі'').
** аднакарэнны прыметнік з прыстаўкай ''не-'' (''недурны'', ''непрыгожы'').
Некаторыя якасныя прыметнікі не задавальняюць усім вышэйпрыведзеным прыметам. Напрыклад, прыметнікі ''босы'', ''барадаты'', ''вусаты'' не маюць ступеней параўнання, а прыметнікі ''крохкі'', ''ліпкі'' не маюць ацэначных форм.

У якасных прыметнікаў можа быць дзве формы: поўная (''дужы'', ''вясёлы'', ''ра́ды'', ''лю́бы'') і кароткая (''дуж'', ''весел'', ''рад'', ''люб''). Поўная форма змяняецца па ліках, родах і склонах. У сказе кароткая форма якасных прыметнікаў ужываецца як [[выказнік]]. Поўная ж бывае як [[азначэнне, мовазнаўства|азначэннем]], так і выказнікам. Некаторыя якасныя прыметнікі ў сучаснай мове ўжываюцца толькі ў поўнай форме (напрыклад, ''моцны'', хоць у старабеларускіх тэкстах сустракаецца форма ''моцан''). Іншыя, наадварот, часцей ужываюцца ў кароткай форме (''рад, здацен, павінен, патрэбен, удзячан'').

;Ступені параўнання ў сучаснай беларускай мове
Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Формы ступеней параўнання бываюць простыя і складаныя.
* '''Вышэйшая ступень''' паказвае, што якасць у аднаго прадмета (прадметаў) праяўлена мацней, чым у другога прадмета (прадметаў) («леў ''большы'' за ваўка») ці чым у таго ж прадмета (прадметаў) у іншы час («надалей буду ''разумнейшы''»).
** '''Простыя формы''' вышэйшай ступені ўтвараюцца ад асновы ці кораня якасных прыметнікаў з дапамогаю суфіксаў ''-ейш-'', ''-эйш-'' і адпаведных канчаткаў. Пры гэтым у некаторых выпадках назіраецца чаргаванне канцавых зычных утваральных асноў. У асобных выпадках простая форма ўтвараецца ад іншае асновы: ''добры'' — ''лепшы'', ''дрэнны'' — ''горшы'', ''вялікі'' — ''большы'', ''малы'' — ''меншы''.
** '''Складаныя формы''' вышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем да прыметніка слоў ''больш'' (''болей''), ''менш'' (''меней'').
* '''Найвышэйшая ступень''' паказвае, што якасць праяўляецца ў прадмеце найбольш ці найменш у параўнанні з іншымі прадметамі тае ж групы («''наймацнейшы'' футбаліст у нашай камандзе», «''найлепшы'' хірург у краіне»).
** '''Простыя формы''' найвышэйшае ступені ўтвараюцца далучэннем прыстаўкі ''най-'' да простых форм вышэйшае ступені: ''шырэйшы'' — ''найшырэйшы'', ''лепшы'' — ''найлепшы''.
** '''Складаныя формы''' найвышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем займенніка ''са́мы'' ці прыслоўяў ''найбольш'', ''найменш'' да якасных прыметнікаў.

У выпадку, калі ступень параўнання выражаецца не адным словам, а некалькімі (''больш разумны, самы прыгожы''), кажуць аб '''складанай''' ці '''аналітычнай''' '''форме'''. Калі ступень параўнання выражаецца адным словам, форма называецца '''простаю''', ці '''сінтэтычнаю'''.

Прыметнікі, якія не адносяцца да якасных, не маюць ні вышэйшае, ні найвышэйшае ступені.

{| class="simple" border="1" style="text-align:center"
|+ style="background:|'''Параўнанне форм ступеней параўнання ў беларускай і рускай мовах'''
|colspan="2" |Ступень параўнання
|[[Беларуская мова|Беларуская]]
|[[Руская мова|Руская]]

|rowspan="2" |Вышэйшая
|Простая
|разумнейшы (за каго-н., чым хто-н.)
|умнее (кого-н., чем кто-н.)

|Складаныя
|больш разумны (чым хто-н.)
|более умный (чем кто-н.)

|rowspan="2" |Найвышэйшая
|Простая
|найразумнейшы
|умнейший
наиумнейший

|Складаныя
|найбольш разумны
самы разумны
(разумнейшы за ўсіх)
(разумнейшы чым хто)
|наиболее умный
самый умный
(умнее всех)
(умнее чем кто-либо)

=== Адносныя прыметнікі ===
Адносныя прыметнікі выражаюць адносіны прадмета да іншага прадмета (''дзвярны''), матерыялу (''жалезны''), дзеяння (''пральны'', ''драбільны''), прызначэння прадмета (''пісьмовы'', ''службовы''), часу (''студзеньскі''), месца (''мінскі''), адзінкі вымярэння (''пяцігадовы, двухпавярховы, кілаграмовы'') і г. д.

Адносныя прыметнікі маюць толькі поўную форму, не маюць ступеней параўнання і форм ацэнкі, не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «занадта» і пад.), не маюць [[антонім]]аў.

=== Прыналежныя прыметнікі ===

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета жывой істоце ці асобе (''бацькаў'', ''Міколкаў'', ''сястрын'', ''Любін''). Адказваюць на пытанне «чый».

Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца:
* ад назоўнікаў мужчынскага роду з дапамогаю суфіксаў ''-оў'', ''-аў'', ''-еў'', ''-ёў'': ''леснікоў'', ''татаў'', ''братаў'', ''карасёў'', ''Толеў'';
* ад назоўнікаў жаночага роду з дапамогай суфіксаў ''-ін'', ''-ын'': ''мамін'', ''Аленін'', ''сястрын'', ''ластаўчын''.

Ужываюцца пераважна ў кароткай форме, не маюць ступеней параўнання і не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «зусім», «занадта» і пад.), не маюць [[антонім]]аў.

=== Агульныя звесткі ===

Межы лексіка-граматычных разрадаў прыметнікаў рухомыя. Так, прыналежныя і адносныя прыметнікі могуць набываць значэнне якасных: ''сабачы хвост'' (прыналежны), ''сабачая стая'' (адносны), ''сабачае жыццё'' (якасны).

{{зноскі}}
{{зноскі}}

== Літаратура ==
* Адамовіч Я. М., Акаловіч Л. А. і інш. Беларуская мова. У дзвюх частках. Частка 1. Мінск: Вышэйшая школа, 1998. с. 184—205.

{{ling-stub}}
{{ling-stub}}
{{Часціны мовы}}
{{Часціны мовы}}

Версія ад 17:01, 21 студзеня 2014

Прыметнік[1] — самастойная часціна мовы, якая абазначае якасць, уласцівасць або прыналежнасць прадмета і адказвае на пытанне «які», «якая», «якія», «чый». У беларускай мове прыметнікі змяняюцца па родах, склонах і ліках.

У сказе прыметнік можа быць азначэннем і іменным выказнікам.

Разрады прыметнікаў

Паводле значэння і граматычных уласцівасцей існуе тры разрады прыметнікаў: якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя прыметнікі

Абазначаюць прымету, якую можна мець у большай ці меншай ступені. Адказваюць на пытанне «які».

Як правіла, якасныя прыметнікі маюць наступныя ўласцівасці:

• утвараюць ступені параўнання: цікавы, цікавейшы, больш цікавы, менш цікавы, найцікавейшы, самы цікавы, найбольш цікавы
• маюць формы ацэнкі: вяліківелікаваты, вялізны,
• могуць утвараць антанімічныя пары слоў: харошы — кепскі, дурны — разумны
• спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: «вельмі» (і яго сінонімамі «надта», «дужа»), «занадта» (вельмі вялікі, занадта прыгожы, надзвычай разумны), «зусім».
• з якасных прыметнікаў можна ўтварыць
• складаны прыметнік шляхам паўтарэння (смачны-смачны, вялікі-вялікі).
• аднакарэнны прыметнік з прыстаўкай не- (недурны, непрыгожы).

Некаторыя якасныя прыметнікі не задавальняюць усім вышэйпрыведзеным прыметам. Напрыклад, прыметнікі босы, барадаты, вусаты не маюць ступеней параўнання, а прыметнікі крохкі, ліпкі не маюць ацэначных форм.

У якасных прыметнікаў можа быць дзве формы: поўная (дужы, вясёлы, ра́ды, лю́бы) і кароткая (дуж, весел, рад, люб). Поўная форма змяняецца па ліках, родах і склонах. У сказе кароткая форма якасных прыметнікаў ужываецца як выказнік. Поўная ж бывае як азначэннем, так і выказнікам. Некаторыя якасныя прыметнікі ў сучаснай мове ўжываюцца толькі ў поўнай форме (напрыклад, моцны, хоць у старабеларускіх тэкстах сустракаецца форма моцан). Іншыя, наадварот, часцей ужываюцца ў кароткай форме (рад, здацен, павінен, патрэбен, удзячан).

Ступені параўнання ў сучаснай беларускай мове

Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Формы ступеней параўнання бываюць простыя і складаныя.

• Вышэйшая ступень паказвае, што якасць у аднаго прадмета (прадметаў) праяўлена мацней, чым у другога прадмета (прадметаў) («леў большы за ваўка») ці чым у таго ж прадмета (прадметаў) у іншы час («надалей буду разумнейшы»).
• Простыя формы вышэйшай ступені ўтвараюцца ад асновы ці кораня якасных прыметнікаў з дапамогаю суфіксаў -ейш-, -эйш- і адпаведных канчаткаў. Пры гэтым у некаторых выпадках назіраецца чаргаванне канцавых зычных утваральных асноў. У асобных выпадках простая форма ўтвараецца ад іншае асновы: добрылепшы, дрэнныгоршы, вялікібольшы, малыменшы.
• Складаныя формы вышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем да прыметніка слоў больш (болей), менш (меней).
• Найвышэйшая ступень паказвае, што якасць праяўляецца ў прадмеце найбольш ці найменш у параўнанні з іншымі прадметамі тае ж групы («наймацнейшы футбаліст у нашай камандзе», «найлепшы хірург у краіне»).
• Простыя формы найвышэйшае ступені ўтвараюцца далучэннем прыстаўкі най- да простых форм вышэйшае ступені: шырэйшынайшырэйшы, лепшынайлепшы.
• Складаныя формы найвышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем займенніка са́мы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў.

У выпадку, калі ступень параўнання выражаецца не адным словам, а некалькімі (больш разумны, самы прыгожы), кажуць аб складанай ці аналітычнай форме. Калі ступень параўнання выражаецца адным словам, форма называецца простаю, ці сінтэтычнаю.

Прыметнікі, якія не адносяцца да якасных, не маюць ні вышэйшае, ні найвышэйшае ступені.

Параўнанне форм ступеней параўнання ў беларускай і рускай мовах
Ступень параўнання Беларуская Руская
Вышэйшая Простая разумнейшы (за каго-н., чым хто-н.) умнее (кого-н., чем кто-н.)
Складаныя больш разумны (чым хто-н.) более умный (чем кто-н.)
Найвышэйшая Простая найразумнейшы умнейший
наиумнейший
Складаныя найбольш разумны
самы разумны
(разумнейшы за ўсіх)
(разумнейшы чым хто)
наиболее умный
самый умный
(умнее всех)
(умнее чем кто-либо)

Адносныя прыметнікі

Адносныя прыметнікі выражаюць адносіны прадмета да іншага прадмета (дзвярны), матерыялу (жалезны), дзеяння (пральны, драбільны), прызначэння прадмета (пісьмовы, службовы), часу (студзеньскі), месца (мінскі), адзінкі вымярэння (пяцігадовы, двухпавярховы, кілаграмовы) і г. д.

Адносныя прыметнікі маюць толькі поўную форму, не маюць ступеней параўнання і форм ацэнкі, не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «занадта» і пад.), не маюць антонімаў.

Прыналежныя прыметнікі

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета жывой істоце ці асобе (бацькаў, Міколкаў, сястрын, Любін). Адказваюць на пытанне «чый».

Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца:

• ад назоўнікаў мужчынскага роду з дапамогаю суфіксаў -оў, -аў, -еў, -ёў: леснікоў, татаў, братаў, карасёў, Толеў;
• ад назоўнікаў жаночага роду з дапамогай суфіксаў -ін, -ын: мамін, Аленін, сястрын, ластаўчын.

Ужываюцца пераважна ў кароткай форме, не маюць ступеней параўнання і не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «зусім», «занадта» і пад.), не маюць антонімаў.

Агульныя звесткі

Межы лексіка-граматычных разрадаў прыметнікаў рухомыя. Так, прыналежныя і адносныя прыметнікі могуць набываць значэнне якасных: сабачы хвост (прыналежны), сабачая стая (адносны), сабачае жыццё (якасны).

Зноскі

1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.514.

Літаратура

• Адамовіч Я. М., Акаловіч Л. А. і інш. Беларуская мова. У дзвюх частках. Частка 1. Мінск: Вышэйшая школа, 1998. с. 184—205.

Шаблон:Ling-stub