Беларусізацыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2984156 (translate me)
redundant
Радок 30: Радок 30:


== Смаленшчына ==
== Смаленшчына ==
У 20-30-я гг. XX стагоддзя гэты працэс ахапіў і некаторую частку беларускіх зямель Смаленшчыны. У гэты час значная частка тутэйшага насельнітва яшчэ належала да беларускамоўнай меншасці. У першыя гады савецкай улады актыўна выкарыстоўваліся мовы нацыянальных меншасцей для развіцця адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі і літаратуры. Гэта дазволіла бальшавікам умацаваць уладу ў краіне ў час пасля [[грамадзянская вайна|грамадзянскай вайны]].<ref>Судьбы национальных меньшинств на Смоленщине 1918 - 1938 гг. Документы и материалы. Смоленск, 1994. С. 6.</ref>.
У 20-30-я гг. XX стагоддзя гэты працэс ахапіў і некаторую частку беларускіх зямель Смаленшчыны. У гэты час значная частка тутэйшага насельнітва яшчэ належала да беларускамоўнай меншасці. У першыя гады савецкай улады актыўна выкарыстоўваліся мовы нацыянальных меншасцей для развіцця адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі і літаратуры. Гэта дазволіла бальшавікам умацаваць уладу ў краіне ў час пасля [[грамадзянская вайна|грамадзянскай вайны]]<ref>Судьбы национальных меньшинств на Смоленщине 1918 - 1938 гг. Документы и материалы. Смоленск, 1994. С. 6.</ref>.
Беларусізацыя на Смаленшчыне ў параўнанні з гэтым працэсам у БССР мела шэраг асаблівасцей:
Беларусізацыя на Смаленшчыне ў параўнанні з гэтым працэсам у БССР мела шэраг асаблівасцей:


Радок 37: Радок 37:
2) асноўнай формай была арганізацыя беларускіх школ. Для такіх навучальных устаноў існавалі адмыслоыя падручнікі і праграмы. У 1926-1927 гг. у Мінску былі праведзены курсы перападрыхтоўкі для 40 настаўнікаў са Смаленшчыны<ref>Яновіч С. Аб перападрыхтоўцы настаўнікаў беларускіх школ у Смаленшчыне // Педагагічны зборнік № 1. [Масква], 1929. С. 84-86.</ref>.
2) асноўнай формай была арганізацыя беларускіх школ. Для такіх навучальных устаноў існавалі адмыслоыя падручнікі і праграмы. У 1926-1927 гг. у Мінску былі праведзены курсы перападрыхтоўкі для 40 настаўнікаў са Смаленшчыны<ref>Яновіч С. Аб перападрыхтоўцы настаўнікаў беларускіх школ у Смаленшчыне // Педагагічны зборнік № 1. [Масква], 1929. С. 84-86.</ref>.


3) была канчаткова згорнута ў [[1934]]—[[1938]] г. разам з ліквідацыяй беларускіх устаноў асветы<ref>[http://sites.google.com/site/rodnyemesta/derevna-v-20-e-gody Веб-сайт Кочаненкова С.С.Очерки по истории родных мест. Жизнь смоленской деревни. Деревня в 20-е годы., 3 ліпеня, 2011 г. ]</ref>..
3) была канчаткова згорнута ў [[1934]]—[[1938]] г. разам з ліквідацыяй беларускіх устаноў асветы<ref>[http://sites.google.com/site/rodnyemesta/derevna-v-20-e-gody Веб-сайт Кочаненкова С.С.Очерки по истории родных мест. Жизнь смоленской деревни. Деревня в 20-е годы., 3 ліпеня, 2011 г. ]</ref>.


{| cellpadding="10" align="center" style="border-collapse:collapse; background-color:transparent; border-style:none;"
{| cellpadding="10" align="center" style="border-collapse:collapse; background-color:transparent; border-style:none;"

Версія ад 05:36, 27 студзеня 2014

БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ — шэраг мерапрыемстваў, які праводзіўся ў перыяд НЭПа і садзейнічаў нацыянальна-культурнаму будаўніцтву на Беларусі.

БССР

Першыя крокі беларусізацыі былі зроблены пасля заканчэння грамадзянскай вайны. Пачынаецца перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову, ідзе арганізацыя школ для нацыянальных меншасцей на іх роднай мове. У гэтай рабоце ўдзельнічалі і некаторыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: У. М. Ігнатоўскі, З. Х. Жылуновіч, А. Л. Бурбіс і іншыя. Пад уплывам іх дзейнасці ажыццяўляецца беларусізацыя шэрагу рэспубліканскіх устаноў.

Выдавецтва «Савецкая Беларусь» выпускае газеты, часопісы, кнігі на беларускай мове і мовах нацыянальных меншасцей. Пачаў дзейнічаць Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка. Ствараецца сістэма дашкольнага выхавання і школьнай адукацыі, прафесійных вучылішчаў і тэхнікумаў. У 1921 г. адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Быў заснаваны інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), шэраг бібліятэк. Пачалі працаваць Дзяржаўны музей і Цэнтральны архіў.

II сесія ЦВК БССР (15 ліпеня 1924 г.) паклала пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяржаўнай палітыцы. Была створана спецыяльная камісія па яе правядзенні пад кіраўніцтвам А. І. Хацкевіча. Яна, сумесна з акруговымі камісіямі, абавязана была правесці шырокі комплекс мерапрыемстваў:

  • перавод рэспубліканскіх устаноў і часцей Чырвонай Арміі на беларускую мову;[1]
  • вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафсаюзную работу;
  • арганізацыя работы навучальных устаноў на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры і гэтак далей. Пераход устаноў і арганізацый на беларускую мову планавалася ажыццявіць на працягу 1-3 гадоў.

У 19241925 гг. праводзіцца работа па тлумачэнні сутнасці беларусізацыі. На розных мовах выдавалася спецыяльная літаратура, выступалі агітатары і прапагандысты. Ва ўстановах і арганізацыях вывучалася беларуская мова, ажыццяўляўся перавод на яе справаводства. У 1927 г. беларускай мовай валодалі 80% службоўцаў.

На адказную работу вылучаюць не толькі беларусаў, але і часткова тых, хто вывучыў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. Напрыклад, да 1927 г. сярод кіраўнікоў акруг і раёнаў беларусаў было 48%. Высокім узроўнем прафесіяналізму дзяржаўнага дзеяча вызначаліся палітыкі рэспубліканскага рангу, такія як Старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў, Старшыня СНК БССР Я. Адамовіч і інш.

Паспяхова праходзіла беларусізацыя навучальных устаноў. Да 1928 г. 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Вывучаюцца гісторыя, эканоміка і геаграфія БССР. Дзейнічалі курсы беларусазнаўства, якія рыхтавалі настаўнікаў і лектараў. Беларускую мову неслі ў масы беларускія пісьменнікі У. Дубоўка, М. Чарот, К. Чорны і інш.

Мастацкія творы 20-х гадоў сведчаць аб зменах, якія адбываліся ў грамадстве. Паэма Я. Коласа «Новая зямля» дала цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўным патэнцыяле. У рамане К. Крапівы «Мядзведзічы» і інш. творах паказаны жыццё, праца, мары звычайных працаўнікоў таго часу. Развіваецца краязнаўства. На сярэдзіну 20-х гадоў у БССР дзейнічала 240 краязнаўчых арганізацый. Краязнаўцы выступалі з дакладамі, выдавалі рукапісныя зборнікі, збіралі фальклорныя творы.

У ходзе беларусізацыі развівалася новая галіна ў навуцы — беларусазнаўства.

Беларусізацыя прадугледжвала культурнае развіццё іншых нацыянальнасцей, якія жылі ў рэспубліцы. Былі створаны нацыянальныя Саветы ў месцах іх кампактнага пражывання. Выкладанне ў школах вялося на 8 нацыянальных мовах. Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў 20-я гады ажыццяўлялася ў сутычках розных сіл. Адны спрабавалі прыпыніць беларусізацыю, другія — фарсіраваць. Пытанні барацьбы з шавінізмам і нацыяналізмам абмяркоўваліся на з'ездах КП(б)Б і Пленумах ЦК. У 20-я гады партыйныя органы спрабуюць адыгрываць вядучую ролю ў правядзенні беларусізацыі, пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асабліва праявілася ў адносінах да Інбелкульта, які страціў сваё першапачатковае прызначэнне.

Але нягледзячы на цяжкасці, плённа працавалі на ніве беларускага адраджэння паэт, празаік Цішка Гартны; пісьменнік М. Гарэцкі; гісторыкі В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, У. Пічэта; жывапісец і графік М. Філіповіч; стваральнік першага беларускага кінафільма «Лясная быль» Ю. Тарыч; аўтар першай п'есы на беларускай мове «Машэка» Е. Міровіч; кампазітар, аўтар Дзяржаўнага гімна БССР Н. Сакалоўскі і інш.

Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў. Яна палегчыла барацьбу з непісьменнасцю, садзейнічала ажыццяўленню асветніцкай работы, стварыла перадумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР.

Беларусізацыя датычылася толькі ідэалагічна карысных сфер. Таму ініцыятыва часткі беларускіх кзяндзоў па беларусізацыі касцёла сустрэла пэўнае спачуванне ўладаў, але падрымкі не атрымала. У канцы 20-х - пачатку 30-х гг. ксяндзы-рэфарматары былі арыштаваныя.

Смаленшчына

У 20-30-я гг. XX стагоддзя гэты працэс ахапіў і некаторую частку беларускіх зямель Смаленшчыны. У гэты час значная частка тутэйшага насельнітва яшчэ належала да беларускамоўнай меншасці. У першыя гады савецкай улады актыўна выкарыстоўваліся мовы нацыянальных меншасцей для развіцця адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі і літаратуры. Гэта дазволіла бальшавікам умацаваць уладу ў краіне ў час пасля грамадзянскай вайны[2]. Беларусізацыя на Смаленшчыне ў параўнанні з гэтым працэсам у БССР мела шэраг асаблівасцей:

1) ніколі не ахоплівала ўсіх беларусаў у Смаленскай і Заходняй абласцях.

2) асноўнай формай была арганізацыя беларускіх школ. Для такіх навучальных устаноў існавалі адмыслоыя падручнікі і праграмы. У 1926-1927 гг. у Мінску былі праведзены курсы перападрыхтоўкі для 40 настаўнікаў са Смаленшчыны[3].

3) была канчаткова згорнута ў 19341938 г. разам з ліквідацыяй беларускіх устаноў асветы[4].

Левыя коскі В 1920-е и начале 1930-х годов в Руднянской волости действовали 12 белорусских школ. В городе Рудне работал белорусский педагогический техникум...преподавание на языках национальных меньшинств в школах постепенно свернули. Дело доходило до того, что учителя сдирали обложки с текстами на белорусском языке с тетрадей учащихся. Сами педагоги едва ли проявляли подобную инициативу. 1938 год явился знаковым, когда советская власть перестала канителиться с учащимися других национальностей

Правыя коскі

разам з тым, існуе і шэраг падабенстваў:

1) праводзілася "зверху", згодна з указаннямі партыйных органаў.

2) падтрымлівалася абмежаванай групай інтэлектуалаў і не карысталася значнай падтрымкай насельніцтва[5]..

Левыя коскі Отношение националов к русскому языку хорошее. Что касается отношения к родному языку, у отдельных национальностей оно различно. Например латыши очень охотно посылают своих детей в латышские школы. Всячески подчёркивают принадлежность свою к латышской национальности...Белорусское население, в большинстве своём, относится индифферентно. Бывают случаи активного противодействия организации школ на родном языке. Правыя коскі

3) вельмі часта мела фармальны характар.

Беларусізацыя ў гэтай частцы беларускага этнічнага абшару мела такі цікавы аспект, як дзейнасць Беларускага студэнцкага зямляцтва ў Смаленску, Беларускай секцыі пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы, Смаленскага таварыства краязнаўства[6].

Зноскі

  1. Праўрацкі В. «Беларуская вайсковая акруга ў міжваенны перыяд (1921—1939). Спробы беларусізацыі.»
  2. Судьбы национальных меньшинств на Смоленщине 1918 - 1938 гг. Документы и материалы. Смоленск, 1994. С. 6.
  3. Яновіч С. Аб перападрыхтоўцы настаўнікаў беларускіх школ у Смаленшчыне // Педагагічны зборнік № 1. [Масква], 1929. С. 84-86.
  4. Веб-сайт Кочаненкова С.С.Очерки по истории родных мест. Жизнь смоленской деревни. Деревня в 20-е годы., 3 ліпеня, 2011 г.
  5. Корсак А. Беларускія школы на Смаленшчыне // Беларускі гістарычны часопіс, 1998, № 3. С. 56.
  6. Беррашэд Ф. Беларускі культурна-асветніцкі рух на Смаленшчыне (1920-30-я гг.) // Романовские чтения-7: сб. статей международной науч. конференции. Могилёв: УО "МГУ им. А. А. Кулешова", 2011. С. 114 - 116; Васілеўскі Ю. Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Смаленску // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Мн.: БелЭН, 1993, С. 358 - 359.

Літаратура

  • Гісторыя Беларусі. У 6 Т. Т.5. Беларусь у 1917-1945 гг. Мн.: "Экаперсперспектыва", 2006, С. 216-225.
  • Протько Т. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.). Мн.: "Тесей", 2002, С. 310-338