Ліям Нісан: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Новая старонка: '{{Кінематаграфіст |імя = Ліам Нісан |арыгінал імя = Liam Neeson |выява = Liam Neeson...' |
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Ліам Нісан у Ліям Нісан |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 23:47, 30 студзеня 2014
Ліам Нісан | |
---|---|
Liam Neeson | |
Імя пры нараджэнні | Уільям Джон Нісан |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1952 (71 год) |
Месца нараджэння | Бэлімена, Паўночная Ірландыя |
Грамадзянства |
Вялікабрытанія ЗША |
Бацька | Bernard Neeson[d][1] |
Маці | Katherine Brown[d][1] |
Жонка | Natasha Richardson[d][2] |
Дзеці | Micheál Richardson[d] і Daniel Jack Neeson[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1979 — наш час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000553 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Джон «Ліам» Нісан (англ.: William John "Liam" Neeson нар. 7 чэрвеня 1952 г.)[3] — ірландскі і амерыканскі акцёр, афіцэр ордэна Брытанскай імперыі.
Біяграфія
Уільям Джон Нісан нарадзіўся 7 чэрвеня 1952 года ў горадзе Бэлімена, Паўночная Ірландыя. У школьныя гады захапляўся боксам, аднойчы нават зламаў нос. Але нягледзячы на гэта, ён усё ж дамогся пэўных поспехаў — выйграў у сваёй вагавай катэгорыі юнацкі чэмпіянат па боксе сярод аматараў. Аднак бокс не быў яго адзіным запалам — другі быў тэатр. Нават пасля школы ён гуляў у маленькіх аматарскіх трупах. Нісан вучыўся ў Каралеўскім універсітэце, што ў Белфасце, аднак быў адлічаны за хранічную непаспяховасць. У 1976 Ліам пачынае гуляць у белфасцкім тэатры «Lyric Players». Праз пару гадоў ён пераязджае ў Дублін і прымаецца працаваць у мясцовым «Abbey Theatre». Там яго заўважае рэжысёр Джон Бурмен і прапануе згуляць ролю сэра Гавейна, рыцара ў фільме «Экскалібур», які выходзіць на экраны ў 1981 годзе.
У 1999 годзе ён быў удастоены звання афіцэра Ордэна Брытанскай Імперыі ад каралевы Елізаветы II. У 2008 годзе Амерыканскі фонд Ірландыі удастоіў Ліама Нісана прэміі выканаўчых мастацтваў за ўклад у мастацтва ў Ірландыі.
Кінакар'ера
Пачынаючы з канца 1970-х гадоў Ліам Нісан зняўся ў больш чым 70 фільмах.
Вядомасць прыйшла да яго пасля ролі Оскара Шындлера ў фільме 1993 года «Спіс Шындлера»[4], і з тых часоў ён з'явіўся ў многіх папулярных фільмах, такіх як «Зорныя войны. Эпізод I: Утоеная пагроза», «Банды Нью-Ёрка», «К-19», «Царства нябеснае», «Бэтмен:Пачатак», «Рэальнае каханне» і іншых.
Асабістае жыццё
Удавец — яго жонкай была Наташа Рычардсан, якая 16 сакавіка 2009 г. атрымала сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму на гарналыжным курорце Мон-Тремблан ў Квебеку, памерла 18 сакавіка (19 сакавіка). Ад шлюбу ў Ліама Нісана засталося двое сыноў — Дэніэл і Майкл.
Ліам Нісан з'яўляецца вялікім фанам англійскага футбольнага клуба Ліверпул[5].
Ліам нарадзіўся ў сям'і глыбока веруючых каталікоў, але яго заўсёды цікавіў іслам[6]. Хадзілі чуткі, што ён змяніў веру падчас апошняй паездкі ў Турцыю, але афіцыйнага пацверджання ад самага акцёра так і не было.
Зараз Ліам Нісан жыве ў Мілбруку, штат Нью-Ёрк.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Morales, Tatiana (15 December 2004). "Liam Neeson On Kinsey". CBS News. Праверана 16 October 2010.
- ↑ de Vries, Hilary (3 July 1993). «Liam -Neeson». Newsday.
- ↑ "Grieving Liam Neeson looks downcast as he leaves The Ivy alone". Daily Mail. London. 6 April 2009. Праверана 22 February 2011.
- ↑ Liam-Neeson considers converting Islam . Dailymail.co.uk (26 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012.
- Лиам Нисон на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Ліям Нісан на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)
Для паляпшэння артыкула пра кіно пажадана: |
- Асобы
- Нарадзіліся 7 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Бэлімене
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры ЗША
- Акцёры Паўночнай Ірландыі
- Акцёры Вялікай Брытаніі
- Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Вікіпедыя:Старонкі з выкарыстаннем параметра «подпіс» у шаблоне «Картка»
- Вікіпедыя:Артыкулы да дапрацоўкі пра кіно