Віктар Пятровіч Данілаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др clean up, replaced: Вi → Ві (67), iг → іг (5), свае пазіцыі → свай пазіцыі using AWB
др Rymchonak перанёс старонку Віктар Данілаў у Віктар Пятровіч Данілаў
(Няма розніцы)

Версія ад 15:55, 17 лютага 2014

Віктар Данілаў (20 ліпеня 1927, Яраслаўль, Расія) — рэлігійны дысідэнт, публіцыст, з 1976 — святар грэка-каталіцкай царквы ў падполлі; вязень ГУЛАГу ў 19481955, ігумен грэка-каталіцкай парафіi ў Гродна.

У 1947 паступіў у Яраслаўскі педагагічны інстытут, у чэрв. 1948 арыштаваны за свае крытычныя выказванні пра Сталіна i абвінавачаны ў антысавецкай агітацыі. Асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у лагеры для асабліва небяспечных паліт. злачынцаў у Iнце, Комі АССР. За падрыхтоўку ўцёкаў атрымаў паўторную судзімасць тэрмінам на 10 гадоў. За час знаходжання ў няволі пераасэнсаваў свай пазіцыі, адмовіўся ад таталітарнага калектывізму, марксізму і атэізму. У лагеры прыняў каталіцкае веравызнанне. У 1955 вызвалены па амністыі i пасля ў падполлі займаўся місіянерскай дзейнасцю. Са снеж. 1955 узнавіў вучобу на гістарычным ф-це Яраслаўскага педагагічнага інстытута. Аднак пасля сканчэння дыплом яму спачатку не выдалі па той прычыне, што ён быў актыўным католікам, пра што адміністрацыі інстытута стала вядома з даносу. Толькі настойлівасць Данілава, яго афіцыйныя звароты ў дзяржаўныя ўстановы з заявамі пра рэлігійную дыскрымінацыю дазволілі ва ўмовах паліт. лібералізацыі — «адлігі» часоў М. Хрушчова, адстаяць свае правы i атрымаць дыплом. Але ўладкавацца па спецыяльнасці ён не змог, з 1959 працаваў электрамантажнікам. У 1960 пераязджае ў больш ліберальныя рэгіёны СССР — спачатку ў Вільнюс, а ў 1967 у Гродна. У пачатку 1970-х г. атрымаў прапанову вучыцца на святара грэка-каталіцкага абраду. У 1976 у Львове тайна пасвечаны ў святары мітрапалітам Уладзімірам Сцернюком. Вярнуўся ў Гродна i пачаў святарскае служэнне ва ўмовах падполля. Пісаў рэлігійныя працы для самвыдату. З 1992 легальна ігумен грэка-каталіцкай парафіi ў Гродне.

Крыніца

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.