Віктар Аляксеевіч Зубкоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Віктар Аляксеевіч Зубкоў '''Віктар Аляксеевіч Зубкоў''' (нар. {{ДН|15|9|1941}...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:24, 4 сакавіка 2014

Віктар Аляксеевіч Зубкоў

Віктар Аляксеевіч Зубкоў (нар. 15 верасня 1941, пасёлак Арбат, Кушвінскі раён, Свярдлоўская вобласць) - расійскі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, кандыдат эканамічных навук, у 1991-2004 гадах - намеснік кіраўніка розных міністэрстваў і ведамстваў. У 2004-2007 гадах - кіраўнік Федэральнай службы Расіі па фінансавым маніторынгу. З 14 верасня 2007 года па 7 мая 2008 года - Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі. З 7 па 8 мая ў 2008 годзе і 2012 гадах да прызначэння новага кіраўніка ўрада - выконваючы абавязкі Старшыні Урада Расіі. З 12 мая 2008 года - першы намеснік старшыні ўрада Расіі ў складзе ўрада Уладзіміра Пуціна. Старшыня савета дырэктараў Газпрома, старшыня назіральнага савета ААТ Рассельгасбанка , ФДУП «Расспіртпрам». У маі 2012 года стаў спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Расіі па ўзаемадзеянні з Форумам краін-экспарцёраў газу.