Карлаў універсітэт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pavkot (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Pavkot (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42: Радок 42:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
26 студзеня 1347 года [[Папа Рымскі]] [[Клімент VI, Папа Рымскі|Клімент VI]] выдаў дазвол на стварэнне  ў Празе навучальнай установы з правам надання вучоных ступеняў. Універсітэт з чатырма факультэтамі: вольных мастацтваў, юрыдычным, медыцынскім і тэалагічным,- быў урачыста заснаваны чэшскім і [[Рымскі кароль|рымскім каралём]] Карлам IV актам з 7 красавіка 1348 года. 
26 студзеня 1347 года [[Папа Рымскі]] [[Клімент VI, Папа Рымскі|Клімент VI]] выдаў дазвол на стварэнне  ў Празе навучальнай установы з правам надання вучоных ступеняў. Універсітэт з чатырма факультэтамі: вольных мастацтваў, юрыдычным, медыцынскім і тэалагічным,- быў урачыста заснаваны чэшскім і [[Рымскі кароль|рымскім каралём]] Карлам IV актам з 7 красавіка 1348 года. У 1372 годзе юрыдычны факультэт фактычна аддзяліўся ад універсітэта і да 1417 году  меў уласнага рэктара. Арганізацыйна ўніверсітэт падзяляўся на 4 універсітэцкія нацыі: чэшскую (студэнты і прафесары з Багеміі і Маравіі, венгерскага каралеўства), польскую (з Сілезіі, польскага каралеўства, Мазовіі, Вялікага княства Літоўскага), баварскую і саксонскую. Кожная нацыя мела адзін універсітэцкі голас. У 1409 годзе чэшскі кароль [[Вацлаў IV]] выдаў тзв. [[Кутнагорскі дэкрэт]], паводле якога чэшская нацыя атрымала 3 галасы а астатнія 1 на ўсіх. Пратэстуючы супраць дыскрымінацыі, каля 700 замежных студэнтаў і выкладчыкаў пакінулі Прагу, заснаваўшы ў тым жа годзе [[Лейпцыгскі ўніверсітэт|ўніверсітэт у Лейпцыгу.]] 


Карлаў універсітэт стаў першым нямецкім універсітэтам наогул і першым універсітэтам Цэнтральнай Еўропы, у прыватнасці. Паколькі ён быў заснаваны прадстаўнікамі нямецкай абшчыны Чэхіі, то абслугоўваў у першую чаргу яе інтарэсы. Навучанне ва ўніверсітэце вялося на [[Нямецкая мова|нямецкай мове]] да канца XIX стагоддзя, пакуль Прага заставалася ў складзе [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]]. У адрозненне ад шматлікіх іншых універсітэтаў, адукацыя не мела рэлігійнага ўхілу, з прычыны таго, што ў каталіцкай царквы ў Празе мелася ўласная навучальная ўстанова — [[Клеменцінум]], куды ў 1622 годзе была пераведзена ўніверсітэцкая бібліятэка.
Карлаў універсітэт стаў першым нямецкім універсітэтам наогул і першым універсітэтам Цэнтральнай Еўропы, у прыватнасці. Паколькі ён быў заснаваны прадстаўнікамі нямецкай абшчыны Чэхіі, то абслугоўваў у першую чаргу яе інтарэсы. Навучанне ва ўніверсітэце вялося на [[Нямецкая мова|нямецкай мове]] да канца XIX стагоддзя, пакуль Прага заставалася ў складзе [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]]. У адрозненне ад шматлікіх іншых універсітэтаў, адукацыя не мела рэлігійнага ўхілу, з прычыны таго, што ў каталіцкай царквы ў Празе мелася ўласная навучальная ўстанова — [[Клеменцінум]], куды ў 1622 годзе была пераведзена ўніверсітэцкая бібліятэка.

Версія ад 16:10, 19 сакавіка 2014

Карлаў універсітэт
Univerzita Karlova v Praze, Universitas Carolina Pragensis
Файл:Charles-University-symbol-2.png
Арыгінальная назва Univerzita Karlova v Praze, Universitas Carolina Pragensis
Заснаваны 1347/1348
Рэктар Вацлаў Гампл
Рэктар Milena Králíčková[d]
Студэнты 49 508[1]
Размяшчэнне Прага, Чэхія
Юрыдычны адрас Ovocný trh 5, 116 36 Praha 1
Сайт www.cuni.cz/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́рлаў універсітэ́т у Празе (Універсітэт імя Карла ў Празе, чэшск.: Univerzita Karlova v Praze, чэшск.: Karlova univerzita, лац.: Universitas Carolina, ням.: Karls-Universität Prag, англ.: Charles University in Prague) — галоўны ўніверсітэт Чэхіі, найстарэйшы ўніверсітэт Цэнтральнай Еўропы і адзін з найстарэйшых універсітэтаў свету, быў заснаваны каралём Карлам IV у 1348 годзе. Прадметы выкладаюцца на чэшскай і англійскай мовах.

У наш час ва ўніверсітэце вучацца больш за 47 тыс. студэнтаў з усяго свету. Універсітэт уваходзіць у Асацыяцыю галоўных еўрапейскіх ВНУ разам з Оксфардам, Сарбонай, Балонняй, Універсітэтам Жэневы і інш. На яго факультэтах чытаюць лекцыі выкладчыкі вядучых універсітэтаў свету.

Гісторыя

26 студзеня 1347 года Папа Рымскі Клімент VI выдаў дазвол на стварэнне  ў Празе навучальнай установы з правам надання вучоных ступеняў. Універсітэт з чатырма факультэтамі: вольных мастацтваў, юрыдычным, медыцынскім і тэалагічным,- быў урачыста заснаваны чэшскім і рымскім каралём Карлам IV актам з 7 красавіка 1348 года. У 1372 годзе юрыдычны факультэт фактычна аддзяліўся ад універсітэта і да 1417 году  меў уласнага рэктара. Арганізацыйна ўніверсітэт падзяляўся на 4 універсітэцкія нацыі: чэшскую (студэнты і прафесары з Багеміі і Маравіі, венгерскага каралеўства), польскую (з Сілезіі, польскага каралеўства, Мазовіі, Вялікага княства Літоўскага), баварскую і саксонскую. Кожная нацыя мела адзін універсітэцкі голас. У 1409 годзе чэшскі кароль Вацлаў IV выдаў тзв. Кутнагорскі дэкрэт, паводле якога чэшская нацыя атрымала 3 галасы а астатнія 1 на ўсіх. Пратэстуючы супраць дыскрымінацыі, каля 700 замежных студэнтаў і выкладчыкаў пакінулі Прагу, заснаваўшы ў тым жа годзе ўніверсітэт у Лейпцыгу. 

Карлаў універсітэт стаў першым нямецкім універсітэтам наогул і першым універсітэтам Цэнтральнай Еўропы, у прыватнасці. Паколькі ён быў заснаваны прадстаўнікамі нямецкай абшчыны Чэхіі, то абслугоўваў у першую чаргу яе інтарэсы. Навучанне ва ўніверсітэце вялося на нямецкай мове да канца XIX стагоддзя, пакуль Прага заставалася ў складзе Аўстра-Венгрыі. У адрозненне ад шматлікіх іншых універсітэтаў, адукацыя не мела рэлігійнага ўхілу, з прычыны таго, што ў каталіцкай царквы ў Празе мелася ўласная навучальная ўстанова — Клеменцінум, куды ў 1622 годзе была пераведзена ўніверсітэцкая бібліятэка.

Услед за венгерскай элітай чэшская інтэлігенцыя горада («будзіцелі») пачала рашучыя выступы супраць палітыкі германізацыі аўстрыйскіх улад, таму ў 18821939 гадах Карлаў універсітэт падзяліўся на два патокі: чэшскі і нямецкі.

Другая сусветная вайна

Падчас акупацыі Чэхаславакіі нацысцкай Германіяй у лістападзе 1939 года Чэшскі ўніверсітэт быў зачынены, а шматлікія яго студэнты і прафесары дэпартаваны ў канцлагеры. Рэктарам універсітэта быў прызначаны лінгвіст Бедржых Грозны. Па заканчэнні нямецкай акупацыі пачалася дэпартацыя нямецкамоўнага насельніцтва горада і, адпаведна, нямецкі паток быў закрыты. У кастрычніку 1945 года ўказам прэзідэнта Эдварда Бенеша (гл. Дэкрэты Бенеша) Нямецкі ўніверсітэт у Празе быў зачынены, а Чэшскі адноўлены як адзіны Карлаў універсітэт.

Цяперашні час (з 1945 г.)

Галоўны корпус універсітэта

Хоць універсітэт пачаў хутка аднаўляцца пасля вайны, прынцыпы акадэмічных свабод не падоўжыліся ў ім досыць доўга. У 1948 годзе, з прыходам да ўлады камуністаў, новы ўрад Чэхіі на чале з К. Готвальдам стаў актыўна душыць любыя праявы нязгоды з афіцыйнай ідэалогіяй. Такая палітыка праводзілася на працягу наступных чатырох дзесяцігоддзяў, і толькі ў канцы 1980-х сітуацыя пачала паляпшацца. На хвалі рэвалюцый 1989 года студэнты праводзілі розныя мерапрыемствы, у тым ліку і шэраг мірных дэманстрацый супраць існуючага рэжыму. Неўзабаве ў краіне прайшла «Аксамітавая рэвалюцыя», у якой як студэнты ўніверсітэта, так і яго выкладчыкі адыгралі вялікую ролю. У снежні 1989 года прэзідэнтам рэспублікі быў прызначаны Вацлаў Гавел.

Вялікай папулярнасцю ў Карлавым універсітэце цяпер карыстаюцца медыцынскія факультэты, дзе вучыцца каля 8 тыс. студэнтаў, таксама папулярныя філасофскі (каля 6,5 тысяч) і юрыдычны (каля чатырох). Самы вялікі конкурс пры паступленні па псіхалагічнай спецыялізацыі — звыш 30 чалавек на месца.[2]

Факультэты ўніверсітэта

Помнік Карлу IV
  • тры тэалагічных (каталіцкі, евангелісцкі і гусіцкі);
  • шэсць медыцынскіх (з іх тры ў Празе, па адным у Пльзені і Градцы-Кралаве і фармацэўтычны факультэт);
  • фізіка-матэматычны (фізіка, матэматыка, інфарматыка);
  • юрыдычны;
  • філасофскі;
  • педагагічны;
  • сацыяльных навук (эканоміка, менеджмент, журналістыка, дызайн, міжнародныя адносіны);
    • Інстытут паліталогіі і міжнародных адносін (Міжнародныя адносіны, Паліталогія)
    • Інстытут міжнародных краіназнаўстваў (Міжнароднае краіназнаўства)
    • Інстытут эканамічных навук (Эканамічная тэорыя, Эканоміка)
    • Інстытут сацыялогіі (Сацыялогія і сацыяльная палітыка)
    • Інстытут камунікацыі і журналістыкі (СМІ (масмедыя) і камунікацыя, журналістыка)
  • прыродазнаўчы;
  • фізічнай культуры і спорту (менеджмент);
  • гуманітарных навук.

Таксама ў складзе ўніверсітэта

  • Інстытут моўнай і прафесійнай падрыхтоўкі - падрыхтоўка замежных абітурыентаў да навучання ў чэшскіх ВНУ, сертыфікацыя па чэшскай мове
  • Еўрапейскі інфармацыйны цэнтр
  • Цэнтр па пытаннях экалогіі
  • Бібліятэка
  • Вылічальны цэнтр

Выбітныя выпускнікі

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Vuz-stub