Фелікс Іванавіч Стацкевіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др clean up, replaced: == → == using AWB |
др removed Category:Асобы using HotCat |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
{{DEFAULTSORT:Стацкевіч Фелікс}} |
{{DEFAULTSORT:Стацкевіч Фелікс}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
|||
[[Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Радашковіцкай беларускай гімназіі]] |
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Радашковіцкай беларускай гімназіі]] |
Версія ад 14:09, 2 красавіка 2014
Фелікс Іванавіч СТАЦКЕВІЧ (2 снежня 1879, Шчучын — 21 чэрвеня 1967; псеўданім Аганёк) — беларускі грамадска-культурны дзеяч.
Скончыў у 1913 Пецярбургскі ўніверсітэт (1913).
З 1903 член Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1905—1907 вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Вільні і Мінску. За ўдзел у студэнцкім руху выключаны з універітэта, арыштаваны і сасланы. Быў блізка знаёмы з Цёткай і Алесем Бурбісам. Працаваў у падпольнай друкарні ў Мінску. З 1908 сакратар адвакатаў у Ігумене, тэхнік у Вышнім Валачку, Цверы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у прафсаюзных арганізацыях работнікаў воднага транспарту, літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР. З восені 1920 у Віленскім беларускім саюзе кааператараў. Выкладчык лацінскай мовы, дырэктар Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, старшыня Галоўнай управы Таварыства беларускай школы, адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса «Беларускі летапіс». Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1939—1941 настаўнік у Вілейцы і Клецкім раёне. У 2-ю сусветную вайну працаваў суддзёй у г. Смаргонь, у 1944-49 — у музеі Пушкіна ў Мяркучай (пад Вільняй). У 1949 арыштаваны і зняволены. Пасля вызвалення ў 1950-я г. жыў у Вільні.
Творчасць
Склаў «Эсперанта-беларускі слоўнік». Пераклаў на мову эсперанта кнігу Л. Петражыцкага «Тэорыя права і маральнасць».
Аўтар успамінаў пра ўдзел у рэвалюцыйным руху (рукапіс у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.
Бібліяграфія
- Успаміны і думкі // Беларускі звон. 1921. 17 красавіка.
- 3 мінуўшчыны беларускага руху // Беларускі летапіс. 1937. № 6-9.
- 3 маіх успамінаў // ЛіМ. 1990. 17 жніўня.
Спасылкі
- Асобы
- Нарадзіліся 2 снежня
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Шчучыне
- Памерлі 21 чэрвеня
- Памерлі ў 1967 годзе
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Выкладчыкі Радашковіцкай беларускай гімназіі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы, 1918—1939
- Памерлі ў Вільнюсе
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на эсперанта
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Рэдактары часопісаў
- Рэдактары Беларусі
- Постаці беларускай педагогікі