Артур Вольскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
{{Значэнні|Вольскі}}
Радок 1: Радок 1:
{{Значэнні|Вольскі}}
'''Арту́р Вóльскі''', сапр. '''Арту́р Зэ́йдэль-Вóльскі''' ({{ДН|23|9|1924}}, Койданава, цяпер {{МН|Дзяржынск||}}, [[Мінская вобласць]] — {{ДС|5|9|2002}}<ref name="Стэльм">Стэльмах Д. Тэатр…</ref><ref name="АрлІС">Арлоў У. Імёны Свабоды: Артур Вольскі…</ref>, [[Мінск]]) — беларускі [[пісьменнік]].

Радок 4: Радок 5:
Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938—1941), працаваў мастаком у [[БДТ-2]] ([[Уральск]]). У 1942 прызваны ў Ваенна-Марскі Флот СССР. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць Японіі, дэмабілізаваўся ў 1952. Працаваў загадчыкам аддзела культуры і быту рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1962 — загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1963 — дырэктар [[Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача|Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача]], з 1978 — дырэктар Дома літаратара, з 1980 — літкансультант СП БССР. У 1981—1984 — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (з 1955). Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску<ref name="АрлІС"/>.

Сын Артура Вольскага — беларускі музыка і пісьменнік — [[Лявон Вольскі]].
Сын Артура Вольскага — беларускі музыка і пісьменнік — [[Лявон Вольскі]].

== Творчасць ==
== Творчасць ==

Версія ад 15:57, 2 красавіка 2014

Арту́р Вóльскі, сапр. Арту́р Зэ́йдэль-Вóльскі (23 верасня 1924, Койданава, цяпер Дзяржынск, Мінская вобласць — 5 верасня 2002[1][2], Мінск) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938—1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 прызваны ў Ваенна-Марскі Флот СССР. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць Японіі, дэмабілізаваўся ў 1952. Працаваў загадчыкам аддзела культуры і быту рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1962 — загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1963 — дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 — дырэктар Дома літаратара, з 1980 — літкансультант СП БССР. У 1981—1984 — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1955). Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску[2].

Сын Артура Вольскага — беларускі музыка і пісьменнік — Лявон Вольскі.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1937. Напісаў на рускай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, у суаўтарстве з Б. Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Аўтар кніг паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я — прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб — усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974.

Сумесна з П. Макалём напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У суаўтарстве з Э. Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтар п'ес-казак «Сцяпан — вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю. Семянякам і пастаўленая ў 1979 на сцэне Мінскага тэатра музычнай камедыі — першая беларуская аперэта для дзяцей), «Тры Іваны — тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989).

Перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, нямецкай і іўрыта.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалем «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.

Зноскі

  1. Стэльмах Д. Тэатр…
  2. а б Арлоў У. Імёны Свабоды: Артур Вольскі…

Літаратура