Артур Вольскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, абнаўленне звестак, шаблон
дапаўненне
Радок 21: Радок 21:
| Жонка =
| Жонка =
| Дзеці =[[Лявон Вольскі]]
| Дзеці =[[Лявон Вольскі]]
| Род дзейнасці = {{празаік|Беларусі|СССР}}, {{перакладчык|СССР|Беларусі|з рускай мовы|з украінскай мовы|з літоўскай мовы|з латышскай мовы|з нямецкай мовы|з іўрыта|на беларускую мову}}
| Род дзейнасці = {{празаік|Беларусі|СССР}}, {{перакладчык|СССР|Беларусі|з рускай мовы|з украінскай мовы|з літоўскай мовы|з латышскай мовы|з нямецкай мовы|з іўрыта|на беларускую мову}}, {{сцэнарыст|Беларусі|СССР}}, {{драматург|Беларусі|СССР}}
| Гады актыўнасці =
| Гады актыўнасці =
| Кірунак =
| Кірунак =

Версія ад 16:42, 2 красавіка 2014

Артур Вольскі
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Артур Віталевіч Зэйдэль-Вольскі
Дата нараджэння 23 верасня 1924(1924-09-23)
Месца нараджэння Койданава, цяпер Дзяржынск, Мінская вобласць
Дата смерці 5 верасня 2002(2002-09-05) (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Віталь Вольскі
Маці Адэля Зэйдэль-Вольская
Жонка Святлана Георгіеўна Яўсеева
Дзеці Лявон Вольскі
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі»

Арту́р Вóльскі, сапр. Арту́р Зэ́йдэль-Вóльскі (23 верасня 1924, Койданава, цяпер Дзяржынск, Мінская вобласць — 5 верасня 2002[1][2], Мінск) — беларускі пісьменнік[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка Віталя Вольскага[3]. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938—1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 прызваны ў Ваенна-Марскі Флот СССР. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць Японіі, дэмабілізаваўся ў 1952[3].

Працаваў загадчыкам аддзела культуры і быту рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1962 — загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1963 — дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 — дырэктар Дома літаратара, з 1980 — літкансультант СП БССР[3]. У 1981—1984 — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1955). Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску[2].

Сын Артура Вольскага — беларускі музыка і пісьменнік Лявон Вольскі.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1937. Напісаў на рускай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, у суаўтарстве з Б. Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Аўтар кніг паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я — прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб — усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974.

Сумесна з П. Макалём напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У суаўтарстве з Э. Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтар п'ес-казак «Сцяпан — вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю. Семянякам і пастаўленая ў 1979 на сцэне Мінскага тэатра музычнай камедыі — першая беларуская аперэта для дзяцей), «Тры Іваны — тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989).

Перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, нямецкай і іўрыта.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалем «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.

Зноскі

  1. Стэльмах Д. Тэатр — яго родны дом (пра Артура Вольскага) // Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. 2009, 23 верасн. — Эл.рэсурс beltuz.by
  2. а б Арлоў У. Імёны Свабоды: Артур Вольскі // Радыё Свабода. 2006, 10 кастр. 16:17 — Эл.рэсурс svaboda.org
  3. а б в г Вольский Артур Витальевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 124-125. — 737 с.

Літаратура